У раёне

У раёне

Да 80-годдзя вызвалення Клічаўшчыны

У краязнаўчым музеі адкрыўся новы раздзел экспазіцыі, прысвечаны вызваленню Клічаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе. У яго аснову леглі новыя факты аб тых важных гістарычных падзеях і новыя імёны герояў вызвалення, якія сталі вядомыя дзякуючы даследчай рабоце, праведзенай навуковымі супрацоўнікамі музея.

Сімвалічна, што першымі з новым раздзелам экспазіцыі пазнаёміліся навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа, бо менавіта маладым трэба будзе не толькі захоўваць і берагчы нашу гісторыю, але і перадаць памяць аб гераічным мінулым народа з пакалення ў пакаленне.

Час, калі дзень год корміць

Яшчэ 13 красавіка ў раёне завершана сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Гэты яравы клін заняў у цэлым 1076 гектараў.

– Сёння паўсямесна ў сельгаспрадпрыемствах Клічаўшчыны закладваюць аснову надзейнай кармавой базы для жывёлагадоўлі, – адзначае Уладзімір СКАРАХОДАЎ, першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. – У першую чаргу, патрэбна стварыць значны запас кармоў, багатых на бялок. Толькі так не будзе праблем з кармамі для грамадскага статка. Таму пашыраем пасяўныя плошчы бялковых культур. Так, калі ў 2022 годзе ў раёне было ўбрана 420 га соі, летась – 813 га, то сёлета будзем сеяць 895 га гэтай бабовай культуры.
586 га, значна больш леташняга, гэтай вясной пасеялі гаспадаркі раёна і ранніх зернебабовых культур, пераважна – віка-аўсяную сумесь. Атрыманы ўраджай гэтых высокабялковых культур пойдзе на прыгатаванне ўласных канцэнтраваных кармоў для буйнай рагатай жывёлы, у тым ліку, каб замяніць імпарт.

Маем і 3000 га азімага рапсу, які перазімаваў нядрэнна. Гэтай вясной пасевы ўжо двойчы падкормлены мінеральнымі ўгнаеннямі, пратручаны ад пустазелля, шкоднікаў і хвароб. Для ўзмацнення кармавой базы для жывёлагадоўлі ў гэтыя дні нашы сельскагаспадарчыя прадпрыемствы сеюць і яравы рапс. Такія работы ідуць зараз у дзяржаўных прадпрыемствах «Тэльмана» і «Будзёнага», а таксама ў ААТ «Нясята-АГРА», ААТ «Максімавічы-Агра», ААТ «Бацэвічы-АГРА».

Прыступілі аграрыі раёна і да сяўбы кукурузы. Плануецца, што яна сёлета займе 9650 га, з іх 2500 га прызначаюцца на збожжа, астатняе – на корм жывёле. Кукурузу зараз сеюць ва УКСП «ДАБРАВОЛЕЦ», а таксама дзяржаўным прадпрыемстве «Будзёнага», УКСП «Доўгаўскі». Насенне гэтай культуры – як айчыннай селекцыі, так імпартныя гібрыды, у залежнасці ад фінансавых магчымасцяў сельгаспрадпрыемстваў.

Тэкст: Ніна Ізох.

Последние новости

Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость района

1 мая 2024
Официально

«Работать надо по-военному, день и ночь». Александр Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

1 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024