У пошуках гармоніі розуму і веры

На мінулым тыдні ў райцэнтры ўжо ў другі раз прайшла праваслаўна асветніцкая выстава-кірмаш «Кладзезь».

Наша сучаснае грамадства ўсё часцей пачынае ўспрымаць рэлігійныя маральныя прынцыпы як прыцягальныя і выратавальныя арыеціры духоўнага адраджэння. Адыходзяць у мінулае памылковыя адносіны да рэлігіі як да неадукаванасці і невуцтва. Напэўна, цяжка аспрэчыць той факт, што праваслаўная культура акумулюе радасці, пакуты, спадзяванні не аднаго пакалення, таму заканамерна тое, што ў нашым сучасным жыцці аднаўляюцца рэлігійныя ідэі.

Праваслаўная вера нясе нам гармонію розуму і сэрца. Пераканацца ў гэтым і адчуць на сабе жыватворны ўплыў мы мелі магчымасць у час адкрыцця выставы-кірмашу і праекта «Музыка – выхаванне душы».

Пачаліся мерапрыемствы з хрэснага ходу, які ўзначаліў пратаіерэй Сергій, настаяцель Свята-Благавешчанскага храма. Затым ён адслужыў малебен на пачатак добрай справы. Да прысутных звярнуліся інакіня Любоў, насельніца Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра, Алена Ярошка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.

Праграма духоўна-асветніцкіх мерапрыемстваў фестывалю «Кладзезь» была вельмі змястоўная і цікавая. Жыхары раёна мелі магчымасць паўдзельнічаць у праектах «Не пакіну вас сіротамі», «Агульнаясправа. Праўда аб алкагольнай залежнасці», «Сцяжынкі да святыняў роднага краю», «Ты не адзін», «Навошта чалавеку старасць», «Бацькі і дзеці ў сучасным свеце», «Пагаворым аб ВІЧ/СНІДзе», «Добрыя кнігі».

Вельмі цёпла і шчыра гутарыла з клічаўлянамі, што сабраліся ў РДК, паслушніца Галіна. Яна была ўсхвалявана тым, што не існуе больш у нашым раёне акадэмічнага народнага хору. Як знаўца музычнай культуры, чалавек, які скончыў Маскоўскую і Ленінградскую кансерваторыі, матушка Галіна дала высокую адзнаку акадэмічнаму выканальніцкаму майстэрству нашых землякоў і ўручыла кветкі былому кіраўніку хора Раісе Уладзіміраўне Ціхаміравай. Па праўдзе сказаць, вестка аб неіснаванні больш хору для многіх была вельмі нечаканай.

Канцэртная праграма «Беражы сваё сэрца», расказаныя ў ходзе яе прытчы, цудоўныя песні ў выкананні мужчынскага вакальнага ансамбля «Арнамент» узвялічылі нашы душы,прыадчынілі акенца ў духоўную прастору, заставілі задумацца аб выратаванні душы і прызвалі максімальна спасцігаць веліч гарманічнасці існавання ў адзінстве з Прыродай, Духам, іншым Чалавекам.

За чатыры дні фестывалю праваслаўнай культуры «Кладзезь» нашы клічаўляне мелі магчымасць далучыцца да агульначалавечых каштоўнасцей, узбагаціць душу і зразумець сэнс падзей, што адбываюцца ў грамадстве, умацаваць сваё веравызнанне.

Ідэалогія сучаснай Беларусі ў многім заснавана на адраджэнні хрысціянскай духоўнасці. Наш беларускі дом добры і светлы, а тым больш дом царкоўны, у якім шмат паверхаў, дзе павінны ўладарыць духоўная чысціня і свет ісціны.

Хрэсным ходам і падзячнай малітвай завяршыўся фестываль сёлета.

Последние новости

Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Безопасность

Памятка по безопасной эксплуатации электрооборудования и электропроводок в быту

29 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение Виктора Ребковца о ВНС

28 апреля 2024
Спорт

Турнир, ставший традицией

27 апреля 2024
Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024