Аддезел статыстыкі паведамляе
У перыяд СА студзеня па снежань 2010 года ў раёне нарадзілася 175 малышоў, а гэта на 13,6% больш, чым за такі ж перыяд у 2009 годзе. У сем’ях жыхароў райцэнтра з’явілася 83 дзіцяці, або 47,4%, у сельскіх жыхароў –92 дзіцяці, або 52,6%.
За гэты час памерла 344 чалавекі, у тым ліку 84 (24,4%) – у горадзе і 260 (75,6%) – у сельскай мясцовасці. У параўнанні з 2009 годам колькасць памерлых зменшылася на 10,6%, у райцэнтры – на 11,6%, у сельскай мясцовасці – на 10,3%.
Летась зарэгістравана 138 шлюбаў і 37 выпадкаў скасавання шлюбаў. У параўнанні з 2009 годам колькасць зарэгістраваных шлюбаў зменшылася на 1,4%, а колькасць скасаванняў шлюбаў знізілася на 22,9%.
За мінулы год у раён прыбыло 360 чалавек, выбыла – 670. Міграцыйны прырост насельніцтва адмоўны (-310 чалавек).