Культура: дзень за днём

Культура: дзень за днём

Сёлетняе лета для работнікаў культуры было гарачым ад спраў, багатым на падзеі, плённым на творчасць. Да “Дажынак-2017” тут рыхтуюць шэраг аб’ектаў, найбольш буйныя – рэканструкцыя будынка райпаліклінікі пад дзіцячую школу мастацтваў і рэканструкцыя будынка раённага Дома культуры. Часовым прытулкам для калектываў раённага Дома культуры, раённага Дома рамёстваў стала памяшканне аддзела па кінавідэаабслугоўванні. Але, як кажуць, “у цеснаце – не ў крыўдзе”. А творчых спраў – стос!

ВЁСАЧКА МАЯ, МАЯ ЧАРАЎНІЦА…

Пачынаючы ад свята Дзясятухі (дзясятая пятніца ад Вялікадня, аб якой гавораць, што на яе даспявае кожная дзясятая ягада ў лесе, пачынаюць масава збіраць чарніцы і маліну) і аж да верасня па Клічаўшчыне пракаціліся, адзвінелі святы вёсак. Прымяркоўваюцца ж яны звычайна да дат кірмашоў, якія спрадвеку ладзіліся ў нашых паселішчах.
Шэсце летніх святаў вёскі адкрыў на Дзясятуху (напрыканцы чэрвеня) Усохскі сельскі клуб, а далей эстафету падхапіў Дзмітраўскі СДК і запрасіў усіх на зыходзе ліпеня на свята.
Багатым на падзеі выдаўся жнівень. 12 жніўня адбылося свята вёскі Доўгае. На Яблычны Спас гасцей вітала Нясята. А 26 жніўня свята вёскі ладзілі ў Востраве.
Як адзначыла дырэктар раённага Дома культуры Лізавета КАВАЛЁВА, сёлетнія святы атрымаліся традыцыйна песеннымі, музычнымі, шматлюднымі, збіралі разам сённяшніх жыхароў і шматлікіх гасцей, ураджэнцаў краю. Творчыя калектывы ўсіх сельскіх устаноў культуры папрацавалі плённа, з натхненнем, аб’ядналі ўсе мясцовыя самадзейныя таленты, падрыхтавалі для землякоў яркія, відо- вішчныя праграмы. Як і заўсёды, у святах прымалі ўдзел кіраўнікі мясцовых сельвыканкамаў і сельгаспрадпрыемстваў. Па традыцыі, тут ушаноўвалі лепшых гаспадароў, доўгажыхароў, сямейныя пары-юбіляры, маладыя сем’і, бацькоў нованароджаных і г.д. На кожным мерапрыемстве гледачы нязменна горача віталі выступленне мясцовых удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, а яшчэ – жаданых гасцей: вакальнага ансамбля “Мелодыя” раённага Дома культуры. Важка заявіў аб сабе на святах вёсак вакальны калектыў “Натхненне” Максімавіцкага СДК.
На мерапрыемствах выставамі цудоўных вырабаў парадавалі ўсіх народныя майстры раённага Дома рамёстваў нашага раёна, а таксама з суседніх – Кіраўскага і Бабруйскага.
Але што ні край, то свой звычай. Таленты ў нас у кожнай вёсачцы, у кожнага чалавека – свой дар. Кожнае свята вёскі мела свае адметнасці. Так, традыцыі продкаў свята зберагаюць у старажытнай Нясяце. Кірмашы тут здаўна ладзяць на Яблычны Спас. Таму на яго ставіліся і акцэнты сёлетняга свята: тэматычная тэатральна-забаўляльная праграма, выстаўка яблычных пірагоў, шчодрая “Бабуліна кухня” са стравамі з садавіны і гародніны і іншае. Упрыгожваннем свята стала выступленне народнага фальклорнага ансамбля “Спадчына”. Дарэчы, у склад яго ўваходзіць і маладая настаўніца з Нясяцкай школы Наталля Піманенка. Песня – яе захапленне па жыцці. Дзяўчына любіць і эстрадную песню, таму яе выступленне як салісткі-вакалісткі віталі горача.
На свяце ў Дзмітраўцы адным з самых шчымліва-кранаючых момантаў было ўшаноўванне будучых першакласнікаў, якія не толькі прыйшлі на свята ў строгіх касцюмах, з вялізнымі бантамі, але і вершы чыталі, на пытанні бойка адказвалі. Дарэчы, людзі ў Дзмітраўцы свята вёскі заўсёды чакаюць, з ахвотаю ў ім удзельнічаюць. Напрыклад, мясцовая жыхарка Люд-міла Аляксандраўна Рыжковіч стала актыўнай удзельніцай свята не толькі ў роднай вёсцы, а і ў аграгарадку Нясята. Яна ж — актыўны ўдзельнік мастацкай самадзейнасці, вядомы захавальнік народных традыцый, адмысловы кулінар (аб ёй быў сёлета і відэасюжэт на 4-м канале Магілёўскага тэлебачання ў праграме “Деревенька“), таму зноў на “Бабулінай кухні” парадавала землякоў сваімі пірагамі, рознай выпечкай.
Свята вёскі – заўсёды любімае і жаданае для ўсіх. Нярэдка бывае, што нават у невялічкіх аддаленых паселішчах людзі наладжваюць яго самі. Каб су-стрэцца з роднымі, суседзямі, аднавяскоўцамі, каб абудзіць успаміны, заспяваць любімыя песні. Такія су-стрэчы сапраўды сардэчныя, гаючыя.

ЗНОЎ СУСТРЭЛІСЯ ЗЕМЛЯКІ Ў МАКСІМАВІЧАХ

У апошнія дні ліпеня ў Максімавічах па добрай традыцыі наладзілі сустрэчу землякоў, на якую сабраліся сённяшнія жыхары і шматлікія ганаровыя госці. Сярод іх Іван Мікалаевіч Патупчык, ураджэнец Старых Максімавіч, цяпер жыхар Германіі, спявак, уладальнік прыватнай музычнай школы; Вячаслаў Якавіч Кушнер, выхадзец з вёскі Ліпніца, былы кіраўнік буйнейшага беларускага будаўнічага прадпрыемства “Мапід”; наша зямлячка – паэтэса Валянціна Фёдараўна Габрусева (ураджэнка Развадава) і іншыя.
Важнейшым момантам мерапрыемства стала адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Сары Каган – беларускай яўрэйскай паэтэсы, празаіка, якая нарадзілася ў засценку Максімавічы Мінскай губерніі 3 ліпеня 1895 года ў сям’і служачага. Дарэчы, дзявочае прозвішча Сары – Левіна. Працавала яна ў Бабруйску, загадвала гарадской бібліятэкай. Свае творы пісала на мове ідыш. Аўтар кніг паэзіі “У дарозе” (1934), “Мая Радзіма” (вершы і паэмы, 1938), “Нашы людзі” (1940), прозы “Першая прэмія” (1938), “Скрыпач” (аповесць, 1941). У перакладзе З. Бядулі на беларускай мове выйшлі “Апавяданні” (1940). Загінула Сара Каган ў 1941 годзе ў мінскім гета.
Ва ўрачыстасцях адкрыцця мемарыяльнай дошкі, якая ўстаноўлена на будынку Максімавіцкага СДК, прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Уладзімір Георгіевіч Ваакс, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з вёскі Акцябрск Міхаіл Давыдавіч Фельдман, прадстаўнікі грамадскасці, насельніцтва. Адкрыццё ж гэтага памятнага знака зямлячцы стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы мясцовага сельгаспрадпрыемства ААТ “Максімавічы-Агра” і намаганням яго кіраўніка Васіля Васільевіча Белага. Урачыстасці і саму сустрэчу землякоў расквецілі, зрабілі адначасова святочнымі і па-сяброўску сардэчнымі выступленні гасцей свята, у тым ліку Івана Патупчыка, Людмілы Кушнер, вершы Валянціны Габрусевай і іншых.

* * *

3 жніўня адбыўся дабрачынны канцэрт Івана Патупчыка ў раённым Доме ветэранаў. Музычнае і гукавое суправаджэнне яго выступлення забяспечылі работнікі РДК. Для пастаяльцаў Дома ветэранаў гэта быў шыкоўны падарунак, які прынёс у адзінокую старасць гэтых людзей радасныя імгненні.

* * *

27 жніўня ў агарагарадку Максімавічы прайшло свята ўраджаю “Дажынкі-2017”, на якім уславілі хлебаробаў, пераможцаў жніва гэтага сельгаспрадпрыемства, іх святую адвечную працу на зямлі-карміцельцы. Ім прысвячаліся словы ўдзячнасці, найлепшыя пажаданні, вершы і песні. Нездарма прыкмечана ў народзе: хлеб на стале – шчасце ў доме.

“У АБ’ЕКТЫВЕ – ДЗЕЦІ”

Такую назву меў конкурс на лепшую арганізацыю работы з дзецьмі і падлеткамі сярод устаноў культуры раёна, які праходзіў сярод устаноў цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна на працягу чэрвеня. На яго кожная клубная ўстанова прадстаўляла ўласную конкурсную распрацоўку – дзіцячую гульневую праграму. Усе яны былі адметнымі, але абавязкова яркімі, тэатралізаванымі, касцюміраванымі, з музычным суправаджэннем. Мерапрыемствы праводзіліся на базе раённага Дома культуры, дакладней, на пляцоўцы аддзела па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва, а іх удзельнікамі і гледачамі былі дзеці, якія на гэты час знаходзіліся ў лагерах адпачынку Клічава. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы ацэньвала захапляльнасць, арыгінальнасць праграмы, ступень удзелу ў ёй дзяцей, артыстызм вядучых і многае іншае.
Пераможцам конкурсу стаў калектыў Востраўскага СДК з дзіцячай гульневай праграмай “Дзень нараджэння Карлсана” (фота). На другім месцы – калектыў Максімавіцкага СДК з праграмай “Зарнічка”, на трэцім – Арэхаўскага СДК з праграмай “Лічылачка”.

Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024