У раёне

У раёне

Смачна есці!

Больш за тысячу кілаграмаў тортаў вытворчага аддзела раённага спажывецкага таварыства пастаўлена ў гандлёвую сетку ў навагоднія і калядныя святы. Сёння пакупнікі жадаюць набыць прадукцыю не толькі смачную, але і натуральную. Таму асаблівым попытам карыстаўся вядомы яшчэ з часоў СССР класічны торт «Казка», у рэцыптуры якога натуральнае слівачнае масла, бісквіт, а таксама торт «Арэхавы», з аналагічных натуральных прадуктаў з дабаўленнем арэхаў. І жыхары раёна, і нашы госці з задавальненнем куплялі да святаў і клічаўскі фігурны вагавы шакалад «Арэхавы карнавал» з цэльнымі арэхамі, мучныя салодкасці «Лімончыкі» і «Грыбочкі» – удастоеныя ўзнагародаў рэспубліканскага конкурсу «Смаката-2023».

Ці не самым запатрабаваным прадуктам у гаспадынь для прыгатавання розных бутэрбродаў быў багет «Сталічны» ад мясцовых хлебапёкаў, які, дарэчы, выпускаецца без кансервантаў. Так, толькі за пару навагодніх дзён было прададзена каля 4 тысяч багетаў. Звычайна такі аб’ём продажу прыходзіцца амаль на паўмесяца. Смачна есці – жадаюць клічаўскія кандытары і хлебапёкі!

Запас бяды не чыніць

Мароз на двары, а дбайным гаспадарам ён не страшны, бо ярка гараць у печах дровы, у жыллі цёпла і камфотна. Толькі многія ўжо зараз, пакуль не надышоў гарачы час веснавой сяўбы, клапоцяцца аб паліве на будучы год. Дапамагчы ў гэтым гатовы і Клічаўскі лясгас. Тут яшчэ мінулай восенню набылі станок для колкі дроў, таму, калі ласка, для ўсіх жадаючых – дровы ў гатовым выглядзе! Для зручнасці транспарціроўкі іх укладваюць у збітыя клеці, кожная – аб’ёмам у 1 метр кубічны. Такія якасныя дровы мякка­ліставых парод рэалізуюцца і праз лясгасаўскую гандлёвую пляцоўку ў Магілёве, і для ўсіх жадаючых прама з лесапункта.

Акрамя таго, дровы круглыя, даўжынёй 2-4 метры, можна купіць у кожным лясніцтве лясгаса.

Сёння расце попыт і на паліўныя пілеты Клічаўскага лясгаса. Іх актыўна выкарыстоўваюць для ацяплення як усе яго падраздзяленні, так і ў цэлым Магілёўскага ДВЛГА. Набываюць такое паліва і прыватныя прадпрымальнікі, насельніцтва Бабруйскага раёна.

На канікулах – за каляднымі цудамі!

Зімнія канікулы для бацэвіцкіх школьнікаў атрымаліся незабываемымі. 6 студзеня дзеці, а сярод іх былі і выхаванцы аб’яднання па інтарэсах «Юныя турысты-краяведы», пабывалі ў шыкоўным падарожжы ў навагодні Гомель.

Дзеці пабывалі ў скверы імя Андрэя Грамыкі, знакамітага ўраджэнца Гомельшчыны. Далей бацэвіцкіх падарожнікаў захапіў незвычайны парк светавых мініяцюраў, дзе размешчаны копіі самых вядомых архітэктурных збудаванняў свету. Тут рабяты палюбаваліся Пізанскай вежай, зверылі гадзіннікі з Біг-Бэнам, пабачылі знакаміты рымскі Калізей і мноства іншых дзівос свету, сярод якіх і славутасці Беларусі: міні-копіі Нацыянальнай бібліятэкі, Брэсцкай крэпасці і іншае.

Добрая традыцыя для бацэвіцкіх вучняў – штогод наведваць навагодняе цыркавое прадстаўленне. Зараз яны пабывалі на адным з самых масштабных цыркавых шоў «Пясчаная казка», дзе сапраўды акунуліся ў цудоўную казку. Пад купалам працавалі акрабаты, на манежы выступалі розныя дрэсіраваныя жывёлы: вярблюды, коні, сабакі-лайкі, бегемот.

 А яшчэ гледачоў прама на прадстаўленні віншавалі са святамі Дед Мароз і Снягурка. Для сельскіх дзяцей паездка падарыла цудоўныя ўражанні. Педагогі школы выказваюць шчырае дзякуй бацькам за разуменне і падтрымку ў арганізацыі паездкі.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024