Фота-дакументальную выстаўку паказалі у школах Клічава

“Абаронцы Айчыны” – перасоўная фота-дакументальная выстаўка, падрыхтаваная навуковымі

Адкрыццё выстаўкі ў СШ №2 Клічава. Яе праводзяць навуковыя супрацоўнікі музея Лідзія Ачыновіч і Сцяпан Зобаў.

супрацоўнікамі раённага музея – адно з шэрагу мерапрыемстваў па патрыятычным выханні дзяцей і моладзі.
Яна распавядае аб нашых знакамітых земляках, якія прысвяцілі сваё жыццё прафесійнаму служэнню Радзіме. Спачатку на працягу дзесяці дзён выстаўка дзейнічала ў СШ №1 Клічава, а напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь яна адкрылася ў гарадской СШ №2. Яе матэрыялы выклікаюць непадробны інтарэс сённяшніх хлопчыкаў і дзяўчынак да жыцця, подзвігу, лёсу людзей, якія нарадзіліся ў Клічаве і вёсках раёна, і якія так шмат зрабілі для Клічаўшчыны, колішняй магутнай дзяржавы – СССР, суверэннай Беларусі, так шмат змаглі, дасягнулі.
Фота – гэта застылае імгненне жыцця, самы яркі сведак падзей. А тут фотаздымкі знакамітых землякоў – глядзіш на іх і думка адна – такімі годнымі сынамі клічаўская зямля можа ганарыцца па праву! Залатымі літарамі ў гісторыю нашай зямлі ўпісаны подзвігі Герояў Савецкага Саюза Паўла Ананьевіча Крываноса і Піліпа Іванавіча Кавалёва, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Клічаўляне шануюць памяць ураджэнца Клічава, ганаровага грамадзяніна нашага горада генерал-маёра авіяцыі Івана Іванавіча Ваганава, франтавіка ВОВ 1941-1945 г. У пасляваенныя гады ён узначальваў палітаддзел Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. Гагарына ў Зорным Гарадку. Быў членам Ваеннага Савета Паветранай арміі. Працаваў загадчыкам мемарыяльнага музея акадэміка С. П. Каралёва. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (тройчы), Айчыннай вайны 1-й ступені, “За службу Радзіме” 3-й ступені, медалём ім. Ю. Гагарына. У 1975 годзе за паспяховую падрыхтоўку і здзяйсненне міжнароднага палёту касмічных караблёў СССР і ЗША “Саюз-Апалон” узнагароджаны ганаровым дыпломам Амерыканскай Асацыяцыі Астранаўтыкі.
Музейная выстаўка апавядае і аб віцэ-адмірале Пятру Сцяпанавічу Дроніну, ураджэнцу вёскі Хадэчын. У свой час ён скончыў Клічаўскую СШ №1, Пермскае авіяцыйна-тэхнічнае вучылішча ВМФ і Ціхаакеанскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча. 48 гадоў жыцця прысвяціў марской службе, з якіх 30 быў камандзірам падводнай лодкі. Ён прайшоў усе ступені службы на флоце – ад механіка Чарнаморскага флоту ў час Вялікай Айчыннай вайны да віцэ-адмірала.
Удзельнікам Парада Перамогі стаў ураджэнец вёскі Заполле маёр авіяцыі Мікалай Дзям’янавіч Канойка. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён ваяваў на 4-х Украінскіх франтах у 267-м авіяцыйным знішчальным палку. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Заходняй Украіны, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі. Лятаў на самалётах 18-ці тыпаў. Здзейсніў 48 фотаразведак, 124 баявыя вылеты, правёў 75 паветраных баёў, збіў 9 варожых самалётаў. Кавалер ордэнаў Айчыннай вайны 1-й ступені, Айчыннай вайны 2-й ступені (двойчы), Чырвонай Зоркі (двойчы), “Партызанская Зорка” 1-й ступені Югаславіі, ордэна Славы Румыніі, медалёў СССР і Балгарыі.
Кавалерам баявых ордэнаў – ордэнаў Суворава, Кутузава, Багдана Хмяльніцкага з’яўляецца наш зямляк, ураджэнец вёскі Віркаў Іосіф Несцеравіч Кавалёў. У гады вайны ён служыў у званні генерал-лейтэнанта, быў начальнікам упраўлення войск сувязі Ленінградскага фронту. У пачатку вайны Ленінград аказаўся ў поўнай ізаляцыі, без сувязі, якую разбурыла нямецкая авіяцыя. У верасні 1941 года ленінградскія сувязісты пад началам І.Н. Кавалёва правялі спецаперацыю. За 8 сутак ва ўмовах наймацнейшага шторму і няспынных бамбардзіровак нямецкай авіяцыі яны праклалі 40-кіламетровы падводны кабель сувязі на дне Ладажскага возера. Так была адноўлена сувязь з Цэнтрам. За гэту аперацыю І. Н. Кавалёў быў узнагароджаны ордэнам Багдана Хмяль-ніцкага.
Генерал-маёр авіяцыі Міхаіл Аляксеевіч Лапацін, ураджэнец вёскі Свабода, прайшоў воінскі шлях ад камандзіра зенітнага ракетнага дывізіёна да камандуючага войскамі СПА Украіны. За яго плячамі 4 ваенных адукацыі: Даўгаўпілскае авіяцыйна-тэхнічнае вучылішча, Мінскае вышэйшае зенітна-ракетнае вучылішча, Ваенная камандная Акадэмія, Ваенная Акадэмія Генеральнага Штаба. У 1960-я гады ўдзельнічаў у стварэнні Узброеных Сіл Кубы. Узнагароджаны ордэнам “За службу Радзіме ва Узброеных Сілах” 2-й і 3-й ст.ст.
Сваім выпускніком 1976 года Леанідам Міхайлавічам Крываносам ганарыцца СШ №2. Клічаўлянін, палкоўнік запаса, ветэран пагранічнай службы, пісьменнік, паэт, напісаў цыкл песень аб граніцы, лаўрэат Міжнароднага конкурсу музычна-літаратурных твораў аб пагранічніках дзяржаў СНД.
Ганаровы пералік мужных абаронцаў Айчыны – ураджэнцаў Клічаўшчыны можна працягваць доўга. На гэтай перасоўнай выставе толькі невялікая частка з фондаў краязнаўчага музея. З мноствам найцікавейшых матэрыялаў можна пазнаёміцца непасрэдна пры наведванні ўстановы. Супрацоўнікі музея будуць рады зрабіць адкрыцці новых імёнаў знакамітых землякоў пры вашай дапамозе, паважаныя чытачы. Завітайце ў музей, калі хочаце даведацца больш або штосьці расказаць самі.
Што ж да выстаўкі “Абаронцы Айчыны”, то дзеці ўжо па-новаму адкрываюць сваю малую Радзіму. З цікавасцю вывучаюць фотаздымкі, фактычны дакументальны матэрыял. З задавальненнем удзельнічаюць у падагульняючым мерапрыемстве – рашэнні красворда па матэрыялах выстаўкі. У СШ №1 ужо падведзены яго вынікі, пераможцамі сталі вучні 6 “а” класа, дзе класным кіраўніком Г. П. Колесава. Дарэчы, у адкрыцці і рабоце выстаўкі ў абедзвюх школах дапамогу работнікам музея аказваюць юныя аднадумцы – удзельнікі музейнага гуртка “Краязнаўца”.
Гісторыя Клічаўскай зямлі сведчыць: ад ваяўнічага племя старажытных дулебаў, ад лясных мсціўцаў-партызанаў да нашых дзён тут жывуць патрыёты, для якіх свабода малой Радзімы, яе незалежнасць, яе загад – не гучныя словы, а надзвычай важкае ў жыцці. Аб тым напамінам і шматлікія помнікі, мемарыялы. І сённяшнія хлопчыкі гуляюць у разведчыкаў, цікавяцца сваім гераічным мінулым, юнакі абіраюць сваёй прафесіяй абараняць Айчыну, лічаць сваім доўгам і абавязкам служыць тэрміновую службу ва Узброеных Сілах Беларусі. Вядома, ёсць выключэнні. Але ж галоўнае – сувязь пакаленняў абаронцаў Айчыны на Клічаўшчыне непарыўная. Таму і служаць верна Радзіме сыны. Беларусь – міралюбівая краіна, але гісторыя, у тым ліку і сучасная, заклікае: порах заўсёды патрэбна трымаць сухім.

Ніна ІЗОХ. Фота аўтара.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024