КАЛЯДНАЯ ЗОРКА

КАЛЯДНАЯ  ЗОРКА

Як  добра,  што  ёсць  такое  светлае  свята  Нараджэння  Хрыстова  і  выдатная  традыцыя  збірацца  ўсім  разам  на  святочны  канцэрт. Пакуль  маленькія  артысты  хваляваліся,  а  матулі  старанна  папраўлялі  ім  завіткі  і  локаны,  распраўлялі  бальныя  сукенкі,  дарослыя  і  дзеці  запаўнялі  залу,  дарылі  прыемныя  ўсмешкі,  віталіся  і  віншавалі  са  святам.  Многія  затрымаліся  на  выставе,  якую  падрыхтавалі  ўмельцы  Дома  рамёстваў  і  раённай  бібліятэкі.  З  задавальненнем  любаваліся  прыгожымі  рэчамі,  створанымі  ўмелым  рукамі  майстроў  і  набывалі  сувеніры.

Па  добрай  традыцыі  калядны  канцэрт  быў  напоўнены  творамі, якія  славілі  Ісуса  Хрыста  і  Маці  Божую.  У  ім  прынялі  ўдзел  дзіцячыя  творчыя  калектывы  і  асобныя  выканаўцы,  якіх  падрыхтавалі  Юлія  Галдыбан,  Наталля  Коктыш,  Алена  Шумская,  Вераніка  Кірплюк,  Гаянэ  Хрыставая,  Наталля  Рыбікава.  Эпілогам  канцэртнай  праграмы  стаў  вядомы  твор  Ф.  Шуберта  “Аве  Марыя”  ў  выкананні  Веранікі  Уваравай,  некалькі  музычных  твораў  выканалі  артысты  заслужанага  аматарскага  калектыву  Рэспублікі  Беларусь  ансамбля  народнай  песні  “Жытніца”  і  народны  акадэмічны  хор  раённага  Дома  культуры.

–З  Калядамі  вас,  шаноўныя  сябры!  Я  хачу  падзякаваць  за  тое,  што  вы  тут  і  зноў  ўсе  разам  мы  адзначаем  цудоўнае  свята,  якое  сагравае  нашу  душу,  вызваляе  ад  цяжару  сэрца  і  ўсяляе  надзею, — сказаў  вітаючы  прысутных  протаіерэй  Сергій,  настаяцель  Свята – Дабравешчанскай  царквы.  І  пажадаў  прысутным  моцнага  здароўя  і  прыемных  святак.

На  канцэрце  прысутнічалі  старшыня  райвыканкама  Ф. В. Вашчыла  з  жонкай,  родныя  і  блізкія  таленавітых  дзетак,  жыхары  горада.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
ВНС-2024

Олег Дьяченко об участии в ВНС

30 апреля 2024
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Безопасность

Памятка по безопасной эксплуатации электрооборудования и электропроводок в быту

29 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение Виктора Ребковца о ВНС

28 апреля 2024
Спорт

Турнир, ставший традицией

27 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024