За музыкай – у Эстонію!

За музыкай – у Эстонію!

Сямейны этнічна-эстонскі ансамбль «Ваакс» – ансамбль-спадарожнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі і песні «Жытніца» Арэхаўскага сельскага Дома культуры – адлічвае сваю творчую біяграфію з 2008 года. Як прадстаўнік эстонскай нацыянальнай культуры, ён пастаянны ўдзельнік нацыянальных культурных форумаў у Беларусі і за мяжой. Год ад году ўмацоўваюцца яго сувязі ў міжнародным супрацоўніцтве ў галіне культуры.

Вось і зноў з 3 па 5 жніўня гэтага года ансамбль «Ваакс» па запрашэнні Саюза культурных грамадстваў Эстоніі прыняў удзел у Сусветным фестывалі культурных таварыстваў у горадзе Тарту. Мерапрыемства праходзіла ў рамках святкавання 100-годдзя Эстонскай Рэспублікі.

Сваімі ўражаннямі дзеліцца Алена Міхайлаўна ВААКС, дырэктар ДУА «Арэхаўская дзіцячая школа мастацтваў», салістка-вакалістка ансамбля:

– Месцам правядзення гэтага культурнага форуму стаў знакаміты Эстонскі Нацыянальны музей у г. Тарту, наведванне якога пакінула незабыўныя ўражанні. У першы дзень прайшлі прэзентацыі, даклады навукоўцаў з універсітэтаў розных краін, выстаўкі, якія пазнаёмілі ўдзельнікаў фестывалю з гісторыяй эстонскага народа, яго багатай культурай. У прыватнасці, зараз у музеі праходзіць выстаўка нацыянальнага касцюма «Нацыянальны касцюм – гэта норма. У любы час года». Яе ЭНМ сабраў яшчэ каля 100 гадоў таму, а зараз у сваім новым памяшканні прадставіў гэты багаты збор: адразу 150 камплектаў нацыянальнага адзення з усіх эстонскіх прыходаў.

Другі дзень фестывалю быў насычаны канцэртнымі выступленнямі творчых калектываў з усіх куточкаў свету. Нацыянальная музыка гучала на эстонскіх музычных інструментах, традыцыйныя танцы і песні прыводзілі гледачоў у захапленне. Рэспубліку Беларусь на ім прадстаўляў толькі адзін калектыў – ансамбль «Ваакс». Для нас было сапраўдным экзаменам прадставіць на суд эстонцаў іх нацыянальную музыку, іх матуліны песні на іх роднай мове. Вядома, мы вельмі хваляваліся. Былі рады, калі адчулі ўвагу гледача, а затым яго жывы водгук. Людзі прытанцоўвалі, падпявалі нам. Такія хвіліны для артыста, музыканта самыя важныя. Яны – як лакмусавая папера. Мы рады, што ўсё ў нас атрымалася. Значыць, у творчасці ідзём правільным шляхам.

Пад час форуму наш ансамбль «Ваакс» даў канцэрт у маляўнічым невялічкім курортным горадзе Усць- Нарва. У нашай праграме былі як творы эстонскай, так і беларускай нацыянальнай культуры. Сустрэліся мы тут і з беларускім нацыянальна-культурным таварыствам «Сябры» (г. Нарва), з якім ужо даўно маем цесныя культурныя сувязі. Прыемна, што нашы сябры зноў запрасілі «Жытніцу» на адзін з культурных форумаў у Эстонію, які мае адбыцца ў верасні гэтага года.

…Мне б хацелася нагадаць нашым чытачам, што ансамбль «Ваакс» дзейнічае на базе Арэхаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Касцяк калектыву – сям’я прафесійных музыкантаў Уладзіміра Георгіевіча і Алены Міхайлаўны Ваакс. Уладзімір Георгіевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, – кіраўнік ансамбля, скрыпач. Гэтым інструментам валодаюць і іх абодва сыны – Арцём і Георгій. Цудоўнае адзінства: музыка – прызванне на ўсіх! Дарэчы, гэта творчая паездка сям’і за мяжу адбылася пад час іх водпуску, за ўласны кошт. Бо творчасць для Вааксаў – патрэба для душы.

Ніна ІЗОХ.

Фота з архіва сям,і Ваакс.

Последние новости

Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость района

1 мая 2024
Официально

«Работать надо по-военному, день и ночь». Александр Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

1 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024