Юныя ўдзельнікі “Клічаўскай зорачкі”

Юныя ўдзельнікі “Клічаўскай зорачкі”

“Клічаўская зорачка” – з чаргі самых любімых конкурсаў падрастаючага пакалення. Бо менавіта тут юныя дараванні робяць свае першыя крокі ў вакальным майстэрстве, спрабуюць уласныя сілы і адчуваюць атмасферу канкурэнцыі …
Амаль 20 гадоў таму “Клічаўская зорачка” ўпершыню сустрэла юных канкурсантаў і раскрыла іх талент шырокай аўдыторыі. І з таго часу традыцыя не перарывалася ні на год.
27 мая ў ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў” г. Клічава адбыўся чарговы конкурс, дзе пачынаючыя вакалісты і чытальнікі дэманстравалі ўласныя таленты, канкурыравалі адзін з адным і спрабавалі справіцца з хваляваннем, якое часта перашкаджае раскрыць уласныя здольнасці ў поўную меру.
22 канкурсанты прадставілі разнастайныя нумары: лірычныя, жартоўныя і разважлівыя вакальныя кампазіцыі, народныя, эстрадныя і акадэмічныя спевы, сольнае і калектыўные выкананне. Пераважная большасць спявала пад загатоўлены акампанемент, але былі і такія ўдзельнікі, якія вырашылі акампанаваць сабе самастойна, і не прагадалі ў сваім рашэнні.
Нялёгка прыйшлося ў гэты дзень журы, якому трэба было з лепшых адабраць лепшых. Гэтую шаноўную, але цяжкую місію выконвалі старшыня журы, загадчык сектара па пытаннях культуры і працы з моладдзю аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Міхайлаўна Суднік, дырэктар ДУА «Арэхаўская дзіцячая школа мастацтваў» Алена Міхайлаўна Ваакс, дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Лізавета Міхайлаўна Кавалёва, дырэктар ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў» горада Клічава Уладзімір Мікалаевіч Суравец, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў» г. Клічава Людміла Мікалаеўна Скараходава. Яны заўважалі ўсе плюсы і мінусы кожнага выканаўцы, падкрэслівалі для сябе іх адметныя рысы і ўвесь час рабілі нейкія паметкі ва ўласных блакнотах. Улічваючы, што ў конкурсе ўдзельнічалі выключна таленавітыя хлапчукі і дзяўчынкі, з выбарам пераможцаў было не так-та проста, але пасля доўгіх парад і абмену думкамі журы прыйшло да адзінага рашэння.
Каб госці ў зале не сумавалі ў гэты час, удзельнікі конкурсу, а таксама яго маленькія госці прадэманстравалі невялікі канцэрт, які таксама не аставіў нікога абыякавым.
Праз доўгія хвіліны чакання канкурсанты і іх родныя ўважліва ўслухоўваліся ў словы журы, і чакалі, калі ж назавуць іх прозвішча. У намінацыі “Народныя спевы” прызавыя месцы размяркоўваліся без узроставых катэгорый і першае месца было вырашана не прысуджаць нікому. Дыплом II ступені заваявала Антаніна ДАЙНЕКА, а дыплом III ступені – Маргарыта КУДЛОЎСКАЯ.
Намінацыя “Акадэмічныя спевы” была прадстаўлена ўсяго адной удзельніцай – Веранікай УВАРАВАЙ. Але дзяўчынка настолькі ўразіла членаў журы сваім выкананнем, што тыя вырашылі прысудзіць ёй дыплом I ступені.
Намінацыя “Сцэнічная гаворка” таксама была прадстаўлена ўсяго адным удзельнікам – маленькай Веранікай ДЗЮНДЗЕВАЙ, якая з першых секунд заваявала сэрца кожнага гледача сваім тэатральным талентам і шчырасцю, з якой яна расказвала верш пра шчаня. Не было сумнення, што дзяўчынка вартая дыплома I ступені. Так яно і адбылося.
У намінацыі “Эстрадныя спевы” была найбольшая колькасць удзельнікаў розных узростаў. У выніку канкурэнцыі ва ўзроставай катэгорыі ад 9 да 12 гадоў дыплом I ступені заваявала Яна КАВАЛЁВА, дыплом II ступені – Кацярына ІЛЬІНА і дыплом III ступені – Ягор КУНЦЭВІЧ.
А прыз сімпатый гледачоў дастаўся ўжо вядомай нашым чытачам юнай таленавітай дзяўчын- цы — Мілане КРАСЬКО.
Пераможцамі ў намінацыі “Эстрадныя спевы” ва ўзроставай катэгорыі ад 13 да 16 гадоў сталі Георгій ВААКС, які заваяваў дыплом I ступені, Сафія КАЗЛОЎСКАЯ – дыплом II ступені і Дар’я КАВАЛЁНАК – дыплом III ступені.
Удзельнікі конкурсу, якія не заваявалі прызавых месцаў, таксама не засталіся без увагі і былі адзначаны дыпломамі ўдзельніка.
Наперадзе цэлы год падрыхтоўкі да чарговага конкурсу “Клічаўская зорачка”, які зноў адкрые невядомыя шырокай публіцы імёны і “запаліць” новыя зоркі на небасхіле творчасці нашага краю.

Вольга ЛАПКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024