Школа поспеху клічаўскіх тэнісістаў

Восень  гэтага  года  для  юных  тэнісістаў  Клічаўшчыны  ўжо  можна  назваць  зоркавай, бо  гэтулькі  важкіх  рэзультатаў  за  лічаныя  месяцы!
Спачатку – абсалютная  перамога  ў  абласных  спаборніцтвах  дзяцей і  падлеткаў  па  месцы жыхарства,  затым  2-е  агульнакаманднае  месца   дзяўчынак-тэнісістак у  рэспубліканскіх  спаборніцтвах,  рэзультатыўны  ўдзел  у  камандна-асабістых рэспубліканскіх  спаборніцтвах,  першынстве  ДЮСШ №1  горада Магілёва.  “Самы  галоўны  вынік, – лічыць  трэнер  Юрый  Чыжонак, – заваяваны    трывалыя  пазіцыі  ў  дзіцячым  настольным  тэнісе   вобласці  і  Беларусі.  Як  сведчанне – запрашэнні   ад  вядомых  трэнераў,  арганізатараў  спаборніцтваў  розных  узроўняў  да  ўдзелу  ў  новых  спаборніцтвах.  Для  рабят  гэта  магчымасць  адточваць  сваё  майстэрства.  І  браць  новыя  спартыўныя  вышыні”.
Узыходжанне  нашых  юных  тэнісістаў   працягваецца, і  на  пачатку  лістапада  ў  нас  зноў  з’явіўся  повад  ганарыцца  імі  і  ўсклікнуць: ”Малайцы!  Так  трымаць!”
З  31  кастрычніка па  2  лістапада  ў  Гомелі  праходзіла  штогадовае  адкрытае  рэспубліканскае  першынство  СДЮШАР  БФСТ  “Дынама”  па  настольным  тэнісе  сярод юнакоў  і  дзяўчат. Сёлета  за  асабістае  першынство  ў  ім  спаборнічалі   мацнейшыя  спартсмены  з   ДЮСШ  гарадоў  Брэста,  Гродна,  Мінска,  Наваполацка (Віцебская  вобласць),  Бабруйска,  Гомеля …і  Клічава!  Спаборніцтвы  ішлі  па  дзвюх  узроставых  катэгорыях  удзельнікаў: 1998-2001,  2003  гадоў  нараджэння і  маладзей.
У  турніры  прынялі  ўдзел   выхаванцы  Клічаўскай  ДЮСШ  Аляксандра  Чыжонак  (2000 год нара-джэння),  Канстанцін  Чыжонак (2004)  і  Аліна  Радзюкевіч (2003).
Спаборніцтвы  праходзілі па  кругавой  сістэме (кожны  павінен  пра-весці  гульню  з  кожным).  Спартс-менам  спатрэбілася  не  толькі  майстэрства,  вытрымка,  сабранасць,  але  і,  вядома  ж,  удача.  Рэзультаты  трох  дзён  спаборніцтваў  нашых  юных  тэнісістаў  выглядаюць  наступным  чынам.  У  пад-групе  Аляксандры  Чыжонак  вы-ступалі 24  спартсменкі.  На  жаль,  у  першы  дзень  яна  не  змагла  выйсці  ў  рашаючы  фінал  спаборніцтваў.  Але  на  другі  і  трэці  дзень  ішлі  гульні  другога  фіналу  за  асабістыя  месцы  ад  13 да  24,  і  Аляксандра  заняла  тут  1-е  месца.
Ва  ўзроставай  групе  Канстанціна  Чыжонка  спаборнічала  40  спартсменаў.  Па   рэзультатах  гульняў першага  дня  ён  заняў  1-е  месца  ў  сваёй  узроставай  падгрупе  (сярод  16  сапернікаў).  Па  выніках  турніру  Канстанцін  заваяваў  3-е  прызавое   месца.  Узнагароджаны  дыпломам  і  вялікай  мяккай  цацкай.
Для  Аліны  Радзюкевіч  (на  здымку)  турнір  адразу  складваўся  паспяхова.  У яе  группе  спаборнічалі  28 спартсменак,  якія  былі  падзелены  на  5  узроставых  падгруп.  Адну  з  іх  Аліна  ўзнача-ліла і  выступала  пад  №1.  Паводле  ўмоў  турніру,  толькі  пераможца ў  сваёй падгрупе  мог  удзельнічаць  у  розыгрышы  прызавых  месцаў.  І  Аліна  змагла!  Яна  заняла  такое  жаданае  1-е  месца.  У  фінале  ёй  прадстаяла  барацьба  з  мацнейшай  мінскай  тэнісісткай Ульянай Альхоўскай.  І  гэтую  барацьбу  Аліна  завяршыла  перамогай!   Пасля   саперніцай   спартсменкі  стала  прадстаўніца  горада  Гомеля  Дар,я  Васіленка,  прызёр  міжнароднага  турніру  ў  Германіі,  якую  Аліна  ўпэўнена  абы-грала  з  лікам  3:1.  Тым  самым  выканала  1-шы  дарослы  спартыўны  разрад  па  тэнісе  (дзеля  гэтага  на працягу года ёй  неабходна было  абыграць  8  спартсменаў  2  разраду  і  8 – юнацкіх  разрадаў).  У  выніку  гэтых  сустрэч  Аліна  Радзюкевіч  заваявала  ў  сваёй  узроставай  групе  абсалютную  перамогу  ў  турніры  і  ўзнялася  на  вышэйшую  ступеньку  гонару!
Днямі  я  сустрэлася  з  нашай  маленькай  зоркай  тэнісу.  Першыя  ўражанні:  харызматычная,  смелая,  за  словам  у  карман  не  лезе,  адразу  адчуваецца  ў  гэтым  падлетку  характар,  шырокі  кругагляд.    Цікаўлюся:
–  Аліна,  табе  нядаўна  толькі  дзесяць  гадоў  споўнілася.  Чым  ты  захапляешся,  як  вучышся,   аб  чым  марыш?
–  Люблю  танцы,  вучуся  на  харэаграфічным  аддзяленні  ў  дзіцячай  школе  мастацтваў.  Любімы  прадмет  у  школе – матэматыка,  і  па  ўсіх  астатніх  прадметах  адзнакі– 9 і 10.  Тэніс – адно  з  сур’ёзных  захапленняў.  Кожны  дзень  распісаны,  дамоў  вяртаюся  бліжэй  да  сямі  гадзін  вечара.  Але  мне  усё  падабаецца,  хоць,  бывае,  часам  стамляюся.
– Ці  ўпэўнена  адчуваеш  сябе   на  вялікіх  спаборніцтвах,  калі  аўтарытэтныя  суддзі,  сур’ёзныя  сапернікі,  шмат  гледачоў?   Не  боязна?
– Ваўкоў  баяцца – у  лес  не  хадзіць! – весела  выгуквае  дзяўчынка  ўжо  з  суседняга  пакою  кватэры,  бо  спяшаецца  збірацца, каб  не  спазніцца  на  заняткі  па  харэаграфіі.
Кім  стане  ў  будучым,  Аліна  яшчэ  не  вызначылася.  А  для бацькоў-настаўнікаў  Радзюкевічаў (Аліна    меньшае,  трэцяе  дзіця)   галоўнае,  каб  расла  іх  дачушка   здаровай,  шчаслівай  і  была  годным  чалавекам. Трэнер  жа  адзначае   ў  сваёй  выхаванкі  яркі  спартыўны  характар,  бо  як  бы ні  складвалася  сітуацыя  каля  тэніснага  стала,  яна  заўсёды   шукае  выйсце  і  знаходзіць  правільнае   рашэнне.  Вельмі  важныя  рысы  характару  для  любога  спартсмена,  як  і  воля  да  перамогі.  Поспехаў  табе,  Аліна!

Ніна  Ізох.
Фота  аўтара.

Последние новости

Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость района

1 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024