18 мая работнікі музеяў будуць адзначаць сваё прафесійнае свята

Заўтра, 18 мая, работнікі музеяў на ўсёй планеце будуць адзначаць сваё прафесійнае свята. А ўстаноўлена яно ў 1977 годзе на пасяджэнні Міжнароднага савета музеяў. Гэта свята не толькі музейных работнікаў, але і гісторыкаў, усіх тых, хто ўмее цаніць памяць аб мінулым.
Музеі – гэта наша гісторыя, гэта тое месца, дзе захоўваюцца самыя каштоўныя рэчы, якія некалі вынайдзены і створаны чалавекам.
У Беларусі музейная справа зарадзілася пасля далучэння яе тэрыторыі да Расійскай імперыі. Паводле царскага ўказа Пятра І 1718 года, за знайдзеныя “камяні, косці, зброю, што вельмі старое і незвычайнае”, назначаліся ўзнагароды.
У сярэдзіне 19 стагоддзя скарбы і калекцыі рарытэтаў сталі збіраць Радзівілы, браты Тышкевічы, Сапегі, Тыгенгауз і іншыя вядомыя роды беларускіх магнатаў. Яны прадстаўлялі сабой скарбніцы гісторыі і культуры Беларусі і іншых народаў свету.
Сёння ў Беларусі 147 музеяў: мастацкіх і літаратурных, тэхнічных і прыродазнаўча-навуковых, гістарычных і мемарыяльных, краязнаўчых.
Існуюць і незвычайныя музеі. У Германіі ёсць музей рухавікоў, у Прыбалтыцы – чарцей, у Расіі – бабы Ягі, у Японіі – ветру. Але якім бы ні быў музей, галоўнае, каб яго госці, паслухаўшы экскурсію, выйшлі з яго і адчулі сябе некалькі больш мудрымі, добрымі, міласэрнымі.
Нашаму раённаму музею крыху больш за 40 гадоў. У 1964 годзе ў самым сэрцы Клічаўскай партызанскай зоны – пасёлку Цераболь– па ініцыятыве ветэранаў партызанскага руху быў адкрыты музей партызанскай Славы.
30 студзеня 1967 года распараджэннем № 61 Савета Міністраў БССР было прынята рашэнне аб стварэнні ў г. п. Клічаве музея народнай Славы. Заснаваны ён быў 5 чэрвеня 1967 года. З Цераболі быў перавезены яго драўляны будынак. Экспазіцыя ўрачыста адкрыта 10 жніўня 1969 года.
Першым дырэктарам музея быў Міхаіл Савельевіч Канапліцкі. З 1985 па 2005 годы ўстановай кіравала Лідзія Лук’янаўна Ачыновіч. Апошнія шэсць гадоў калектыў музея ўзначальвае Наталля Уладзіміраўна Храмянкова.

Злева направа: Людміла РУСЕЦКАЯ і дырэктар краязнаўчага музея Наталля ХРАМЯНКОВА

У 1992 годзе раённым выканаўчым камітэтам было прынята адпаведнае рашэнне аб расшырэнні экспазіцыйных плошчаў і перапрафіліраванні музея народнай Славы ў краязнаўчы музей. Будаўнічыя і рамонтныя работы завершаны ў 2005 годзе. У красавіку 2006 года музей набыў статус юрыдычнай асобы і зарэгістраваны як установа культуры “Клічаўскі краязнаўчы музей”.
Сёння гісторыя Клічаўшчыны адлюстравана ў экспазіцыях залаў музея: уводным (інфармуе аб музеі і рэгіёне, геаграфічным становішчы, мясцовых легендах, сімволіцы); археалогіі, “Чалавек і рака”, “Культура і быт земляробаў”, “Гісторыя Клічаўскай партызанскай зоны”, зімовы сад і іншых. Дзейнічае выставачная зала, дзе размяшчаюцца пачаргова часовыя выставы.
Пры музеі функцыянуе мемарыяльны комплекс партызанскай славы “Усакіна”. Асаблівасцю музея з’яўляецца наяўнасць аптэкарскага агароду.

Людміла РУСЕЦКАЯ,
навуковы супрацоўнік
раённага краязнаўчага музея.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024