Хто адзін перад адным, а яны заўсёды разам

Хто адзін перад адным, а яны заўсёды разам

Сонца  пячэ,  ліпа  цвіце

Канец  чэрвеня.  Яскравае  сонейка  лашчыць  наваколле,  грэе  зямлю,  наталяе  сваёй  непаўторнай  энергіяй  расліны.  Разамлелыя  дрэвы падстаўляюць  пад  яго  промні  галлё.  На  фруктовых  дрэвах  наліваюцца  плады,  пунсова  зачырванелі ганарлівыя  вішні,  але  самыя  шыкоўныя  ў  гэты  час  ліпы.  Сёлета  на  іх  асабліва  шмат  квецені.   Цёплы  летні  ветрык  разносіць  па  наваколлі  мядовы  пах.  На  кожным  дрэве  пчолы  гудуць,  завіхаюцца  працаўніцы,  стараюцца  не  ўпусціць  момант, а  ўзяць  як  мага  больш  гаючага  нектару.  Так  і  людзі,  як  тыя  пчолкі,  завіхаюцца  на  агародах,  у  лесе  ягады  збіраюць.  Нездарма  кажуць,  што  летні  дзень  год  корміць.

Суседзяў  не  выбіраюць

Суседзяў,  як  і  бацькоў,  не  выбіраюць,  іх  нам  пасылае  лёс.  Па-  сапраўднаму  шчаслівымі  адчуваюць  сябе  тыя  з  нас,  хто  з  суседам  жыве  душа  ў  душу,  хто  дзеліць  радасць  і  гора,  хто  без  зайздрасці  і  злосці  ходзіць  у  госці  не  тады,  калі  завуць,  а  калі  захочацца.  Скажаце,  што  цяпер  так  не  бывае?  А  я  сцвярджаю,  што  бывае,  і  нават  адрас  назаву.  На  вуліцы  70  гадоў  Кастрычніка  ў  двухпавярховым  катэджы  ўжо  30  гадоў  у  ладзе  і  згодзе  жывуць  сем’і  Сіваковых  і  Шынковічаў. 

Малажавыя,  статныя  і  прыгожыя   Людміла  Яўгенаўна  Шынковіч,  ура-джэнка  Брэсцкай  вобласці,  і  Ядвіга  Вячаславаўна  Сівакова,  ураджэнка  Віцебшчыны,  не  проста  суседкі – яны  сяброўкі,  аднадумцы  і  проста  шчаслівыя  жанчыны.

Суседкі  ў  адзін  голас  сцвярджаюць,  што  на  іх  вуліцы  не  толькі  яны,  а  ўсе  суседзі – вельмі  добрыя  людзі  і  жывуць  дружна,  разам  адзначаюць  святы,  дзеляцца  кулінарнымі  і  агароднымі  сакрэтамі,  частуюць  ураджаем.  Толькі  падумала,  што  добрым  людзям  з  усімі  добра,  як  да  нас  падышла  яшчэ  адна  суседка  з  вядзерцам  ягад  і  прапанавала  пакаштаваць.

На  навуковай  аснове

Ядвіга  Вячаславаўна  да  вырошчвання  кветак,  садавіны  і  гарод-ніны  падыходзіць  грунтоўна  і  за  аснову  бярэ  сур’ёзныя  агранамічныя  і  навуковыя  распрацоўкі.  У  яе  маецца   сшытак,   вядзецца  ўлік  севазвароту,  высадкі  раслін  па  гатунках.  Прызнаецца,  што  хоць  і  давала  сама  сабе  зарок  не  сеяць  шмат  расады,  а  не  ўтрымалася.  Яшчэ  ў  лютым,  калі  ўсё  наваколле  было  па-крыта  снегам,  пачала  правяраць  насенне  на  ўсходжасць,  а  потым  мацнейшыя  праросткі  саджаць  у  зямлю.  Дарэчы,  зямлю  гаспадыні  запасяць   восенню.  На  канаве  капаюць  торф  і  змешваюць  яго  з  агароднай  зямлёй  і  перапрэлымі  апілкамі.  У  канцы  красавіка  памідоры  высадзіла  ў  цяпліцу.  Кожны  гатунак  паасобку.  Кожны  кусцік  падвязаны  і  мае  бірку  з  назвай  гатунку.   І  пакуль  большасць  з  нас  яшчэ  чакае  спелых  па-мідораў  ды  агурочкаў,  Ядвіга  Вячаславаўна  даўно  і  сама  ласуецца,  і  суседку  частуе  адборнай  гароднінай.  Мы  таксама  пакаштавалі  вельмі  сакавітыя  і  смачныя  памідоркі  з  яе  цяпліцы. 

 У  невялічкіх  агародчыках  у  гаспадынь  ідэальны  парадак.  Ядвіга  Вячаславаўна  прызнаецца,  што  ўжо  некалькі  гадоў  не  карыстаецца  рыдлёўкай  і  не  перакопвае  зямлю,  ды  і  праполкі  вялікай  не  робіць,  бо  мульчыруе  міжраддзі  травой,  якая  за  зіму  пераправае  і  дае  пульхны  ўрадлівы  слой.  Усе  градкі  ў  яе  абнесены  шыфернай  і  дашчатай  агароджай,  якая  засцерагае  маленькія  і  кволыя  расліны  ад  ветру,  а  глебу – ад  выветрывання  і  перасыхання.  Цяпер  буяюць  тут  цыбуля,  кабачкі,  агуркі,  фізаліс,  фасоль  і  іншая  гародніна. 

Перад  хатай — лавачкі  і  мноства  кветак

Не  заўважыць  іх  дом  на  вуліцы немагчыма.  Перад  ім  прама  на  зялёным,  падкошаным  за  парой  газоне – клумбы.  Дзіўна,  але  тут  пачэснае  месца  займаюць  лавачкі.  Цяпер  нават  у  вёсках  рэдка дзе  сустрэнеш  гэты аксесуар  каля  хаты,  а  ў  іх – калі  ласка,  прысядзь,  падарожнік,  калі  стаміўся,  адпачні.

 — Ідэю  падала  Людміла, — сцвярджае  Ядвіга  Вячаславаўна. — А  мы  падтрымалі,  так  з’явіліся  клумбы,  асновай  да  іх  паслужылі  старыя  шыны. 

   Буйна  цвітуць  кветкі.  Пакуль  што  баль  правяць  рознакаляровыя  пятуніі, падаспелі  ўжо  аксаміткі.  Да  замаразкаў  квітнеюць.  А  каб  аўтамабілісты  не  зносілі  агароджу,  якой  ужо  даставалася,  і  не  аднойчы,  дбайныя  гаспадары  высадзілі  жывую  зялёную  агароджу.

   На  невялічкім  пятачку  перад  вокнамі  і  ў  агародчыках  таксама  мноства  кветак:  ружы,  лілеі,  бругмансія,  лабэлія,  нібы  абліты  малаком  клематыс  з  дробнымі  кветачкамі…  Адным  словам,  прыгажосць  неапісальная — плён  руплівай  працы  і  душэўнай  цеплыні  чароўных  суседак.

Аліна  СУДНІК.

Фота  аўтара.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024