Аднавіць тое, што яшчэ можна аднавіць…

З даўніх  часоў  зямля  беларуская  славілася  сваімі  традыцыямі,  рамёствамі.  Вырабы  народных  умельцаў  «з  берагоў  Дняпра  і  Сожа»  можна  было  сустрэць  у  любым  куточку  зямлі.  Іх  не  зблытаеш  ні  з  якімі  іншымі,  бо  ў  кожным  цалкам  адлюстравана  душа  беларускага  народа,  яго  самабытнасць,  мары  і  надзеі.
Да  вырабу  нават  самых  звычайных  рэчаў  кожны  з  майстроў  падыходзіў  творча,  і  яны  адрозніваліся  ад  аналагічных,  зробленых  у  іншых  рэгіёнах  і  нават  вёсках  нашай  сінявокай  краіны.  Узоры  вышывак,  карункаў  і  іншыя  таямніцы  перадаваліся  з  пакалення  ў  пакаленне.  Маці  вучылі  сваіх  дачок,  тыя  ў  сваю  чаргу  сваіх  дзяцей.  Дзякуючы  такой  пераемнасці  не  толькі  падтрымлівалася  сувязь  пакаленняў,  але  і  жылі  лепшыя  традыцыі.
Развіццё  вытворчасці  і  навукова-тэхнічнага  прагрэсу  зрабіла  істотны  ўплыў  на  далейшы  лёс  народных  рамёстваў.  Але  адносіны  людзей  да  «аўтарскіх»  рэчаў,  нягледзячы  ні  на  якія  перыпетыі  часу,  заўсёды  заставаліся  паважлівымі,  нават  трапяткімі.  Умельцаў,  здольных  ствараць  такія  шэдэўры,  зараз  не  так  і  шмат.
Некалькі  гадоў  таму  ўмельцы  Клічаўшчыны  вырашылі  аб’яднацца.  У  складзе  народнага  аматарскага  аб’яднання  «Спадчына»  зараз  33  майстрыхі  рознага  ўзросту  і  схільнасцей.  «Адны  з  іх  вышываюць,  іншыя  вяжуць  на  прутках,  займаюцца  бісерапляценнем,  вырабляюць  прыгожыя  і  патрэбныя  рэчы  з  лазы  і  бяросты  і  многае  іншае, – расказвае  кіраў-нік  «Спадчыны»  Валянціна  Міхайлаўна  Нікіціна              (на  здымку). – Аб’ядноўвае  ўсіх  нас  не  толькі  творчасць,  але  і  імкненне  захаваць  народныя  рамёствы,  аднавіць  па  магчымасці  ўсё  тое,  што  яшчэ  можна  аднавіць.  Мы  заўсёды  знаходзімся  ў  творчым  пошуку,  бываем  у  вёсках  раёна.  Іншы  раз  сапраўды  шчасціць – трапляюцца  фрагменты  старадаўніх  вышываных  рэчаў:  ручнікоў,  набожнікаў,  адзення  і  інш.  Часам  нешта  прыносяць  і  знаёмыя  (вялікі  дзякуй  ім  за  гэта).  Затым  ідзе  перыяд  іх  вывучэння  і  рэстаўрацыі.  Па  крупінках  аднаўляем  узоры,  вышытыя  рукамі  нашых  продкаў.  Трэба  сказаць,  што  майстрыхі-вышывальшчыцы  «Спадчыны»  да  тонкасцей  валодаюць  прыёмамі  гэтай  работы.  Для  чаго  гэта  робім?  Каб  не  толькі  захаваць  народную  спадчыну,  але  і  паказаць  лю-дзям,  які  скарб  яшчэ  дагэтуль  захоўваецца  ў  шафах  і  куфэрках».
У  калекцыі  «Спадчыны»  не  толькі  старадаўнія  рэчы,  але  і  сучасныя  работы  клічаўскіх  вышывальшчыц.  Сярод  іх  ёсць  вельмі  дарагія  майстрыхам  вы-ставачныя  экзэмпляры,  шмат  чаго  створана  і  для  продажу,  рэалізацыі  на   шматлікіх  мера-прыемствах,  выставах,  форумах.  Так,  напрыканцы  ліпеня  яны  ўдзельнічалі  ў  мерапрыемствах,  прысвечаных  1025- годдзю  хрышчэння  Русі,  якія  праходзілі  ў  Мінску,  выстаўлялі  работы  (ручнікі)  вышывальшчыц  Марыі  Уладзіміраўны  Анішчанкі,  Марыі  Ільінічны  Манак,  Кацярыны  Антонаўны  Заблоцкай,  Клаўдзіі  Віктараўны  Сапегінай,  Галіны  Іванаўны  Бадзякі,  Марыі  Міхайлаўны  Прастакевіч  і  інш.,  а  таксама  велікодныя  сурвэткі,  чахлы  для  яек,  розныя  сувеніры,  іконы,  вырабы  з  лазы.  Вя-лікую  калекцыю  сваіх  работ  прадставіў  і  дзіцячы  дом  сямейнага  тыпу  Кундзікавых.  Гэта  проста  дзіўныя  рэчы,  выкананыя  па-майстэрску,  з    творчай  фантазіяй.  Не  адарваць  погляду  і  ад  велікодных  яек  з  бісеру  Дар’і  Сукоры,  вучаніцы  СШ  №  2  г.  Клічава,  вырабаў  з  саломкі  Наталлі  Лапацінай,  метадыста  раённага  Дома  рамёстваў,  з  лазы,  аўтар  якіх  Галіна  Мікалаеўна  Паражынская,  дрэва  (аўтар  Уладзімір  Эдуардавіч  Дзяржанскі).  Нашы  умельцы  дастойна  прадставілі  ў  рэспубліцы  не  толькі  Клічаўшчыну,  але  і  Магілёўскую  вобласць.  Няшмат  раёнаў-удзельнікаў  маглі  пахва-ліцца  такім  майстэрствам,  разнастайнасцю  вырабаў.
Вялікі  пакой  на  першым  паверсе,  дзе  размяшчаецца  «Спадчына»,  нагадвае  музей.  Адразу  і  не  здагадаешся,  з  якога  матэрыялу  і  якім  чынам  зроблена  тая  ці  іншая  рэч,  сувенір,  карціна.
А  творчы  працэс  працягваецца,  ён  вечны,  як  само  жыццё,  вірлівы  і  зменлівы,  «падпітаны»  з  бацькоўскіх  крыніц,  неабсяжных  палёў  і  лугоў,  мілагучнай  матчынай  мовай – усім,  што  для  кожнага  з  нас  з’яўляецца  Ра-дзімай – Беларуссю.

Алена  ГАНЧАРОВА.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024
Официально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024

Рекомендуем

ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024