Жадаеш – значыць, можаш!

Раман БЕЛАЗОР – прадстаўнік пра-цоўнай моладзі ААТ «Нясята- АГРА». У яго жыцці атрымалася па прынцыпе «Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся».
Аб тым ён не шкадуе. Раман пастаянна працуе слесарам на малочна-таварным комплексе, на жніве – машыністам збожжа-сушыльна-ачышчальнага комплексу КЗСК-30, які працуе на прыродным газе, а вытворчыя працэсы ў ім цалкам аўтаматызаваныя.
З пачатку жніва Раман разам са сваім напарнікам Леанідам БЕЛАЗОРАМ дапраца валі ўжо амаль 1800 тон збожжа.
З уласцівай моладзі адкрытасцю мой сураз-моўца расказвае:
– Працую на збожжа-сушыльным комплексе з самага пачатку, як яго пабудавалі. Папярэдне праходзіў навучанне, каб мець права працаваць на гэтым аб’екце павышанай небяспекі, а сёлета ўжо мой сёмы сезон на жніве. Усё задавальняе. Працуем пазменна, па сутках. Гарачы абед, вячэру прывозяць з калгаснай сталовай. Жніво для ўсіх нас – гэта і напружаная праца, і самы час добрых заробкаў.
За нашу кароткую сустрэчу я шмат даведалася пра Рамана. Ён, як высветлілася, светлая га-лава і добры майстар. Як гаспадар умее не толькі знакаміты цвік забіць, але і з сякерай, пілой, касой, плугам упраўляецца. Мае пасведчанне на ўпраўленне трактарам.
А яшчэ… лёгка адрамантуе сотавы тэлефон, радыётэхніку, электрабытавыя прыборы, аўтама-білі новых марак і г.д.
– А ў школе, – Раман усміхаецца, – я з фізікай не сябраваў…
Сапраўды, жадаеш – значыць, можаш!

Тэкст і фота: Ніна ІЗОХ