У мінулым ёсць чаму вучыцца

Напярэдадні 100-годдзя ЛКСМБ да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана камсамольскага руху  Марыі Дзямідаўны ШАЛАЙ завіталі госцi: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі  Беларусь Святлана ШУТАВА, намеснік старшыні райвыканкама Галіна ДАНІЛКІНА, старшыня Патоцкага сельсавета, у якім пражывае ветэран, Аляксандр КРЫВАНОС, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай рабо­ты, культуры i па справах моладзі райвыканкама Алена ЯРОШКА, адказны сакратар раённай ветэранскай арганізацьі Зоя САМЕЦ, спецыяліст раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Ала ТРУШКО.
Нагода для наведвання урачыстая: да юбілейнай  даты Ленінскага  Камуністычнага Саюза Моладзі Беларуасі  за пленную працу i значны ўклад у развіццё патрыятычнага выхавання маладых людзей Марыя Дзямідаўна атрымала Удзячнасць ад правапераемніка камсамола – ра­ённага  камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Марыя Дзямідаўна  атрымала падарунак і ад райнных арганізацый ветэранаў і Беларускага фонда міру – падпіску на раённую газету “Сцяг Саветаў”.
У гады Вялікай Айчыннай вайны камсамолка, спартсменка, актывістка змагалася супраць ворагаў у партызанскім атрадзе, з’яўлялася членам бюро райкама камсамола. Была назначана упаўнаважанай па адпраўцы дзяцей з партызанскай зоны на «вялікую  зямлю». Марыя Дзямідаўна добра памятае пару камсамольскага юнацтва, якая выпала на гады ваеннага  ліхалецця: ёсць што ўзгадаць, ёсць чым ганарыцца.

Тэкст i фота:
СВЯТЛАНА ПРАСКУРЫНА