У раёне ўрачыста адзначылі 100-гадовы юбілей беларускай дзяржаўнасці

У  раёне  ўрачыста  адзначылі  100-гадовы  юбілей  беларускай  дзяржаўнасці

Векавы шлях ад ускраіны Расійскай імперыі, на якой у пераважнай большасці жылі беларусы, да Беларускай ССР, савецкай дзяржаўнасці і суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь – найважнейшая падзея нацыянальнай гісторыі, якая па сваёй сутнасці і наступствах не мае аналагаў.
У нас проста няма з чым параўнаць гісторыю БССР, паколькі мена-віта ў рамках гэтай гістарычнай фармацыі развіліся тыя прыкметы нацыянальнай дзяржаўнасці, якія з’яўляюцца актуальнымі і ў нашы дні: нацыянальныя межы, сцяг і герб, мова, Нацыянальная акадэмія навук, прафесура і ўніверсітэты, інжынерная, тэхнічная інтэлігенцыя, тэатр, адукацыя і культура. Таму смела можна сказаць, што векавы юбілей – бясспрэчна, важная і значная падзея як у лёсе краіны, так і ў лёсе кожнай беларускай сям’і.
На святочнае мерапрыемства, прысвечанае юбілею, у раённым Доме культуры сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, вертыкаль раённай улады. Запрошаны і ганаровыя госці, ветэраны вайны і працы, былыя кіраўнікі раённай вертыкалі ўлады і народна-гаспадарчага комплексу раёна, якія ўнеслі бясцэнны ўклад у развіццё і станаўленне нашага раёна.
Да пачатку мерапрыемства ўсе па-знаёміліся з выставамі, якія падрыхтавалі супрацоўнікі раённага музея, цэнтралізаванай бібліятэчнай і клубнай сістэмы, рэдакцыі раённай газеты «Сцяг Саветаў».
Францішак Вітольдавіч Вашчыла, старшыня райвыканкама, уручыў ветэранам працы Ніне Сцяпанаўне Кляўко, Міхаілу Емеяльянавічу Мацюшонку памятныя юбілейныя медалі.
У год малой радзімы свой асаб-лівы падарунак юбілею краіны і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў зрабіў наш зямляк Вячаслаў Антонавіч Баршчэўскі. Палкоўнік у адстаўцы ваеннай контрразведкі Рэспублікі Беларусь разам з сааўтарамі Анатолем Стаскевічам, Лідзіяй Ачыновіч і Алай Суднік выдаў кнігу «Астравы памяці». Некалькі кніжак перададзены ў дар раённай і дзіцячай бібліятэкам, грамадскім арганізацыям, школам, каледжу, кіраўніку раёна, ветэранам вайны і працы.
Юбілейны медаль «100 гадоў кампартыі Беларусі» Лілія Міхайлаўна Жаўняк, сакратар раённай арганізацыі КПБ, уручыла старэйшаму камуністу, ветэрану вайны М. Д. Фельдману, З. І. Самец, сакратару ветэранскай арганізацыі, В. П. Арцем’еву, дырэктару фермерскай гаспадаркі «Канстанта арт», В. М. Цэлікаву, механізатару УКСП «Саўгас «Ольса», В. С. Шамалю, ветэрану працы.
Старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Белабародая за актыўнае супрацоўніцтва ўзнагародзіла падзякамі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і пярвічную арганізацыю ДЛГУ «Клічаўскі лясгас». Старшыня аб’яднаных прафсаюзаў Сяргей Паўлавіч Грашылаў падзякаваў калектывы раённага Дома культуры і цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы за дапамогу ў правядзенні акцыі «Мы разам».
Сакратар грамадскай арганізацыі БРСМ Юлія Комар уручыла групе падлеткаў маладзёжныя білеты. А работнікі культуры падрыхтавалі святочную канцэртную праграму.

Аліна СУДНІК.
Фота Мурата АННАМУРАДАВА.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024