Сэнс жыцця з горкім смакам

Для адных сэнс жыцця – зарабіць як мага больш грошай і мець матэрыяльныя выгоды, для другіх – дасягнуць поспеху ў працы, найвышэй падняцца па кар’ернай лесвіцы. А для большасці людзей сэнс жыцця – дзеці. Яны – найдаражэйшае, што ёсць у свеце, радасць і шчасце для бацькоў, надзея і апора ў старасці. Для іх, любімых, бацькі гатовыя на ўсё, нават самае немагчымае. І вельмі балюча бывае за тыя сем’і, якім даводзіцца выхоўваць дзяцей-інвалідаў. Колькі трэба мець веры, мужнасці, цярплівасці, бязмежнай бацькоўскай любові, каб усё гэта вытрымаць! Па даных упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў раёне пражываюць 36 такіх сямей.
Дзяржаўная падтрымка дзецям-інвалідам вызначана законам Республікі Беларусь «О государственных и социальных льготах, правах и гарантиях для отдельных категорий граждан», згодна з якім дзеці-інваліды да 18-гадовага ўзросту бясплатна забяспечваюцца асноўнымі лекавымі сродкамі па рэцэптах урачоў, маюць права на бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту (акрамя таксі) незалежна ад таго, дзе яны пражываюць, а таксама на ўсіх відах грамадскага транспарту рэгулярнага прыгараднага руху. Яны таксама карыстаюцца льготамі і ў плане санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення па накіраваннях урачоў.
У нашым раёне пражывае каля 30 дзяцей-інвалідаў, якія па медыцынскіх паказчыках маюць патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні. Штогод, па інфармацыі цэнтра па аздараўленні і санаторна-куротнылячэнні, на такія мэты выдзяляецца 2 пуцёўкі. У гэтым годзе, напрыклад, двое дзяцей-інвалідаў разам з бацькамі прайшлі бясплатнае лячэнне ў санаторыі маці і дзіцяці «Беларусачка».
Закон прадугледжвае і права на бясплатны выраб зубных пратэзаў дзецям-інвалідам у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, а таксама забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі (мыліцы, інвалідныя каляскі і інш.).
Дзеці-інваліды атрымліваюць матэрыяльную дзяржаўную падтрымку ў выглядзе пенсій, дапамог. Па апошніх даных у раёне сацыяльная пенсія, сярэдні памер якой складае 409 050 рублёў, назначана 31 дзіцяці-інваліду. Калі адзін з бацькоў дзіцяці не працуе, то можна аформіць догляд за ім ва ўстаноўленым парадку.
Гэты перыяд залічваецца ў агульны працоўны стаж, назначаецца дапамога па доглядзе за дзіцем у памеры 287 530 рублёў. У раёне тры сям’і, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці-інваліды, атрымліваюць, акрамя асноўных выплат, і дзяржаўную адрасную дапамогу ў выглядзе штомесячных сацыяльных выплат.
Дзіцячая інваліднасць – вялікая праблема для іх бацькоў, родных. І наша агульная задача – не пакінуць іх сам-насам з гэтай бядой. Зразумела, існуюць арганізацыі і ўстановы, работнікі якіх займаюцца праблемамі дзяцей-інвалідаў, робяць усё магчымае для таго, каб аблегчыць іх жыццё, зрабіць яго больш цікавым, насычаным яркімі падзеямі і ўражаннямі. Комплексную дапамогу сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, аказваюць супрацоўнікі раённага Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Гэта дапамога ўключае шырокі спектр паслуг: медыцынскіх, псіхалагічных, сацыяльна-педагагічных і інш. Як паказвае практыка, пэўных вынікаў у рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў можна дасягнуць, калі прыкласці для гэтага максімум намаганняў.
Дзеці-інваліды – частка нашага грамадства. І наш абавязак – клапаціцца аб іх, дапамагаць, дарыць радасць гэтым дзецям, усяляць веру на лепшае іх бацькам. Кажуць, грамадства шчаслівае тады, калі шчаслівыя дзеці. Вельмі хочацца, каб гэта было сапраўды так.

Алена ГАНЧАРОВА.

Последние новости

Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
Официально

«Работать надо по-военному, день и ночь». Александр Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024