Вось гэта вуліца, вось гэты дом

Вось гэта вуліца, вось гэты дом

У апошнія дні мая ў квецень і лістоту ўбраліся дрэвы і кусты, а пасля дажджоў буйна расце трава. Разам з Уладзімірам Кнігай, старшынёй раённага Савета дэпутатаў, мы праехалі па вуліцах райцэнтра і пераканаліся ў тым, што дбайныя гаспадары ўжо прывялі ў парадак агароды, абкасілі прылягаючыя да домаўладанняў тэрыторыі.

Звіняць бензакосы на гарадскіх вуліцах і ў дварах шматкватэрных забудоў. Гэта камунгасаўцы стараюцца зрабіць прывабнымі наш горад. Праўда, не ўсе жыхары гараць жаданнем выйсці і прапалоць зялёныя насаджэнні ці падгрэбці траву, каб вецер не разносіў яе па наваколлі і не ляжала яна рудымі плямамі на газонах.
У асноўным гараджане, асабліва ў прыватным сектары, стараюцца т рымаць свае сядзібы, прыдамавыя тэрыторыі ў чысціні і парадку. Аднак закінутыя, часам паўспаленыя і паўразбураныя домаўладанні ў гарадскім ландшафце, канешне ж, не на карысць навакольнаму асяроддзю, ды і суседства з такімі сядзібамі прыгнятальна ўздзейнічае на людзей, з’яўляецца вельмі небяспечным.
Безбар’ернае асяроддзе для людзей здаровых асаблівага значэння, напэўна, не мае, а вось для людзей з абмежаванымі магчымасцямі – вельмі важная акалічнасць. Ці ў стане, напрыклад, інвалід-калясачнік самастойна ці нават у суправаджэнні кагосьці наведаць
магазін «Гаспадарчыя тавары. Будматэрыялы» ці «Мясную лаўку»?

Прыступку з тратуара ў магазін «Мясная лаўка» цяжка пераадолець нават пажылым людзям

Не, і яшчэ раз не, бо з Ленінскай зрабіць гэта немагчыма! Справа ад уваходу ў магазін гаспадарчых тавараў – вялікая лужына, а з тратуара прыступка даволі высокая. Спусціць каляску, а тым больш падняць яе на тратуар, даволі складана здароваму чалавеку, не тое што інваліду.

Паўспаленая хата на вуліцы Партызанскай, ужо каторы год мазоліць вочы
На вуліцы Партызанскай даўгабуд ужо зарос кустамі, дрэвамі. На жаль, патрабаванні прад’явіць няма каму. Магчыма, нашы паважаныя чытачы падкажуць, хто ўласнік гэтай сядзібы
Небяспеку ўяўляе сабой сядзіба на вуліцы Пралетарскай. Другое дзесяцігоддзе палохае такое відовішча

Па-за кадрам застаецца зараснік каля сядзібы па вуліцы Пралетарскай, 75,
Чырвонаармейскай,32. Шматкватэрны дом №2 на завулку Пугачова чацвёрты год не ўпрыгожвае цэнтр горада.
Няўжо ніхто не заўважае правальванні тратуарнай пліткі на цэнтральнай плошчы каля слупоў справа ад скульптурнай кампазіцыі «Рог багацця»?

Плітка правалілася на радасць траве, а пешаходам трэба ўважліва глядзець пад ногі

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў у значнай ступені залежыць ад кожнага жыхара. За некалькі дзесяцігоддзяў прывучылі людзей своечасова ўбіраць з вуліцы дровы, будматэрыялы і іншыя габарытныя рэчы. Многія гаспадары ўзялі за правіла абкошваць траву ўздоўж агароджаў вакол сваіх домаўладанняў, а асобныя пайшлі яшчэ далей: кавалачак зямлі пад вокнамі ці ўздоўж агароджы пераўтварылі ў квітнеючыя астраўкі. Прыкладаў такіх даволі шмат. І гэта тэма для асобнай публікацыі.

Тэкст і фота:

Аліна СУДНІК

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024
Официально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024

Рекомендуем

ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024