ТЭЛЕПЕРАМОГА НАШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ

Напрыканцы  мінулага  года  вучні  сярэдняй  школы  №2  горада  Клічава  зрабілі  для  сябе,  сваіх  родных,  настаўнікаў  і  аднакласнікаў   вельмі  каштоўны  падарунак,  які  нельга  ацаніць  ніякім  грашовым  эквівалентам.
Дар’я  СУКОРА,  вучаніца  11-га  класа,  капітан каманды,  Сяргей  СЭКА,  вучань 9-га  класа,  і  Хрысціна  САЗАНАВЕЦ,  вучаніца 10-га  класа,  аб’яднаўшыся  ў  каманду  “Спадчына”  сталі  пераможцамі  тэлевіктарыны  “Размаўляем  па-беларуску”.
Тэлевіктарына,  якая  праводзіцца  ў  Гомелі  і  трансліруецца  па  тэлебачанні  на  ўсю  рэспубліку,  дапамагае  жыхарам  Беларусі  лепш  пазнаць  родную  мову,  культуру  і  гісторыю  сваёй  краіны.  За  пяць  з  паловай  гадоў  існавання  праграмы  яе  аўдыторыя  значна  пашырылася,  бо  ў  гэтым  пазнавальным  спаборніцтве  няма  амаль  ніякіх  абмежаванняў:  узроставага  цэнзу,  узроўню  адукацыі  і  гэтак  далей,  таму  ўдзельнікам  можа  стаць  любы  жадаючы.  Дастаткова  сабраць  каманду  з  трох  чалавек  і  падаць  электронную  заяўку  на  тэлеканал  БТ–3,  адказаўшы  на  нескладаныя  пытанні  адборачнага  тура.
Менавіта  так  і  зрабіла  Людміла  Дзмітрыеўна  Сукора,  настаўніца  беларускай  мовы  і  літаратуры  СШ  №2,  якая  ўжо  даўно  з’яўляецца  прыхіль-ніцай  гэтай  гульні  і  стараецца  не  прапускаць  ні  воднага  выпуску  тэлеперадачы.  Канешне,  спачатку  параілася  з  вучнямі,  а  калі  больш  дкладна,  прапанавала  ім  гэтую  маленькую  прыгоду.
– Справа  ў  тым,  што  я  не  выкладаю  ў  Хрысціны  і  Сяргея,  але  вельмі  добра  ведаю  гэтых  вучняў  і  іх  здольнасці.  Прыемна,  што  яны  адразу  згадзіліся,  не  засумняваліся  ў  асабістых  сілах  ні  на  секунду,  –  дзеліцца  Людміла  Дзмітрыеўна.  –  Яны  вельмі  таленавітыя  і  адказныя.  Кожны  з  вучняў  удзельнічае  і  перамагае  ў  алімпіядах:  Хрысціна  і  Сяргей  –  па  біялогіі,  а  Дар’я  –  па  беларускай  мове  і  літаратуры.
Настаўніца  ўсім  сэрцам  верыла  ў  тое,  што  каманда  іх  школы  абавязкова  стане  пераможцам.  І  не  толькі  дзякуючы  ведам  вучняў,  а  перш  за  ўсё  таму,  што  яны  сталі  адзіным  цэлым  у  гульні,  дапаўнялі  і  падтрымлівалі  адзін  аднаго,  раіліся  і  творча  працавалі.
Віктарына,  якая  складаецца  з  пяці  эпізодаў:  “Прыгадваем”,  “Пера-кладаем”,  “Тлумачым”,  “Ужываем”,  “Цытуем”,  у  самым  сваім  пачатку  задала  добры  настрой  у  тэлестудыі,  выклікаўшы  першым  жа  пытаннем  смех  усіх  удзельнікаў.  А  калі  нашы  землякі  сталі  пераможцамі  першага  этапа  з  лікам  8:2,  упэўненасць  у  асабістых  ведах  і  здольнасцях  іх  каманды  толькі  пасілілася,  як  і  жаданне  перамагчы.  На  кожным  этапе  тэлевіктарыны  вучні  дэманстравалі  яскравыя  веды  роднай  мовы:  перакладалі  словы  і  выразы,  раскрывалі  сэнс  слоў,  якія  ўжо  даўно  не  ўжываюцца  ў  паўсядзённым  жыцці,  цытавалі  кла-сікаў  беларускай  літаратуры.
Трэба  адзначыць,  што  нашы  землякі  сапернічалі  з  камандай  гомельскай  гімназіі. Дзяўчынкі  ў  гэтай  навучальнай  установе  паглыблена  вывучаюць  розныя  мовы,  таму  канкурэнцыя  ў  клічаўлян  была  вялікай.  Ад  таго  і  радасць  перамогі  мацней.
Калі  гульня  завяршылася,  вучням  уручылі  цудоўныя  падарункі  –  кнігу  Міколы  Купрэева.  Для  кожнага  з  іх  на  адвароце  былі  асабістыя  подпісы  ад  адміністрацыі  тэлеканала  і  Станіслава  Крупенькі  –  вядомага  паэта  і  мовазнаўцы,  які  з’яўляецца  экспертам  тэлевіктарыны.
А  ўлічваючы  той  факт,  што  ў  сярэдняй  школе  №2  працуюць  і  навучаюцца  людзі  творчыя,  здольныя  сатварыць  маленькі  шэдэўр  нават  з  простых  рэчаў,  рабяты  таксама  падрыхтавалі  цудоўны  падарунак,  які  ўручылі  вядучай  телеперадачы  Алене  Трацэнка  ад  імя  сваёй  школы  і  ўсіх  клічаўлян.
–  Я  вельмі  ганаруся  перамогай  нашых  вучняў,  –  усхвалявана  расказвае  Людміла  Дзмітрыеўна.  –  Яны  –  нашы  яскравыя  зорачкі.  І  хочацца  падзякаваць  бацькам,  якія  падтрымлівалі  сваіх  дзяцей,  хваляваліся  разам  з  імі  і  верылі  ў  перамогу.  Вельмі  прыемна  было,  калі  вечарам  яны  тэлефанавалі,  каб  выказаць  словы  па-дзякі.  Гэта,  бадай,  самае  прыемнае  для  настаўніка  –  адчуваць,  што  твая  праца  шануецца  іншымі  людзьмі  і  дае  цудоўныя  плады  ведаў.
А  вось  што  расказалі  нам  самі  ўдзельнікі  гульні:
–  Нам  вельмі  спадабалася  гэтае  маленькае  падарожжа  ў  краіну  ведаў.  Але  мы  вельмі  хваляваліся.  Бо  ў  тэлестудыі  апынуліся  ўпершыню.  Вельмі  цікава  было  назіраць  за  тым,  як  рыхтуецца  тэлеперадача.  Бо  па  тэлебачанні  мы  бачым  вокладку,  на  самой  справе  за  ёй  –  вялікая  праца  многіх  людзей.  Перш-наперш  намі  заняліся  прафесійныя  грымёры,  гэта  было  незвычайна,  асабліва  тое,  што  грыміравалі  не  толькі  дзяўчынак,  але  і  юнакоў.  А  калі  мы  апынуліся  ў  самой  студыі,  хваляванне  дапамагла  пераадолець  вядучая  тэлевіктарыны  Алена  Трацэнка.  Яна  –  сапраўдны  майстар  сваёй  справы,  прыемная,  прыгожая  жанчына,  а  таксама  вельмі  добры  псіхолаг.  Калі  стаіш  побач  з  ёй,  адчуваеш  спакой  і  ўпэўненасць  у  сваіх  сілах.  Але  калі  глядзіш  гэтую  тэлеперадачу,  седзячы  дома  на  канапе,  усё  здаецца  лягчэй,  чым  у  студыі,  калі  ты  сам  з’яўляешся  ўдзельнікам  гульні.  Мы  задаволеныя  тым,  што  сталі  пераможцамі  тэлевіктарыны.  А  калі  бу-дзе  магчымасць  яшчэ  раз  стаць  яе  ўдзельнікамі,  абавязкова    выкарыстаем.
Застаецца  толькі  яшчэ  раз  па-віншаваць  нашых  юных  разумніка  і  разумніц  з  бліскучай  перамогай  і  дадаць,  што  тэлеверсію  гэтай  віктарыны  мы  зможам  убачыць  на  тэлеканале  БТ-3  у  канцы  студзеня.  Сачыце  за  праграмай.

Вольга  ЛАПКО.
На  здымку:  Х.  Сазанавец,   Д.  Сукора,  А. Трацэнка  і  С. Сэка.
Фота  з  архіва  пераможцаў.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024