У раёне

Ідуць юнакі ў армію служыць…
Ужо тыдзень, пачынаючы з 12 мая, у абасобленай групе Клічаўскага раёна ваеннага камісарыята Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў прахо дзіць адпраўка прызыўнікоў ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. За гэты прызыў, а ён завершыцца 28 мая, на тэрміновую службу ў армію з нашага раёна пойдуць 26 чалавек, з іх 14 – з сельскай мясцовасці. Ідуць выконваць свой абавязак перад Радзімай у адзін прызыў адразу 4 прызыўнікі з а/г. Дзмітраўка, па 2 – з а/г. Доўгае і а/г. Максімавічы, вёскі Загацце, па 1 – з вёсак Усохі і Гонча, а/г. Заполле і а/г. Нясята.
Абаронца Айчыны – гучыць горда! Няхай службу ў арміі – школу для сапраўдных
мужчын – яны пройдуць годна. А слёзы іх маці будуць толькі ад радасці за поспехі, удачу,
моцнае здароўе сыноў.

«Бусел» Клічаўшчыну аблюбаваў
Сёлета ён за 4 месяцы «прылятаў» у наш раён ужо 39 разоў!
23 немаўляткі нарадзіліся ў Клічаве, 2-е – у Бацэвіцкім сельсавеце, 3-е – у Каўбчанскім,
5 – у Нясяцкім, 6 – у Патоцкім.
Дарэчы, нарадзілася ў нас 20 дзяўчынак і 19 хлопчыкаў. Першынцаў дачакаліся ў 14 сем’ях. Яшчэ 14 малышоў сталі другімі дзецьмі ў бацькоў, 6 – трэцімі, 4 – чацвёртымі,
а ў сям’і Святланы Генадзьеўны Цыкур з Бацэвіч нарадзілася сёмае дзіцятка.
Двайное шчасце – у сям’і Кальчэўскіх з Новых Максімавіч Каўбчанскага сельсавета, у якой нарадзіліся дачушкі-двайняткі – Кіра і Арына.
Кажуць, дзетак узгадаваць – не грыбоў назбіраць. Пажадаем усім малышам добрага здароўя, расці ў ласцы і любові.

У лесе жыву, а без дроў сяджу!
Такое і ў нашым лясным краі бывае ў тых, хто жыве, як ў прыказцы: «Барада па калена,
а дроў – ні палена!»
Між тым, сёння не спяць у шапку жыхары Турца, Дулебні, Буднева, Паплаў, а/г. Дзмітраўка, Клічаўскіх Пасёлкаў, ды і клічаўляне. Бо ў філіяле «Клічаўскі райпалівазбыт» МКАУВП
«Аблпаліва» зараз дровы –амаль адна бяроза! Для катлоў можна дубовыя, грабавыя купіць! Цэны – леташнія. На чарзе каля 10 чалавек. Заяўкі выконваюць на працягу двух тыдняў. Дарэчы, дбайныя гаспадары сцвярджа юць, што бярозавыя дровы павінны паўгода сохнуць, каб у печы гарэць ярка, горача.
Рыхтуем сані летам…