У раёне

У раёне

Нашы дзеці

На Клічаўшчыне працягваецца традыцыйная навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». 

Учора ў ДУА «Клічаўскі цэнтр карэкцыйна-­развіваючага навучання і рэабілітацыі» царыла сапраўдная святочная атмасфера. У рамках акцыі «Нашы дзеці» да выхаванцаў прыйшла ў госці,  ды яшчэ з падарункамі, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Наталля ЛЮБЕЦКАЯ. А выхаванцы ДУДА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» падрыхтавалі для рабят тэатралізаванае прадстаўленне.

Марафон дабрачыннасці працягнецца. У госці да дзетак, што выхоўваюцца ў дзіцячым доме сямейнага тыпу Захара КУНДЗІКАВА, прыедзе з падарункамі Алег ПОРТНІК, дырэктар УКСП «Саўгас «ДАБРАВОЛЕЦ».

Плануецца, што 30 снежня навагодняе свята будзе арганізавана ў ДУА «Клічаўскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» (дзіцячы сацыяльны прытулак). У госці да дзяцей прыйдзе не толькі Дзядуля Мароз разам з Снягурачкай і казачнымі героямі, але і завітаюць госці – Віталь ПАЛАМАРЧУК, начальнік участка Клічаўскага вузла электра­сувязі і Сяргей ГРАШЫЛАЎ, старшыня 

раённага аб’яднання прафсаюзаў. 

У пераднавагоддзі ўстанова «Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь», начальнік якога Сяргей ДЗЯМІДАЎ, падарыла для выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу Рыты 

КУНДЗІКАВАЙ не толькі падарункі салодкасцей, але і экскурсію ў Нясвіжскі замак.

Рознічны гандаль ад Клічаўскага лясгаса

Сёння Клічаўскі лясгас будуе ўласную гандлёвую пляцоўку ў горадзе Магілёве (у раёне абласной бальніцы). 

Як паведаміла намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Святлана ЧАРЭЙЧЫК, на новым гандлёвым аб’екце лясгас будзе прапаноўваць кліентам вялікі асартымент тавараў: дровы, пелеты, піламатэрыялы натуральнай вільготнасці і ў сухім выглядзе, дошку для падлогі, імітацыю бруса, блок-хаус, вагонку і іншыя матэрыялы. Клічаўляне прадставяць пакупнікам і пасадачны матэрыял дэкаратыўных дрэў і кустоў з пастаяннага ляснога гадавальніка лясгаса.

Дарэчы, такія гандлёвыя пляцоўкі лясгасаў абсталёўваюцца ва ўсіх абласных цэнтрах па тыпавым праекце і адзінаму брэндбуку. У Магілёўскім ДВЛГА гэта важная справа даручана Клічаўскаму лясгасу. Мэта – задавальненне попыту насельніцтва ў прадукцыі з драўніны і атрыманне прыбытку. Гэта адно з выйсцяў у сённяшняй эканамічнай дзейнасці лясной галіны краіны ва ўмовах заходніх эканамічных санкцый.

Сагрэем дзіцячыя сэрцы

Педагогі з усіх устаноў аддзела па адукацыі райвыканкама, як гарадскіх, так і сельскіх, па добрай традыцыі прымаюць актыўны ўдзел у сёлетнім 11-ым абласным дабрачынным марафоне «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Ён пачаўся 1 снежня і працягнецца да 31 студзеня. Ужо зараз педагогі раёна аказалі матэрыяльную дапамогу дзецям-сіротам, дзецям, якія знаходзяцца пад апекай, хворым дзецям з малазабяспечаных і шмадзетных сем’яў, пералічыўшы на рахунак Магілёўскага аддзялення 

РГА «Беларускі дзіцячы фонд» 1000 рублёў. 

Зрабіць ахвяраванні проста, праз сістэму «РАЗЛІК» або набраўшы па тэлефоне неабходныя нумары з хатняга або мабільнага тэлефона, пасля чаго з вашага рахунку будуць спісаны невялічкія грошы, ад 2-3 рублёў. Але разам гэта будуць ужо важкія сродкі для дзяцей. У Беларусі ж здаўна ўсе праблемы вырашалі грамадой.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024