Старшакласнікі з Магілёўскай вобласці возьмуць удзел у самым вялікім інтэрактыўным уроку ў краіне

Старшакласнікі з Магілёўскай вобласці возьмуць удзел у самым вялікім інтэрактыўным уроку ў краіне

Другі этап рэспубліканскага конкурсу для вучняў 10-х і 11-х класаў velcom YOUTH пачнецца з самага вялікага ўрока ў краіне.

Ужо ў гэтую суботу 24 лістапада першы інтэрактыўны майстар-клас «Майстэрства прэзентацыі»  адначасова аб’яднае старшакласнікаў па ўсёй Беларусі. Ён пройдзе ў самай вялікай зале кінатэатра velcom cinema VOKA. Удзел у майстар-класе прымуць больш за 200 старшакласнікаў школ, гімназій і ліцэяў Мінска, а таксама больш за 800 зарэгістраваных удзельнікаў конкурсу з 236 навучальных устаноў Беларусі.

Самы актыўны ўдзел у праекце у Магілёўскай вобласці прыняў Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №2, дзе зарэгістраваліся 23 вучні. Менавіта ў гэтай навучальнай установе 24 лістапада будзе арганізаваны «філіял» самага вялікага ўрока ў краіне – у шосты школьны дзень вучні збяруцца, каб паглядзець анлайн-трансляцыю і з дапамогай інтэрактыўных сэрвісаў задаць свае пытанні да спікера воркшопа. А ўсяго з Магілёўскай вобласці ў праекце зарэгістраваліся вучні больш за 30 навучальных устаноў.

Тэхнічна самы вялікі ўрок у краіне будзе забяспечаны пры дапамозе прамой трансляцыі майстар-класа праз відэасэрвіс VOKA для зарэгістраваных удзельнікаў праекта. Акрамя таго, усе зацікаўленыя навучэнцы краіны змогуць паглядзець трансляцыю абсалютна бясплатна на канале velcom YOUTH платформы VOKA.

Cацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH праводзіць кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізатараў канферэнцыі TEDxMinsk. Вялікая адукацыйная праграма праекта ўключае серыю майстар-класаў па фарміраванні кампетэнцый у школьнікаў у падрыхтоўцы і правядзенні прэзентацый, аратарскім майстэрстве, майстэрстве лідара. Адметная рыса праекта velcom YOUTH – уся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале будзе весціся на беларускай мове.

Майстар-класы пройдуць у кінатэатры velcom cinema сеткі Silver Screen (г. Мінск, вул. П. Мсціслаўца, 11). Спікерам, які правядзе першы вялікі ўрок, стане Дзмітрый Смірноў – спікінг-коуч TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы. Да ліку спікераў наступных майстар-класаў далучацца іншыя выбітныя трэнеры і выступоўцы.

На мінулым тыдні арганізацыйны камітэт падвёў вынікі збору заявак ад удзельнікаў конкурсу. Старшакласнікі з усёй краіны прынялі актыўны ўдзел у праекце, а самай актыўнай навучальнай установай у краіне стала 44-я школа г. Віцебска, дзе вырашылі паспрабаваць прапанаваць свае ідэі, каб змяніць свет, амаль 100 вучняў. Агульная геаграфія праекта ахоплівае каля 90 населеных пунктаў краіны – ад сталіцы, абласных і раённых цэнтраў да сельскіх школ і школ-інтэрнатаў. Праект velcom YOUTH стаў па-сапраўднаму агульна-нацыянальным, дайшоў да самых зацікаўленых і матываваных школьнікаў.

«velcom YOUTH мае сваёй мэтай падтрымку беларускай адукацыі, мовы і культуры. А яшчэ гэта выдатная магчымасць для старшакласнікаў рэалізаваць свае ідэі і ініцыятывы. У партнёрстве з міжнародным фарматам TEDх мы імкнёмся даць беларускай моладзі магчымасць прадэманстраваць свае ідэі. А каб школьнікі мелі адпаведны досвед, мы прапануем ім прыняць удзел у серыі воркшопаў, каб умець выступаць і выказваць свае думкі перад вялікай аўдыторыяй», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

Два наступныя майстар-класы «Майстэрства выступлення» і «Майстэрства лідара» будуць праведзеныя ў снежні і студзені. Серыя такіх заняткаў будзе садзейнічаць фарміраванню важных сацыяльных кампетэнцый у школьнікаў, так званых soft skills, а інтэрактыўны характар падачы інфармацыі падчас майстар-класаў зможа стаць выдатным напаўненнем для мерапрыемстваў у канцэпцыі шостага школьнага дня.

У аснове канцэпцыі праекта velcom YOUTH – выкарыстанне сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння са школьнікамі: менавіта з іх дапамогай старшакласнікі змогуць наведаць анлайн-воркшопы, прэзентаваць сябе і свае ідэі. Больш падрабязна прачытаць пра вынікі першага этапу і паглядзець спісы зарэгістраваных удзельнікаў конкурсу можна на сайце velcom-youth.by.

На трэцім конкурсным этапе з 20 студзеня па 20 лютага 2019 г. хлопцам і дзяўчатам  неабходна будзе рэалізаваць сваю ідэю: падрыхтаваць і правесці нефармальнае адукацыйнае мерапрыемства: майстар-клас, дэбаты ці дыскусію па абранай тэме свайго праекта. Відэаролік з прэзентацыяй рэалізаванага праекта і паказам яго значнасці і перспектыўнасці неабходна будзе размясціць на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #velcomYOUTH і даслаць спасылку на info@velcom-youth.by.

Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў трапяць у лік 10 фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2019 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з найлепшымі ментарамі. Іх выступленні адбудуцца на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у маі 2019 года. Усе 10 фіналістаў атрымаюць прызы – мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным кірунку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

Кантактная асоба:

Павел СЕМЧАНКА, камунікацыйнае агенцтва ARS Communications

+375 44 754 13 83 | ps@ars.by

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024