Да апошняга зярнятка

Да апошняга  зярнятка

Жніво на Клічаўшчыне набірае тэмпы. Задача на ўсіх адна –  своечасова і з мінімальнымі стратамі сабраць вырашчаны ўраджай. Паводле даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на раніцу 13 жніўня ў раёне ўбрана 8487 гектараў збожжавых і зернебабовых культур (73% да плана) пры сярэдняй ураджайнасці 30,1 цэнтнера з гектара. Намалочана 25 574 тоны збожжа новага ўраджаю. Лідарам жніва з’яўляецца УКСП «Саўгас «Дабраволец» – як па агульнаму намалоту – 8108 тон, так і па сярэдняй ураджайнасці – 45 цэнтнераў з гектара.

Багаты ўраджай у засекі дастаўляй!

На гэтым тыдні мы пабывалі ў ААТ «Коўбча-Агра». Тут па стане на 13 жніўня ўбрана 71% збожжавых і зернебабовых, намалочана 1742 тоны збожжа.  Як расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Дарожкін, стаўка была зроблена на азімыя збожжавыя. І разлік аказаўся правільным. Ураджайнасць пакуль – 27 цэнтнераў з гектара, гэта больш за мінулагоднюю. Спадзяюцца падняць гэты паказчык за кошт лепшых палёў збожжавых, якія яшчэ не ўбраныя. Ва ўрочышчы Асоўшчына на палетках нізкарослага сорту азімай трыцікале «Дзінара» мы заспелі адразу тры камбайны, якія і вядуць  сёлетняе жніво ў гаспадарцы. Кожны колас стараюцца ўбраць сямейны экіпаж Андрэя (старшы камбайнер) і Максіма Перуноўскіх, экіпажы ігара Болака і Міхаіла Мельнічонка (працуе ў школе, але на жніве памочнікам –  штогод), ігара капусціна і Уладзіміра крата. Збожжа ад камбайнаў адвозяць на МАЗах Віктар Мельнічонак і Герман кудзін. Усе збожжавыя паспелі адначасова. Але ўбіраюцца культуры па чарзе, бо ў гаспадарцы адна сушылка. Спраўляюцца дапрацаваць  усё збожжа, таму работа не спыняецца  ні днём ні ноччу. На сушыльным комплексе шчы- руюць пазменна, па 12 гадзін, машыніс- ты Генадзь Мельнічонак з Аляксандрам  Філончыкам, Сяргей Санько з сынам Яўгенам. У восень работ восем. Таму ў ААТ «Коўбча- Агра» зараз самае галоўнае – час. Завяршаюць жніво, аператыўна звозяць з палёў салому, самы час рыхтаваць глебу і сеяць азімы рапс, затым – збожжавыя, убіраць кукурузу на збожжа і сілас. Кіраўнік упэўнены: справяцца з усім у  аптымальны тэрмін. Сёння ў калектыве сельгас- прадпрыемства працуе каля 80 чалавек. Людзі ў большасці з сялянскімі каранямі, правераныя гадамі хлебаробскай справы.

Будучае вёскі  належыць маладым!

Маладыя спецыялісты сельгаспрадпрыемства Піліп Шчарбіна і Уладзіслаў Гранчык

Адным з падмуркаў поспеху любога сельгаспрадпрыемства з’яўляюцца высокакваліфікаваныя спецыялісты. Так і ў ААТ «Коўбча-Агра». Зараз тут працуюць чацвёра маладых спецыялістаў, у тым ліку Піліп Шчарбіна і Уладзіслаў ГрАнчык. Піліп – аграном. Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію скончыў па мэтавым накіраванні гаспадаркі, таму пасля службы ў арміі зноў вярнуўся сюды на працу. Уладзіслаў працуе начальнікам вытворчага ўчастка раслінаводства пасля заканчэння Смальянскага аграрнага каледжа. А яшчэ ён вучыцца на другім курсе ў ВНУ, будучы аграном. Цяпер жніво, і яны, як і ўсе аграрыі, здаюць экзамен на прафесіяналізм, гаспадарлівасць, працавітасць. А на пытанне, як праводзяць вольны час, адказалі дружна, разам з дырэктарам Сяргеем Дарожкіным: – Спортам займаемся! Праўда, больш з восені па вясну. У мясцовай школе вялізны спортзал. Разы тры на тыдзень вечары там праводзім. Гуляем у настольны тэніс, міні-футбол, валейбол. Бывае, каля 50 чалавек збіраецца. Ладзім і спаборніцтвы з камандамі суседніх Максімавіч, а таксама Каменнага Барка Бярэзінскага раёна. Дарэчы, вырашана і жыллёвае пытанне моладзі. Спецыялісты жывуць у калгасным інтэрнаце, кожнаму – па пакоі. Ёсць і магчымасці для прафесійнага росту. Ім, маладым і адукаваным, належыць будучае вёскі. Добра было б, каб яны пусцілі тут карані, сталі сваімі, тутэйшымі. Такія прыклады ў Коўбчы ёсць. Вось і Сяргей Анатольевіч ад бацькі пераняў любоў да хлебаробскай справы. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Пачынаў працоўную дзейнасць галоўным аграномам у цяперашнім ААТ «Бацэвічы-АГРА», сёмы год узначальвае ААТ «Коўбча-Агра». Задаволены, што зрабіў правільны выбар.  Цяпер Сяргею Анатольевічу толькі 33 гады, за плячамі важкі  вопыт у сельгасвытворчасці. Сёння ўжо яго сын просіцца з бацькам на палеткі, спрабуе ўнікаць у хлебаробскую справу. Працяг  сямейнай дынастыі будзе!

У жніво – абед па раскладзе!

«Смачна есці!» – жадаюць павары Марына Мельнічонак і Алеся Сакалінская

Старыя людзі прыкмячаюць: як работнік есць, так і працуе. І маюць рацыю. Праца на зямлі вымагае шмат моцы і фізічнай сілы. Падтрымаць добрае здароўе людзей, што занятыя ва ўборачнай кампаніі, –  клопат павароў  Марыны Аляксандраўны Мельнічонак і Алесі Мікалаеўны  Сакалінскай. Штодня яны гатуюць да 24 абедаў, а яшчэ – вячэру. Частка лю- дзей харчуецца ў калгаснай сталовай, пастухам, камбайнерам, вадзіцелям ежу дастаўляюць прама на палеткі. Мужчыны  задаволены: зручна, працоўны час эканоміцца, а стравы сапраўды па-хатняму смачныя, апетытныя, абеды комп- лексныя – першае, другое і трэцяе. Немалаважна: некалькі год таму для арганізацыі харчавання людзей гаспадарка закупіла нетанныя камплекты металічных тэрмасаў, якія адначасова служаць і сталовым посудам. Таму зараз няма праблем з дастаўкай, а ежа заўсёды свежая, гарачая.

Поспех спадарожнічае

Вадзіцель-«тысячнік» Віктар Мельнічонак

Сёлетняе жніво для вадзіцеля МАЗа  Віктара Мельнічонка … 41-е! І ўсё – у мясцовым сельгаспрадпрыемстве. Віктар Нілавіч выйшаў у «тысячнікі», з поля ад камбайнаў перавёз больш за 1000 тон залатога збожжа. Важкае працоўнае дасягненне. А галоўны жыццёвы здабытак – сям’я. Разам з жонкай нарадзілі і выхавалі трох дачок, маюць восем унучак і ўнукаў! Цяпер, падчас школьных канікул і адпускоў, вясёлая іх хата, бо поўніцца галасамі дзяцей, свеціцца дапазна яркімі вокнамі. Гаспадара дома заўсёды чакаюць, каб сагрэць любоўю і клопатам. Што можа быць лепш?

Справа сямейная

Мы заўсёды разам: сямейны экіпаж камбайнераў Андрэя і Максіма Перуноўскіх

Экіпаж камбайнераў Андрэя і Максіма Перуноўскіх –  лідар жніва ў ААТ «Коўбча-Агра». Па стане на 13 жніўня імі намалочана 817 тон 340 кілаграмаў збожжа.

Дарэчы, працуюць на новым камбайне «Палессе», які летась гаспадарка набыла па лізінгу. У Андрэя Міхайлавіча гэта ўборачная, мусіць,  20-я,  у яго сына Максіма  – першая. Ён «зхварэў» тэхнікай з маленства. Бывала, як толькі жніво – да бацькі на камбайн. Спелая збажына з кабіны камбайна здаецца залатым морам, так і ходзіць хвалямі пад павевам ветру… Цяпер хлопцу 17 гадоў, ён ужо мае вадзіцельскае пасведчанне трактарыста калёсных трактароў, у працы дасціпны, увішны. Лічыць, што без адукацыі зараз нельга, таму паступае ў мясцовы аграрна-тэхнічны каледж. Бацька задаволены: расце добры сын і надзейны памочнік! Наперадзе – безліч хлебаробскіх клопатаў. Нездарма ж кажуць: камбайн з поля, плуг – у баразну. Як толькі ўбяруць збажыну, Андрэй Міхайлавіч адразу перасядзе на трактар. Яго брат Васіль Перуноўскі – таксама механізатар, шчыруе на магутным «Беларус – 3022». Каб у сціслыя тэрміны ўправіцца з ворывам і падрыхтоўкай глебы пад сяўбу азімых культур, браты будуць працаваць на гэтым энерганасычаным трактары пазменна: Васіль – днём, Андрэй – ноччу. Як і штогод. Хлеб лёгкім не бывае. Будзем шанаваць яго на сваім стале!

Тэкст і фота: ніна ізох

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024
Официально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024

Рекомендуем

ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024