У раёне

Грант ЕС атрымала клубная сістэма Клічаўскага раёна!
МЯСЦОВАЯ ІНІЦЫЯТЫВА «Ад рамяства да даходаў» ДУК «Цэнт-
ралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна» стала пераможцай конкурсу «Мясцовыя ініцыятывы для мікрарэгіёнаў развіцця». Ён праходзіў у рамках праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Слаўгарадскім райвыканкамам у партнёрстве з Быхаўскім, Клічаўскім, Краснапольскім, Чэрыкаўскім райвыканкамамі і Міжнародным фондам развіцця сельскіх тэрыторый.
Як і кожная з 6 ініцыятыў-пераможцаў конкурсу з пяці пілотных раёнаў Магілёўшчыны, клічаўская ініцыятыва атрымае фінансавую падтрымку ад ЕС у памеры 5000 еўра.
Мясцовая ініцыятыва «Ад рамёства да даходаў» накіравана на павышэнне прыцягальнасці рамесніцтва праз развіццё такіх напрамкаў, як кераміка і дрэваапрацоўка. Галоўная мэта – павышэнне занятасці і самазанятасці мясцовых згуртаванняў мікрарэгіёна «Клічаўшчына культурная».

У лес па… грошы
У РАЁНЕ стартаваў сезон нарыхтовак дзікарослай прадукцыі. Сёлета яго будуць весці на Клічаўшчыне 16 афіцыйна зарэгістраваных арганізацый розных форм уласнасці, тры з іх – індывідуальныя прадпрымальнікі.
Як і штогод, да кожнага здатчыка імкнецца дайсці раённае спажывецкае таварыства. З мінулых выхадных закуп чарніц і лісічак пачалі ўсе сельскія магазіны, у Клічаве – «Мясная лаўка», а таксама штатныя нарыхтоўшчыкі, у тым ліку раз’язныя.

«Вясёлкавы настрой» запрашае!
НЕ ВЕДАЕЦЕ, як зрабіць цікавым і насычаным летні адпачынак вашых дзяцей ці ўнукаў? Тады накіроўвайцеся ў ДУДА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»! Усё лета па панядзелках, серадах, пятніцах тут на вольным паветры працуе гульнёвая пляцоўка «Вясёлкавы настрой». Час адзін і той жа – з 16 да 20 гадзін. Мерапрыемствы – захапляльныя! Дзясяткі хлопчыкаў і дзяўчынак з задавальненнем у іх удзельнічаюць.
Мерапрыемствы самыя розныя – ад конкурсу фотапалявання «У аб’ектыве – лета» да спартыўна-забаўляльнай гульні «Кліч Джунгляў». А заўтра, 8 ліпеня, дзяцей пакліча квест-гульня «У пошуках скарбу», разумніц і разумнікаў збярэ
інтэлектуальная гульня «Аўкцыён ведаў».

Тэкст: Ніна ІЗОХ