ДА СПРАВЫ З ЛЮБОЎЮ
Самым вялікім багаццем нашага краю былі, ёсць і будуць людзі. Менавіта яны пішуць нашу гісторыю — сваім жыццём, адносінамі да рэчаіснасці, думкамі і памкненнямі.
Як правіла, прафесійныя эканамісты валодаюць рэдкай камбінацыяй здольнасцей. Яны ў некаторай ступені матэматыкі, гісторыкі, філосафы, дзяржаўныя дзеячы.
Уменне аналізаваць вялікі аб’ём інфармацыі, добрая памяць, высокая канцэнтрацыя ўвагі, цярпенне, камунікабельнасць, скрупулёзнасць вылучаюць з кагорты вялікай арміі клеркаў высокакласнага спецыяліста, якім з’яўляецца Люцыя Віктараўна ВАШЧЫЛА, галоўны спецыяліст планава-эканамічнага аддзела ўпраўлення селькай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. А яшчэ гэта вельмі сціплая і мілавідная жанчына, выдатная жонка, маці і гаспадыня. Ачувае сябе па-сапраўднаму шчаслівай у тыя хвіліны, калі наталяе душу цяплом і ўвагай, якой, нібы бялюткай арэнбургскай «павуцінкай», накінутай на плечы, акутваюць яе муж і трое сыноў, нявесткі і любыя ўнукі.
Аліна СУДНІК.
Фота з архіва рэдакцыі.