Тэатр мод «Цукеркі»

Вытокі

Тэатр мод «Цукеркі» шырока вядомы ў нашым районе і за яго межамі творчы калектыў, дыпламант многіх абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. Вытокам гэтага калектыву быў невялікі гурток Цэнтра пазашкольнай работы, які дзейнічаў на базе Дзмітраўскай сярэдняй школы-сад пад назвай «Адзенне для Барбі». Наведвалі яго дзяўчынкі 4-6 класаў. Пад кіраўніцтвам вопытнага спецыяліста, сапраўднага майстра сваёй справы. Таццяны Арсенеўны Самуйлік гурткоўцы пачыналі з азоў кройкі і шыцця, канструявання адзення. Спачатку мадэлямі служылі лялькі. Кожная з дзяўчынак імкнулася як мага прыгажэй апрануць сваю лялечную сяброўку.

З цягам часу ўдзельніцы гуртка выраслі і сталі ствараць адзенне для сябе. Якая ж дзяўчынка не хоча быць прыгожай? Штось перашывалі са старых рэчаў, стваралі новыя фасоны, перараблялі. Імкнуліся шыць непаўторнае, самабытнае адзенне. Так
з’явіўся гурток «Канструяванне і мадэліраванне адзення».

2003 год. Абласны конкурс юных мадэльераў «Залатое вераценца». Калекцыя «Непаседы» гурткоўцаў у намінацыі «Будні-2003» адзначана дыпломам II ступені. Гэта першая вялікая перамога дала стымул для стварэння тэатра мод «Цукеркі». Цяпер калектыве  займаюцца школьнікі ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў. Прычым, падрыхтоўка да паступлення ў тэатр мод для кожнага з гурткоўцаў з’яўляецца пад’ёмам па ступеням майстэрства кройкі і шыцця адзення.

Творчыя дасягненні

Кіраўніку тэатра мод «Цукеркі» Таццяне Арсенеўне Самуйлік удалося стварыць у каліктыве асаблівую атмасферу творчасці, узаемаразумення, даверу, дабрыні. Дзяўчынкі вучацца не толькі шыць адзенне, ствараць самабытныя мадэлі, але і майстэрству рухацца на сцэне, харэаграфіі. За гады існавання тут склаліся свае традыцыі, як у добрай сям’і. Гэта творчыя справаздачы, дні імянінніка, адзначаецца дзень нараджэння «Цукерак» і многае іншае. Выхаванцы тэатра мод актыўна супрацоўнічаюць з іншымі
творчымі калектывамі раёна і вобласці, удзельнічаюць у раённых мерапрыемствах, святах, выступаюць на сцэнах сельскіх Дамоў культуры. Юныя мадэльеры пастаянна ў творчым пошуку. Кожная калекцыя адзення, створаная пад кіраўніцтвам Таццяны Арсенеўны, мае свой стыль, вызначаецца асаблівым мастацкім густам і высокай якасцю. Аб гэтым сведчаць шматлікія дасягненні тэатра мод «Цукеркі». Найбольш значныя з іх: дыпломы I ступені абласнога конкурсу юных мадэльераў «Залатое вераценца»
у 2004ым, 2005ым гадах, дыплом Магілёўскага абласнога Упраўлення культуры за удзел у 111 фестывалі маладзёжнай моды «Славянскі стыль» у 2004 г., дыплом II ступені абласнога конкурсу «Залатое вераценца» у 2005-ым, 2007ым гадах ; дыплом I ступені Рэспублі канскага конкурсу «Юныя таленты Беларусі» у 2008 годзе; дыплом XX Рэспубліканскага фестывалю тэатраў моды «Блакітная пралеска» у 2009 годзе.

Свята моды

Таленавітыя дзяўчынкі – удзельніцы
тэатра мод «Цукеркі» падарылі прыхільнікам сваёй творчасці сапраўднае свята прыгажосці, фантазіі. У раённым Доме культуры адбылася творчая справаздача гэтага калектву. Гана ровымі гасцямі свята былі прадстаўнікі абласнога метадычнага цэнтра  народнай творчасці і культурнаасветніцкай работы : вядучы метадыст В. В. Пруднікава, метадыст А. В. Цішкевіч, народны майстар  РБ Беларусь Н. В. Дамінікава, дырэктар абласнога Цэнтра пазашкольнай работы работы Л. М. Мінаў, прадстаўнікі аддзела  ідэалагічнай работы райвыканкама, аддзела адукацыі. На суд гледачоў былі прадстаўлены 10 лепшых калекцый непаўторнага адзення. Шэдэўры, створаныя рукамі дзяцей, пад кіраўніцтвам педагога Т. А. Самуйлік, не пакінулі раўнадушным нікога. У адзенні  дзеці ажыццявілі свае мары і фантазіі, нават самыя неверагодныя. Дзіцячая фантазія, як вядома, бязмежная, трэба толькі вельмі захацець. Дзяўчынкі тэатра моды «Цукеркі» умеюць ствараць рознае адзенне ад суперстыльнага да касцюмаў у лепшых народных традыцыях, такіх як: «Славянскія матывы», «Каліна». Пафантазіравалі і на тэму школьная формы XX века. Сярод іншых: калекцыю пад назвай «Школьная форма» дзяўчаты прадэманстравалі гледачам. Трэба сказаць, што цудоўныя, неверагодныя сукенкі згадзяцца апрануць у школу самыя патрабавальныя прыгажуні. «Пэпі Доўгая панчоха», «Біг стар», «Каліна», «Школьная форма». Разам з удзельніцамі тэатра мод мы нібы падарожнічаем краінам і часе. Надзеі, спадзяванні пра будучае ярка выражаны у калекцыі “Герлс”.
Паказы калекцый адзення суправаджаліся цудоунымі музыкальнымі нумарамі. Добры настрой гледачам дарылі лепшыя самадзейныя калектывы і артысты раена: вядомы у раёне і за яго межамі ўзорны  калектыў “Купалачка”, танцавальны калектыў “Пандшэр”, лаўрэат конкурсаў вакальнай творчасці Таццяна Суравец, юныя артысты Крысціна Баранава і Юрый Маркаў, Насця Коўрык і іншыя. Як завяршаючы акорд мерапрыемства  мініспектакль “Куфэрак дзяцінства” у выкананні ўдзельніц тэатра мод “Цукеркі” словы ўдзячнасці, кветкі, добрыя пажаданні кіраўніку і натхніцелю творчага калектыву Т.А . Самуйлік Свята творчасці, фантазіі атрымалася. Ніхто з прысутных не сумняваўся, што гэты калектыў дастойны ганаровага звання узорны”. Жадаю ўдзельнікам тэатра мод “Цукеркі” творчага натхнення, новых цікавых ідэй, вялікіх поспехаў і новых узнагарод.

Последние новости

Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024