Зімоўка на фермах праходзіць стабільна

Зімоўка на фермах праходзіць стабільна
У першую дэкаду сёлетняга студзеня ціснулі маразы, асабліва па начах, хоць і днём трымалася за мінус 10 градусаў. Вяскоўцы на досвітку яшчэ толькі ў печах распальваюць (дым з труб не сцелецца, а прама ўверх ідзе – паказвае на мароз), а жывёлаводы ААТ «Коўбча-Агра» на фермах ужо з пяці гадзін раніцы шчыруюць. Холад для людзей не страшны, у цяпле ды вопратцы добрай толькі радуюцца марозцу, сняжку, прыгажосці зімняй прыроды. Іншая справа жывёла. Цяпер самы час падтрымаць яе добрым доглядам, клопатам ды якаснымі кармамі. Тады будзе і малако, і мяса, і прыплод. 
На мінулым тыдні мы наведаліся ў гэта сельгаспрадпрыемства, каб даведацца аб справах мясцовых жывёлаводаў.
«Зімоўка жывёлы ў нас праходзіць у штатным рэжыме, – дзеліцца Алена Мікалаеўна Болак, начальнік вытворчага участка ў жывёлагадоўлі. – МТК Коўбча – новы вытворчы аб’ект з сучаснай даільнай залай, дзе ў аўтаматызаваным рэжыме вядзецца ўлік і надою ад кожнай каровы. Дзейнічае тут і сістэма кантролю якасці малака.
А МТФ №1 Коўбча эксплуатуецца ўжо нямала гадоў. Яе да зімова-стойлавага ўтрымання буйной рагатай жывёлы мы рыхтавалі зараней, усім калектывам. Хлявы, вокны ў іх, групы дзвярэй уцеплены. Спраўна працуюць сістэмы гноевыдалення, водапаення. З кармамі ж сёлета ёсць пэўныя цяжкасці, бо год быў не вельмі ўра-джайны на збожжа, таму і камбікорму няшмат. Але ёсць удосталь сена, сенажу, сіласу, завозім з Беразіно піўную драбіну».
Адзін з важнейшых фактараў поспеху ў жывёлагадоўлі – надзейныя кадры. Вось такі прыклад. Даяркі Пірожнік Лэйла рагім кызы і Ермаловіч Вольга Пятроўна маюць лепшыя вынікі працы па сельгаспрад-прыемству за 2018 год. Так, за сту-дзень – снежань Лэйла Пірожнік ад кароў сваёй групы надаіла 173,7 тоны малака (да ўзроўню 2017 года – 109,7%), Вольга Ермаловіч –167,3 тоны (106,5%).
Працуюць жа абедзве жанчыны на МТФ №1 Коўбча, дзе механізаваная і ручная праца. Чым тлумачыцца такі вынік? Найперш адно-сінамі да сваёй справы, належным выкананнем тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны і, вядома ж, такімі асабістымі рысамі, як працавітасць, адказнасць, гаспадар-лівасць. Некалі лёс прывёў Лэйлу Пірожнік з сонечнай Грузіі ў нашу сінявокую Беларусь, якая і стала ёй другой радзімай, а справай жыцця – жывёлагадоўля, якой адда-дзена ўжо 25 гадоў.
Вольга Ермаловіч – прадстаўнік моладзі сельгаспрадпрыемства. Ужо 6 гадоў шчыруе яна на ферме і таксама даўно ўнікла ва ўсе тонкасці догляду за каровамі.
У даярак у групах каля 50 кароў. Гэта тыя ж клопаты аб жывёле, што і ў хатняй гаспадарцы, толькі па-множаныя на паўсотню разоў. Тут пашчыраваць прыходзіцца нават не да сёмага поту! Кароў жа дагле-дзець трэба, на прагулку выгнаць, падаіць, пры неабходнасці і ацёл прыняць самой. А пасля і цялятка тое выхадзіць, выпаіць, выгадаваць кілаграмаў пад 80, толькі пасля ўжо адправіць у «дарослае жыццё».
На МТФ №1 утрымліваецца больш за 230 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 188 кароў – дойны статак. А працоўны калектыў тут невялікі, даярак у ім толькі 5 чалавек. Жывёлаводы круглы год у цяжкай фізічнай працы. Іх прафесія не прэстыжная, зарплата невялікая. Але яны не змяняюць сваё месца працы, не кідаюцца ў пагоню за невядомым шчасцем доўгага рубля ці гарадскіх выгод. Жывуць у вёсцы, ствараюць сем’і і выхоўваюць дзяцей, гаспадараць на зямлі. Мяса і мясныя вырабы, малако, смятана, сыр і мноства іншых найсмачнейшых прадуктаў харчавання на нашым стале – менавіта дзякуючы гэтым рупліўцам.
Падчас нашай сустрэчы жывёлаводы агучылі адну з найбольш балючых праблем жыцця насельніцтва аграгарадка. Ужо некалькі апошніх месяцаў зачынены Каўбчанскі фельчарска-акушэрскі пункт. Людзі скардзяцца, што няма дзе нават самых простых лекаў купіць, не тое, каб атрымаць даўрачэбную медыцынскую дапамогу як дзецям, так дарослым непасрэдна ў ім ці дома. А да Клічава амаль 25 кіламетраў! Думаецца, у раёне пачуюць сяльчан і дапамогуць.

Аляксандр Мікалаевіч Дулебенец (на здымку) – адзін з лепшых жывёлаводаў ААТ «Коўбча-Агра». На восеньскіх раённых урачыстасцях, прымеркаваных да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі, ён быў у складзе дэлегацыі сельгас-прадпрыемства. Пашана – па працы! 10 гадоў Аляксандр Мікалаевіч шчыруе даглядчыкам жывёлы. Кожнае лета разам з напарнікам нязменна пасвіць кароў, а ў час стойлавага ўтрымання жывёлы займаецца падвозам кармоў на МТК і МТФ №1 Коўбча. Так, асноўная раздача кармоў для БРЖ механізаваная. Двойчы ў дзень на трактары сілас, сянаж па ўсіх хлявах развозіць механізатар Сяргей Сяргеевіч Маслоўскі. 
А Аляксандр Мікалаевіч, як і іншыя даглядчыкі, сам уручную грузіць вазы сена, саломы, піўной драбіны, вяленай канюшыны (сянаж, нарыхтаваны у полімернай плёнцы), развозіць на сваёй вернай Пчолцы, раздае іх жывёле на трэцяе кармленне. Працуе шчыра, увішнасці і адказнасці – не займаць. За мазольную працу мае павагу ад таварышыў па працы і кіраўніцтва. На такіх вось простых рупліўцах трымаецца жывёлагадоўля. Ніна ІЗОХ. Фота аўтара.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024