Цэны дыктуе попыт

Публікацыя  ў  “Сцягу  Саветаў”,  у  якой  ўзнімалася  праблема  закупу  ў  насельніцтва  яблыкаў,  знайшла  працяг.  Літаральна  на  днях  у  рэдакцыю  завітаў  Васіль  Казіміравіч   РАБЦЭВІЧ,  намеснік  старшыні  праўлення  раённага  спажывецкага  таварыства  па  нарыхтоўках,    патлумачыў  прычыны,  па  якіх  зніжаны  закупачныя  цэны  на  яблыкі,  і  адказаў  на  некалькі  іншых  пытанняў,  якія  датычацца  забеспячэння  насельніцтва  гароднінай  і  фруктамі:
– Сёлета  сапраўды  вырас  небывалы  ўраджай  яблыкаў,  адпаведна  ўзрасла  і  нарыхтоўка  сакавітай  прадукцыі.  Упершыню  за  шмат  гадоў  іх  закуплена  больш  за  2 000  тон.  Мы  цесна  супрацоўнічаем з  прадпрыемствамі  аблхарчпрама  горада  Магілёва,  заводам  напіткаў  г.  Бабруйска,  Полацкім  вінзаводам,  Кіраўскім  харчовым  цэхам,  прадпрыемствамі “Крышталь”,  “Алмаз”,  “Чырвоны  харчавік”  і  пастаўляем  ім  нарыхтаваную  прадукцыю.
У  канцы  жніўня  ўсе  вытворчыя  магутнасці  пералічаных  партнёраў  былі  запоўнены  да  адказу  і  яны  знізілі  закупачныя  цэны,  адпаведна  знізілі  іх  і  мы.  Паколькі  ў  нас  у  раёне  няма  гароднінасховішча,  то  захаваць  прадукцыю  па  ўсіх  правілах  і  стандартах  няма  магчымасці.
Сёння  ў  гандлёвую  сетку  раёна  адпраўлена  звыш  5  тон  здымных  яблыкаў,  што  па-спелі  ў  садах  клічаўлян.  Трэба  заўважыць,  што  здымныя  яблыкі,  перш  чым  паступаюць  у  продаж,  калібруюцца.  Плады  павінны  быць  аднолькавымі  па  памеры  і  форме.  Дробныя  плады  адпаведна  маюць  меншы  кошт.
– Колькі  садавіны  і  гародніны  трэба  жыхарам  нашага  раёна?
–  Скажу  абсалютна  дакладна,  што  ў  перыяд  з  кастрычніка  па   снежань  мінулага  года  жыхары  раёна  раскупілі  45  тон  фруктаў,  а  ў  перыяд  са  студзеня  па  ліпень  гэтага  года –  130  тон.
– Васіль  Казіміравіч,  напэўна,  усім  цікава  ведаць,  адкуль  паступаюць  фрукты  на  паліцы  нашых  магазінаў.
– Фруктамі  нас  забяспечвае    замежнае  прадпрыемства  “Арніка”   горада  Магілёва,  дзе  маюцца  сховішчы  і  памяшканні  для   іх  за-хоўвання  як  замежных,  так  і  айчынных  вы-творцаў.  Ужо  ўнесена  папярэдняя  аплата  і  заключаны  адпаведныя  дагаворы  на  пастаўку  фруктаў  на  гэты  асенне-зімовы  сезон.  Так  што  фруктаў  у  гандлёвай  сетцы  будзе  дастаткова.
– А  як  наконт  гародніны?
– На  прыстасаваным  для  захоўвання  складзе  забяспечаны  неабходны  запас  бульбы –150  тон,  буракоў  сталовых –10  тон,  цыбулі –20  тон.  Ужо  некалькі  гадоў  капустай  і  морквай  спажыўцоў  раёна  забяспечвае  фермерская  гаспадарка  “Іосіфавіч”.  Дагавор  на  захоўванне  і  пастаўкі  ў  гандлёвую  сетку  20  тон  капусты  і  10  тон  морквы  заключаны  і  на  гэты  год.  Гэты  партнёр  надзейны,  усе  абавязацельствы  выконвае,  і  з  ім  прыемна  мець  справу.  Дарэчы,  у  нашых  магазінах  да  новага  ўраджаю  была  капуста  і  морква  па  больш  нізкіх,  чым  у  суседніх  раёнах, цэнах.  Акрамя  гэтага  ў  нас  маецца  электрычная  сушыльная  шафа,  што  дазволіла  нарыхтаваць  1,5  тоны  ра-біны  і  каля  5  тон  сухафруктаў,  якія  вельмі  карыстаюцца  попытам  у  жыхароў  беларускай  сталіцы  і  абласнога  цэнтра.

Запісала  Аліна  СУДНІК.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024
Официально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024