Танцавальная вечарына ў Бацэвічах

Полька,   кракавяк,  лявоніха,  карагод “Свеціць  месяц”  і  шмат  іншых   народных  танцаў “уварваліся”  ў  мінулую  пятніцу  ў  Бацэвіцкі  Цэнтр  культуры  і  вольнага  часу.  Закружылі,  завярцелі,  толькі  паспявай  каблукамі  выбіваць  у такт  агнявой  музыкі.
Што  надарылася?  Мо  гісторыя  павярнула назад  ды  сярэдневяковая вёска  вярнулася  з  небыцця, заўладарыла?  На  тое  было  падобна.  Бо  і  некаторыя  танцоры  скакалі  тут  у  нацыянальных  беларускіх  строях,  не  стылізаваных фабрычных,  а  ручной  работы – саматканых,  традыцыйных  белых,  вышываных.  Дарэчы,  кажуць,  што  менавіта  вопратцы  абавязаны  сваёй  назве  беларусы.  Бо  да  сярэдзіны  ХІХ  стагоддзя  белы  колер  з’яўляўся  прыкметай  нашага  нацыянальнага  адзення,  што  адзначалі  многія  вучоныя і  падарожнікі.  У  прыватнасці,  фалькларыст  і  этнограф  П.В.  Штэйн (гады  жыцця 1826 -1900)  так  узгадваў аб  сваёй  паездцы  ў  Беларусь : “Где  соберётся  люд,  там  стоит  сплошная  белая  стена…”
Дык  што  ж  за  свята  завітала  ў  старажытныя  Бацэвічы?   То   танцавальная  вечарына  ў  мэтах  захавання  танцавальных традыцый  раёна,  якая  праводзілася  як  се-мінар–практыкум  для  творчых  работнікаў  клубных  устаноў,  арганізатарам  якой  з’яўляецца  раённы  Дом  культуры,  а  творчым  натхніцелем – Жанна  Ачыновіч, кіраўнік  аматарскага  этнаграфічнага  аб’яднання  “Колагод”   аўтаклуба  ЦКС.
У  пошуках  танцаў  завіталі  на  Клічаўшчыну і знакамітыя  госці – фалькларысты  са  сталіцы,  у  тым  ліку  ўдзельнікі  танцавальнай  экспедыцыі.  Так,  ёсць  і  такая  экспедыцыя  ў межах  праекта  “У  пошуках  народнай  танцавальнай  культуры”. Сярод  іх – сябры  грамадскага  аб’яднання  “Студэнцкае  этнаграфічнае  таварыства”:  харэограф  Алена  Прохарава, арганізатар  Клуба  традыцыйнага  танца  “Сіта”  Святлана  Клепікава,  музыкі  капэлы  “На  Таку”  Раман  Ліхашапка,  Аляксей  Крукоўскі,  Вераніка  Анцілеўская  і  іншыя. Узяць  хаця б  Алену  Ляшкевіч.  Супрацоўніца  Інстытута  культуры  Беларусі, займаецца  вывучэннем  нацыянальнага  беларускага  касцюма,  з’яўляецца  сябрам,  кансультантам  па  ўсіх   пытаннях  захавання  спадчыны  на  Клічаўшчыне  для  спецыялістаў  раённага  Дома  культуры, мо  і  таму,  што  карані  Алены – з  Клічаўшчыны.  Цяпер  у  райцэнтры  жывуць  яе  бабуля  і  дзядуля,  і  яе  вельмі  цікавіць  нацыянальны  строй  нашага рэгіёна.

Алена  Прохарава,  харэограф,  сябар  СЭТа:
– Хацелася  б  па-дзяліцца  навіной: напрыканцы  мінулага  года  СЭТ атрымала  акрэдытацыю  ЮНЕСКА  і  гэта  міжнародная  арганізацыя  надала  СЭТу  статус  эксперта  па  ахове  нематэрыяльнай  культурнай  спадчыны.  Сёння  гэта  грамадскае  аб’яднанне  мае  офіс  у  Мінску  і  філіялы  ў  чатырох  абласцях  Беларусі.  Члены  арганізацыі  даследуюць  традыцыі  народнай  культуры,  за  гады існавання  сябры  СЭТа  правялі  больш  за 20 этнаграфічных  экспедыцый  у розныя  рэгіёны  Беларусі. Працуем  з  фальклорам,  абрадамі,  рамёствамі, не  проста апісваем  і  збіраем,  але  і  імкнемся  прадоўжыць  ім  жыццё, спрыяем іх  перайманню,  далучаючы  моладзь  да  народнай  культуры.  Сёння  фальклорна-этнаграфічны  архіў,  які  сабралі  ўдзельнікі  СЭТа, – адзін  з  самых  буйных  у  Беларусі.
На  Клічаўшчыне  нашы  этнаграфічныя  экспедыцыі  пачаліся  ў  2011  годзе. Летам  мінулага года  мы  цэлы  месяц  працавалі  ў  розных   вёсках  раёна.  І  вось  у  гэтыя  дні  таксама   знайшлі  найкаштоўнейшыя  матэрыялы.  Напрыклад,  у  вёсцы  Стары  Востраў  мы  зрабілі  відэазапісы    абрадавых  вясельных,  жніўных,  сіроцкіх  песен,  прыпевак  і  іншага.  А  яшчэ – танцаў  падыспань,  кракавяк,  полька,  прычым  з  сапраўдным  багаццем  такіх  танцавальных  рухаў,  якіх  сёння  ўжо  няма  нідзе.  Мы  шчыра  ўдзячныя  за  дапамогу прадстаўнікам  старэйшага  пакалення  вёскі  Ніне  Аляксееўне  Лебедзь,  Зінаідзе  Уладзіміраўне  Мажуга,  Аляксандры  Філіпаўне  Заяц  і  ўсім  іншым  носьбітам   фальклору  раёна,  з  якімі  нам  пашчасціла  пазнаёміцца  і  працаваць.
Клічаўшчына – найбагацейшы  край,  у  першую чаргу, шчодрая  яе   народная  спадчына. Будзем  яе  разам   берагчы,  захоўваць.

Да  гэтай  важкай  кагорты  дадаліся   здатныя  гарманісты   з Клічаўшчыны –   Дзмітрый  Патапавіч  Русецкі  з  Ганчанскага (цяпер клічаўлянін)  і   Уладзімір  Іосіфавіч  Александровіч  з  Клічаўскіх  Пасёлкаў.  З  мінскімі  музыкантамі  ў  іх  выйшаў  такі  творчы  тандэм,  што  пад  гэткую  музыку  хіба    толькі   мёртвы  не   пайшоў  бы  ў  скокі.
Гасцямі  свята  і  непасрэднымі яго  ўдзельнікамі  былі  і  носьбіты  фальклорных традыцый  нашага  краю:   Марыя  Дзям’янаўна  Бялова,  ураджэнка  вёскі  Малінавае,  Галіна  Пятроўна  Коўрык,  якая  нарадзілася  ў  вёсцы  Чаравач,  муж  і  жонка  Валянціна  Міхайлаўна  і   Васіль  Мікалаевіч  Нікіціны  (вёска  Маркаў-шчына  і  пасёлак  Ганчанскі)  і   іншыя.  Ім  было  чым  падзяліцца.  Так,  Таццяна  Курыліна  са  Стаялава    прадэманстравала  адметныя  танцавальныя  рухі  лявоніхі,  якія  пераняла ад  ураджэнкі  вёскі  Бёрда,  васьмідзесяцігадовай  Таццяны  Рыгораўны  Філімонавай.
Зоя  Іванаўна  Самец,  ураджэнка  вёскі  Каўб-чанская  Слабодка,  згадала,  як  даўней  у  іх  вёсцы  ладзіліся  сямейныя  святы,  якія  без   кракавяка,  падыспані,  лявоніхі не  абыходзі-ліся, і  яна  таксама  іх  у  дзяцінстве танцавала  разам  з  бацькам.    Таму    і  зараз  ведае  пра-вілы  і  асаблівасці  танцаў  іх  вёскі.  Была  гэта  госця  на  свяце  ў  нацыянальным  строі,  які  перайшоў  ёй  у  спадчыну  ад  яе  прабабулі.  “Гэта  для  мяне  найвялікшая  каштоўнасць, – адзначыла  Зоя  Іванаўна. – Апранаю  гэты ўбор – і  быццам  адчуваю  асаблівую   энергетыку,  падтрымку  і  ласку  сваіх  продкаў.  Перадам  гэты  ўбор   сваёй  дачцэ,  а  ёй  накажу,  каб  зберагла  для  ўнукаў  і  праўнукаў,  бо   род   дае   чалавеку  нябачную  ахову  і   сілу.”
Аляўціна  Мікалаеўна  Сідарэнка,  жыхарка  раённага  Дома  ветэранаў,  прадэманстравала   старадаўні  вальс  з  пераходамі.
Кожнаму  знайшлося   месца  на  свяце  беларускай  традыцыі:   усе  разам  спявалі  старадаўнюю  клічаўскую  песню  “Там  у  лузе  зеляненькім” ,  на  практыцы  асвойвалі  рухі  мясцовых  традыцыйных  танцаў, напрыклад,  танцавалі  “Лысага”  (другая  назва  танца –“Карапет”),  які  быў  апісаны Жаннай  Ачыновіч  і  зараз  яго  развучылі,   уключылі  ў  свой  рэпертуар і  паказалі  ўдзельнікі  танцавальнага  калектыву  “Кантрасты”  Дзмітраўскага  СДК.
Тон  на  вечарыне  задавалі   то   спецыяліс-ты  з  Мінска,  то  нашы  землякі.  Толькі  варта  ўважліва  сачыць  за   рухамі  танцораў,  падпарадкоўвацца  камандам  ды  патрапляць  у  такт  музыкі.
– Полька  ўлева! –  камандуе  Васіль  Мікалаевіч  Нікіцін,  і  ўсе  танцоры  павінны  памяняцца  партнёрамі  і кружыцца  ўжо  ў  левы  бок.
– Не,  не  так,  у   “Страданіях”  трэба  па  трое  станавіцца,  а  рукі  вось  так  трымаць,  асобым  чынам! –  кансультуе  сябар  СЭТа  Юлія  Літвінава…
Танцавальная  вечарына  атрымалася  дзіўная!  Эх,  каб  такія  паўтараліся,  “прыжы-ліся”   ў  кожным  клубе!   Зазвінела,  затанцавала,  заспявала  б  родная  старонка!

Матэрыялы  Ніны  ІЗОХ.  Фота  аўтара.

Последние новости

Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024