У Клічаўскім раёне Дзень кааперацыі прафесійным святам лічуць больш за 440 жыхароў

Спажывецкая  кааперацыя  існуе  ў  нашай  краіне  больш  за  100  гадоў. За  гэты  час  яна  сфарміравалася  ў  шматгаліновы  сектар  эканомікі,  які  дынамічна  развіваецца. У  нашым  раёне  сваім  прафесійным  святам  Дзень  кааперацыі  лічаць  больш  за  440  чалавек,  якія  працуюць  непасрэдна  ў  спажывецкім  таварыстве,  больш  за  230  ветэранаў  працы  ды  яшчэ  вялізная  колькасць  пайшчыкаў.

Віктар ВОРАХАЎ, старшыня праўлення РСТ.

Не стану  прыводзіць  лічбы,  хваліцца  нашымі  дасягненнямі,  тым  больш  што  раённая  газета  пра  гэта  ўжо  пісала. Канечне ж,  нам  прыемна  быць  у  ліку  пераможцаў  абласных  і  рэспубліканскіх  спаборніцтваў.  Безумоўна,  станоўчы  вынік  у  працы  дасягаецца  толькі  агульнымі  намаганнямі. За  кожным  паказчыкам, за  кожным  рублём — праца  нашых  людзей,  не  заўсёды  лёгкая,  не  заўсёды  падзячная, але  вельмі  і  вельмі  неабходная  і  патрэбная  ўсім  без  выключэння.  Амаль  80 працэнтаў  калектыву  складаюць  жанчыны.  Гэта  іх  адданасць  справе  і  прафесіяналізм  павышаюць  аўтарытэт  галіны.
Галоўная  і,  бадай,  самая  важная  наша  задача – удасканаленне  гандлёвага  абслугоўвання  насельніцтва.  Час  не  дазваляе таптацца  на  месцы.  Таму  мы  стараемся  своечасова  мадэрнізаваць  нашы  магазіны,  рэгуляваць  цэнавы  фактар,  праводзіць  шматлікія  акцыі,  прадастаўляць  скідкі  на  набыццё  тавараў,  напрыклад,  імяніннікам  месяца,  пайшчыкам.  З  мэтай  павелічэння  тавараабароту  актыўна  выязджаем  гандляваць  у  іншыя  рэгіёны,  прымаем  удзел  у  кірмашах  і  іншых  масавых  мера прыемствах.  Многія  тавары  прадаём  у  крэдыт.  Наладжваем  работу  з  пастаўшчыкамі,  якія  дастаўляюць  свае  тавары  непасрэдна  ў  магазіны,  што  дазваляе  гарантаваць  пакупнікам  не  толькі  высокую  якасць  прадукцыі,  а  і  адпаведнасць  яе  тэрмінам  годнасці,  шырокі  асартымент.  Дзеля  справядлівасці  заўважу,  што  нараканні  на  нашу  працу  існуюць  і  яны  часам  маюць  падставы.  Крытычныя  заўвагі  застаўляюць  нас  быць  у цэнтры  падзей, сачыць  за  спажывецкім  попытам,  хутка  рэагаваць  на  недахопы.
У  нашай  галіне  дастаткова  людзей  вопытных, таленавітых  і  па-сапраўднаму  адданых  справе.  Сёлета  з  нагоды  Дня  кааперацыі  вялікая  колькасць  лепшых  працаўнікоў  раённага  спажывецкага  таварыства  за  шматгадовую  і  добрасумленную  працу  будзе  ўзнагароджана.  Высока   ацэнена  праца  загадчыцы  магазіна  аграгарадка  Дзмітраўка  Святланы  Пятроўны  Шэх.  Яна  ўдастоена  Ганаровай  граматы  Магілёўскага  аблвыканкама; Васіль  Казіміравіч  Рабцэвіч,  намеснік  па  нарыхтоўках,  і  Тамара  Міхайлаўна  Юркавец,  загадчыца  магазіна  “Гаспадарчыя  тавары” – граматы  і  падзякі  Магілёўскага  абласнога  спажывекага  таварыства. Начальнік  участка  грамадскага  харчавання  Наталля  Мікалаеўна  Храмянок  узнагароджана  Ганаровай  граматай  раённага  выканаўчага  ка-мітэта,  а  нарыхтоўшчык  Павел  Паўлавіч  Бабін — каштоўным  падарункам,  Людміла  Яўгеньеўна  Шэх,  прадавец  магазіна  «Сонечны» — граматай  раённага  Савета  дэпутатаў.
Ганаровымі  граматамі  раённага  спажывецкага  таварыства  адзначаны:  Таццяна  Анатольеўна  Долбік,  прадавец  магазіна  аграгарадка  Арэхаўка,  Людміла  Алегаўна  Чайка,  намеснік  галоўнага  бухгалтара,  Людміла  Валер’еўна  Шашура,  повар  рэстарана  “Ольса”,  Іна  Пятроўна  Рабцэвіч,  эканаміст,  Наталля  Аляксееўна  Філончык,  кладаўшчык,  Святаслаў  Арка-дзьевіч  Гушча,  слесар-электрык,  Таццяна  Яўгенаўна  Мурач,  загадчыца  магазіна  “Мэбля”,  Галіна  Васільеўна  Кушнер,  прадавец  магазіна  “Кааператар”,  Людміла  Уладзіміраўна  Аляксеенка,  таваравед  харчовых  тавараў,  Святлана  Рыгораўна  Куляўцова, бухгалтар,  Ганна  Анатольеўна  Караўка,  начальнік  рознічна-гандлёвага  ўчастка  «Доўгае».  Падзякамі  раённага  спажывецкага  таварыства  адзначаны:  Міхаіл  Пятровіч  Яскевіч,грузчык,  Наталля  Сцяпанаўна  Сітнік,  аператар  ЭВМ,  Віталь  Уладзіміравіч  Траццякоў,  абвальшчык  мяса,  Вольга  Аляксееўна  Чарнякова,  загадчыца  магазіна  аграгарадка  Нясята,  Ганна  Генадзьеўна  Лапаціна,  спецыяліст  па  кадрах,  Міхаіл  Андрэевіч  Рулінскі,  інжынер  па  ахове  працы,  Галіна  Мікалаеўна  Цікавая,  кандытар,  Аліна  Паўлаўна  Цітова,  аператар  ЭВМ,  Віктар  Іванавіч  Кардымон,  газаэлектразваршчык,  Валянціна  Анатольеўна  Свірыдовіч,  таваравед  нехарчовых  тавараў,  Алена  Анатольеўна  Перуноўская,  начальнік  рознічна-гандлёвага  ўчастка  «Клічаў».
Шчыра  і  сардэчна  віншую  шаноўных  калег,  нашых  паважаных  ветэранаў  з  Днём  кааперацыі!  Жадаю  ўсім  моцнага  здароўя  на  доўгія  гады,  сямейнага  дабрабыту, шчасця.  Няхай  заўсёды  ажыццяўляюцца  вашы  планы,  здзяйсняюцца  мары  і  надзеі! Ад  імя  праўлення  раённага  спажывецкага  таварыства  выказваю  падзяку  за  цяжкую працу  і  адданасць  прафесіі.

Віктар  Ворахаў,
старшыня  праўлення  РСТ.

(Падрабязней аб свяце чытайце у № 51)

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024