Улада, якую мы выбіраем

У сераду Клічаўскі раён наведала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана ШУТАВА. Народны выбраннік правяла прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам. Клічаўляне ўздымалі надзённыя пытанні, якія, на іх погляд, патрабуюць вырашэння. Жыхарка вёскі Коўбча Вера Кніга звярнулася з просьбай разгледзець мэтазгоднасць аднаўлення рэйсу аўтобуса Наваполацк – Бабруйск, які зняты з маршруту некалькі месяцаў назад. Ганна Долгая, якая пражывае на вуліцы Зарэчнай у Клічаве, скар дзілася на якасць водаправод най вады і прасіла ўпарадка ваць графік выезду аўталаўкі, што ажыццяўляе гандлёвае абслугоўванне жыхароў вуліц Зарэчная і Лясная.
Усе звароты, заўвагі, пажаданні дэпутат прыняла да ўвагі і пасля дэталёвай прапрацоўкі кожнага пытання дасць адпаведныя адказы.
Падчас рабочай паездкі Святлана Шутава наведала Клічаўскі аграрна-тэхнічны каледж, сустрэ лася з педагагічным калектывам і навучэнцамі ўстановы. Дэпутат расказала аб рабоце парламента, асобна спынілася на некаторых аспектах законапраектаў аб грамадзянстве і ахове здароўя, адказала на пытанні прысутных. Сустрэча атрымалася цікавай і, як паабяцала Святлана Аляксандраўна ў адказ на запрашэнне наведваць установу ў час візітаў у раён, не апошняй.

Тэкст і фота:
Святлана ПРАСКУРЫНА