Сувязь пакаленняў

Залаты  фонд  аддзела  адукацыі  райвыканкама – гэта  яго  людзі,  якія  прысвяцілі  сябе  рабоце  на  ніве  адукацыі,  сейбіты  разумнага,  добрага, вечнага.  Настаўнік  для  мно- гіх  – не  прафесія,  а  прызванне.
Яно  назаўжды, незалежна  ад  узросту,  вопыту  работы,  ад  таго,  працуеш ты  або  на  заслужаным  адпачынку.  Так  і  Марыя  Дзямідаўна  Шалай,  колішняя  настаўніца гісторыі  Стаяльскай  школы.  З  яе  імем  не  адно  пакаленне  мясцовых  людзей  атаясамліва  сваё  школьнае   дзяцінства – самую лепшую  і светлую   пару  жыцця  амаль  для  кожнага.  Для  калег  Марыя  Дзямідаўна – узор  у  настаўніцкай  дзейнасці,  бо  гэтай  справе  яна  прысвяціла  ўсё  сваё  жыццё.  За  бездакорную  добрасумленную,  шматгадовую  працу  ўдастоена  ганаровага  звання  “Заслужаны  настаўнік”.  Не  менш  важкі  яе  грамадзянскі  подзвіг.  М. Д.  Шалай – ветэран  Вялікай  Айчыннай вайны,  узнагароджана ордэнам  Чырвонай  Зоркі, ордэнам  Вялікай  Айчыннай  вайны І  ступені.
Днямі  Марыі  Дзямідаўне  споўнілася  90  гадоў  з  дня  нараджэння.  Гэты  цудоўны  юбілей  яшчэ  раз  падкрэсліў,  што  восень  яе  жыцця  са-праўды  залатая,  шчодрая.  Павіншаваць  матулю,  бабулю,  прабабулю  сабраліся  ў  бацькоўскай  хаце   дочкі,   унукі,  праўнук,  родныя.
Была  ў  віноўніцы  ўрачыстасцей днямі  і  яшчэ  адна  хвалюючая  су-стрэча.  З  віншаваннямі    з  нагоды   юбілею  да  яе  завіталі  старшыня  райкама  прафсаюза  работнікаў адукацыі і  навукі  Ганна  Міхайлаўна   Яшчук,    адказны  сакратар  раённага  Савета ветэранаў  Зоя   Іванаўна   Самец,  намеснік  старшыні   Савета  ветэранаў  педагагічнай  працы  Лілія  Міхайлаўна  Жаўняк,  намеснік  сакратара  раённай  партыйнай  арганізацыі  КПБ  Ніна  Сцяпанаўна  Кляўко.  Для  пажылога  чалавека  такі  жэст  прызнання  заслуг  перад  Радзімай  і  грамадствам,  людской  павагі  надзвычай  важны  і   прыемны.
“Сёння  сфера адукацыі  перажывае  рэфармаванне,  прымяняюцца  самыя  розныя  адукацыйныя  інавацыйныя  тэхналогіі.  Але   працоўны  вопыт  нашых  ветэранаў,  іх  жыццёвая мудрасць – нязменны  трывалы  падмурак  дзейнасці  працоўнага  калектыву  аддзела, – адзначае  Ганна  Яшчук. –  Таму  клопат  і  ўвага  да  іх – адзін  з  накірункаў  дзейнасці  райкама.  Кожны  год  такую  работу  ўдасканальваем.  Так,  на  сёлетняй  жнівеньскай  настаўніцкай  канферэнцыі пачалі добрую  традыцыю – ушанаванне  ветэранаў  педагагічнай  працы,  юбіляраў  года.  Такія  сустрэчы толькі ўмацоўваюць  сувязь  пакаленняў,  павышаюць  імідж   гуманнай  ганаровай  прафесіі – Настаўнік.”

Ніна  Ізох.

Последние новости

Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024