ЮБІЛЕЙ, РОЎНЫ СТАГОДДЗЮ

Яго  адсвяткаваў  нядаўна  наш  зямляк,  ветэран  педагагічнай  працы  Казімір  Іосіфавіч  Пагоцкі.  За  святочным  сталом  сабраліся  дзеці,  унукі,  праўнукі.  Гаворку  раз-пораз  перапынялі  тэлефонныя  званкі  сяброў,  усе  жадалі  павіншаваць  юбіляра.
У  гэты  дзень  было  што  згадаць  Казіміру  Іосіфавічу, выхадцу  з  сялянскай  сям’і,  чалавеку  рознабаковых  інтарэсаў. Першай  ён  набыў  спецыяльнасць  заатэхніка-пчаляра,  мо  таму,  што  пчалярствам  займаўся  і  яго  бацька.  Затым,  у   30-я  гады,  працаваў  у  зямаддзелах  у Мазыры  і  Талочыне.  Незабыўнымі  засталіся  яго  ўражанні  ад  прыроды  далёкага  Усходу,  дзе  нёс  тэрміновую  вайсковую  службу  ў  па-гранвойсках  у  1937–38  гадах.
Пасля  дэмабілізацыі  цяга  да  ведаў  прывяла  Казіміра  Іосіфавіча    ў  Аршанскі  настаўніцкі  інстытут.   Скончыў  яго  з  адзнакай,  таму  і  быў  накіраваны  адразу  на  пасаду  інспектара  Воранаўскага  аддзела  адукацыі,  што  на  Гродзеншчыне.  Малады  спецыяліст  зарэкамендаваў  сябе  чалавекам  адукаваным,  цікаўным,  які  ўмеў  ладзіць  і   з  дарослымі,  і  з  моладдзю.  Жыццё  радавала.  Але  мірная  праца была  нядоўгай.  Вялікая  Айчынная  вайна  застала  яго  па  дарозе  дамоў  у  водпуск…  Праз  7  дзён  вораг  быў  у  яго  роднай  Глушы,  што  на  Бабруйшчыне.  Пацягнуліся  чорныя  дні  акупацыі.  І  толькі  пасля  вызвалення  Беларусі  ад  захопнікаў  ён  вярнуўся  да  любімай  працы.
Тады  перад  урадам  адначасова  з  задачай  аднаўлення  разбуранай  народнай  гаспадаркі  паўстала  пытанне  падрыхтоўкі  кадраў,  у тым  ліку  і  педагагічных.  Частка  вопытных  педагогаў  мела  бронь  ад  удзелу  ў  вайне  і  цяпер  была  накіравана  на  працу  ў  педагагічныя  вучэбныя  ўстановы.  Атрымалі  такое  даручэнне   і  педагогі  з  Глушы –   дырэктар мясцовай  школы  Саўчанка  і  яго  колішні  вучань  К. І.  Пагоцкі.  Ім  выпаў  гонар  арганізаваць  работу  педагагічнага  вучылі-шча  ў  Нясвіжы.  З  даручэннем  урада  яны  справіліся  паспяхова.
Казімір  Іосіфавіч – жаданы  госць  у  гэтай  навучальнай  установе.  Не  аднойчы  сустракаўся  з  яе  навучэнцамі  і  педагогамі,  распавядаў  ім  аб  цяжкіх  умовах,  у  якіх  давялося  наладжваць  навучальны  працэс,  уладкоўваць  студэнтаў на  кватэрах,  спалучаць  педагагічную  працу  з грамадскай  работай,  выступаць  перад  насельніцтвам  з  лекцыямі,  выконваць  розныя  грамадскія  даручэнні.
З  1950  года  К.І. Пагоцкі  працаваў  на  ніве  народнай  асветы  ў  нашым раёне – настаўнікам,  завучам,  інспектарам  аддзела  адукацыі. Не  адно  пакаленне  яго  вучняў,  у  тым  ліку  і  я, аўтар  гэтых  радкоў,   памятаюць  яго  незабыўныя  ўрокі  гісторыі, зычны  голас  настаўніка.  Вучыў  і  вучыўся  сам,  завочна  скончыў  Мінскі  педагагічны  інстытут  імя  Горкага,  таксама  з  адзнакай.
Вялікае  кола  абавязкаў  выконваў  на  пасадзе  інспектара  райана.  Не  было  той  школы,  дзе  б  не  пабываў  гэты  няўрымслівы  чалавек,  дарадца  маладых  педагогаў,  прынцыповы  і  патрабавальны  да  вопытных  настаўнікаў.  Яго  заўвагі  і  прапановы  заўсёды  былі  слушнымі,  добразычлівымі.  Выдатнік  народнай  асветы,  ён  любую  справу  прывык  выконваць  толькі  на  “выдатна”.  Гэтаму  вучыў  і  сваіх  дзяцей.  Сын  і  дачка  скончылі  школу  з  залатымі  медалямі,  а  затым  атрымалі  прафесіі  ў  БДУ імя  Леніна,  сталі  добрымі  спецыялістамі  і  паважанымі  людзьмі.  Ганарыцца  Казімір  Іосіфавіч  і  сваімі  ўнукамі,  праўнукамі,  у  якіх  таксама  вялікая  цяга  да  навукі.  “Жыццё  пражыта не  дарэмна!” – канстатуе  юбіляр.
Хацелася  б  яшчэ  дадаць,  што  Казімір  Іосіфавіч – вялікі  аматар  прыроды.  Калі  выйшаў  на  пенсію,  то  ўзначаліў  раённае  таварыства  паляўнічых.  За  добрасумленную  працу  абласны  камітэт  узнагародзіў  яго  імянной  паляў-нічай  стрэльбай.
У  свае  100  гадоў  Казімір  Іосіфавіч  пры  добрай  памяці,  разважлівы,  актыўны  і  энергічны,  цікавіцца  навінамі  па-літычнага  і  грамадскага  жыцця.  У  час  сямейных  урачыстасцей,  звяртаючыся  да сваіх  родных,  юбіляр  пажадаў  ім  такога  ж  даўгалецця,  павагі  людзей.  Клічаўлянам  ён  перадае  нізкі  паклон  за  тое,  што  заўсёды  сустракаў  у  іх  разуменне  і  спагаду,  а  гады,  пражытыя  ў  Клічаве,  былі  лепшымі  ў  яго  жыцці.

Ніна  КЛЯЎКО.

Последние новости

Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024