Хлеб наш – жыцця аснова

Хлеб наш – жыцця аснова
Аграпрамысловы комплекс – найважнейшы сектар эканомікі краіны ў цэлым і кожнага рэгіёна. Тут забяспечваецца вытворчасць жыццёва важнай для грамадства прадукцыі, засяроджаны значны эканамічны патэнцыял. Развіццё АПК  у вырашальнай ступені вызначае ўзровень харчовай бяспекі  і дабрабыт насельніцтва.

У рэдакцыйнай гасцёўні – Віктар Мікалаевіч Рэбкавец, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

– Віктар Мікалаевіч, звычайна напярэдадні прафесійнага свята аграрыяў мы падводзім вынікі сельскагаспадарчага года, называем лепшых работнікаў, вызначаем задачы на перспектыву. Перш за ўсё цікава ведаць, з якімі дасягненнямі сустракаюць знамянальны для сябе дзень работнікі аграпрамысловага комплексу раёна?
– Чарговы сельскагаспадарчы год быў надзвычай складаным для вяскоўцаў і патрабаваў ад работнікаў палёў і фермаў значных намаганняў, высокай арганізаванасці, дысцыпліны і адказнасці, каб насуперак капрызам надвор’я атрымаць ураджай хлеба, іншай сельскагаспадарчай прадукцыі, нарыхтаваць дастатковы аб’ём кармоў для грамадскага статка, забяспечыць павышэнне прадукцыйнасці жывёлагадоўлі. І аграрыі Клічаўшчыны, як заўсёды, прадэманстравалі свае лепшыя якасці: працавітасць, адданасць абранай справе, прафесіяналізм, настойлівасць у вырашэнні пастаўленых задач.
За студзень – кастрычнік вытворчасць валавой прадукцыі ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах у супастаўных цэнах склала 47 мільёнаў 732 тысячы рублёў, або 98 працэнтаў да 2017 года. У раёне адна стратная гаспадарка. Чысты прыбытак за 9 месяцаў – 3 мільёны 147 тысяч рублёў, рэнтабельнасць ад усёй дзейнасці – 11, 2 %, ад рэалізацыі – 4,7 %.
На вялікі жаль, сёлета былі неспрыяльныя ўмовы надвор’я для вытворчасці прадукцыі раслінаводства. Часам даводзілася ўносіць карэктывы ў працоўныя будні сельгаспрадпрыемстваў, у планы службаў, якія абслугоў-ваюць сельгасвытворцаў. Разам з тым, дзякуючы напружанай працы вяскоўцаў, своечасова прынятым арганізацыйным мерам у нас атрымалася ўбраць увесь вырашчаны ўраджай і нарыхтаваць дастатковую колькасць травяністых кармоў.
– Вянок сельскагаспадарчага года і сімвал дабрабыту – ураджай хлеба. Давайце нагадаем, якім намалотам хлебная ніва аддзячыла намаганні вяскоўцаў?
– Валавы збор збожжа ў першапачатковай апрыходаванай вазе склаў 22 685 тон. Ураджайнасць з кожнага гектара – 26,1 цэнтнера. Валавы збор кукурузы склаў 16 414 тон.
Лепшых вынікаў па вырошчванні збожжа дасягнулі хлебаробы УКСП «Саўгас «Дабраволец», дзе ўраджайнасць склала 31,6 цэнтнера з гектара; амаль пад 30 цэнтнераў з гектара збіралі хлебаробы ААТ “Максімавічы-Агра», ААТ «Нясята-Агра”.
Выкананы дзяржзаказ па здачы харчовага збожжа.
На палетках УКСП “Саўгас “Дабраволец” паспеў добры ўраджай бульбы. Сабрана 12,84 тоны клубеняў.
– Каго з працаўнікоў хлебнай нівы Вам хочацца назваць?
– Выказваю самую глыбокую падзяку ўсім, хто сее, вырошчвае і ратуе ад шкоднікаў, хто перапрацоўвае і захоў-вае ўраджай. Самыя цёплыя словы ўдзячнасці нашым механізатарам, чый уклад у працоўную перамогу найбольш значны. На веснавых палявых работах сёлета вызначыліся: Уладзімір Аляксандравіч Лапіла і Іван Іванавіч Белазор з УКСП “Саўгас “Дабраволец”, Леанід Аляксандравіч Лапікаў, Віктар Уладзі-міравіч Вараненка, Генадзь Аркадзьевіч Солтан з УКСП “Саўгас “Ольса”, Міхаіл Пятровіч Дзенісевіч і Мікалай Міхайлавіч Краўцоў з ААТ “Коўбча-Агра” і многія іншыя руплівыя і сумленныя працаўнікі палёў.
– А як ішлі справы ў кормавытворчасці, наколькі трывалая кармавая база створана ў раёне для зімоўкі грамадскага статка?
– За апошнія гады мы навучыліся забяспечваць травяністымі кармамі нашу жывёлагадоўлю. У гаспадарках раёна атрымала распаўсюджванне тэхналогія нарыхтоўкі сенажу ў рулонах з упакоўкай у палімерныя матэрыялы. Гэта тэхналогія мае шэраг пераваг. Яна забяспечвае высокую якасць корму, мае невялікую залежнасць ад умоў надвор’я. Тэхналагічны працэс нарыхтоўкі сенажу ў рулонах уключае кашэнне траў, варушэнне і падвяльванне скошанай масы, фарміраванне валкоў, прэсаванне масы ў рулоны, упакоўку рулонаў у спецыяльную плёнку і транспарціроўку рулонаў да месца складзіравання. Сёлета нарыхтавана 25,4 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў у разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы. Нельга не назваць самых актыўных удзельнікаў корманарыхтоўчай кампаніі, а гэта механі-затары і вадзіцелі: Алег Мікалаевіч Лапацін і Іван Іванавіч Салановіч, Аляксандр Леанідавіч Прымак і Міхаіл Міхайлавіч Прымак з УКСП “Саўгас “Дабраволец”, Максім Сяргеевіч Дзмітрыюк і Леанід Аркадзьевіч Выбрыкаў з УКСП “Саўгас “Ольса” і іншыя.

– Ёсць якасныя кармы ў дастатковай колькасці – будуць малако і мяса, зразумела, пры захаванні тэхналагічных рэгламентаў. Лагічна мы падышлі да размовы аб становішчы спраў у жывёлагадоўчай галіне. Менавіта жывёлагадоўля ў вырашальнай ступені ўплывае на агульны вынік працы АПК раёна.
– Сёння самыя шчырыя словы па-дзякі мы адрасуем работнікам жывёлагадоўчай галіны. Гэта досыць складаная галіна, якая штодзённа патрабуе не толькі клопату і ўвагі, а і сур’ёзнай племянной работы, трывалай кармавой базы і высокай квалі-фікацыі спецыялістаў і персаналу, які абслугоўвае жывёлу.
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы – 33195 галоў. У тым ліку 6500 галоў – дойны статак. Валавы надой малака за 10 месяцаў склаў 23 106 тон сырадою, удой на карову – 3 555 кілаграмаў. Найбольш высокі гэты паказчык ва УКСП “Саўгас “Дабраволец” – 4901 кг. і ў ААТ “Максімавічы-Агра” – 4 795 кг. На рахунку жывёлаводаў яшчэ 38 218 цэнтнераў мяса, сярэднесутачнае прыбаўленне буйной рагатай жывёлы – 560 грамаў. Словы падзякі за сумленную працу аператару машыннага даення Пірожнік Галіне Міхайлаўне, начальніку цэха № 2 комплексу па вытворчасці малака Дуброва Ірыне Міхайлаўне Лаўрыненка з УКСП «Саўгас “Дабраволец”, аператарам машыннага даення з ААТ “Максімавічы-Агра” Тамары Леанідаўне Хімачка і Ірыне Іванаўне Марцянюк, асеменатару УКСП “Саўгас «Ольса» Юліі Сяргееўне Александровіч і многім іншым жывёлаводам раёна.
І ўвогуле вялікі дзякуй усім працаўнікам сяла за самаадданую працу, высокую свядомасць у разуменні і вырашэнні задач па павелічэнні прадуктыўнасці палёў і фермаў. Упэўнены, што любыя цяжкасці і перашкоды нам па плячы. Пацвярджэнне таму – любоў да роднай зямлі і высакародная праца на ёй. Наперадзе ва ўсіх нас новы сельскагаспадарчы год, поўны напружанай працы, пошуку шляхоў і метадаў вырашэння праблем вёскі, якія штодня падкідвае нам жыццё. Я шчыра і сардэчна віншую ўсіх працаўнікоў галіны з надыходзячым прафесійным святам, жадаю, каб заўсёды хапала гаспадаркам энергетычных і фінансавых рэсурсаў. Усім нам моцнага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту

 

Последние новости

РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
ВНС-2024

Олег Дьяченко об участии в ВНС

30 апреля 2024
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Безопасность

Памятка по безопасной эксплуатации электрооборудования и электропроводок в быту

29 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение Виктора Ребковца о ВНС

28 апреля 2024
Спорт

Турнир, ставший традицией

27 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024