Салдатамі становяцца

Восень – пара чарговага прызыву на тэрміновую службу. У гэтыя лістападаўскія дні 33 нашых юных землякі адправяцца ў розныя вайсковыя часці і падраздзяленні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Абарона рубяжоў Айчыны ў імя захавання міру і спакою грамадзян – пачэсны абавязак кожнага сапраўднага мужчыны. Менавіта армія – тая школа мужнасці, стойкасці, вынослівасці для нядаўніх выпускнікоў школ, прафтэхвучылішчаў і каледжаў. У нашым раёне ўжо стала добрай традыцыяй урачыста праводзіць на тэрміновую службу землякоў. Месцам правядзення гэтага мерапрыемства нездарма стаў раённы краязнаўчы музей. Тут сабрана і захоўваецца вялікая колькасць экспанатаў, якія ўтрымліваюць звесткі аб трагічным мінулым нашага краю, подзвігу воінаў, партызан, падпольшчыкаў, якія ў гады ваеннага ліхалецця цаной свайго жыцця і здароўя адстаялі наша светлае будучае. Працягваць лепшыя ваенныя традыцыі продкаў, быць іх дастойнымі пераемнікамі – такі наказ далі навабранцам ветэраны Вялікай Айчыннай вайны на чале з В. М. Сазонавым, старшынёй раённай ветэранскай арганізацыі. Самы хвалюючы момант для прызыўнікоў – атрыманне павестак на службу. Іх, а таксама падарункі ад РК ГА БРСМ, будучым вайскоўцам уручылі А. У. Шакола, ваенны камісар раёна, і Юлія Комар, першы сакратар РК ГА БРСМ. «Воинство наше всегда служило защите Отечества, ратным подвигом его вы по праву можете гордиться. Армия – это школа мужания, трудная, но необходимая, поэтому несите её тяготы вместе», – адзначыў, звяртаючыся да прызыўнікоў, настаяцель Свята-Благавешчанскага храма пратаіерэй Сергій. Ён дабраславіў навабранцаў, акрапіў святой вадой, падараваў кожнаму іконку, пажадаў духоўнай і фізічнай моцы і хуткага вяртання дадому. Добрым падарункам прызыўнікам сталі песні ў выкананні Аляксандра Верамеева, Ірыны Вароніч, Аляксандра Чыхунова. У завяршэнні – экскурсія па залах музея і фотаздымак на памяць аб гэтай знакавай у жыцці падзеі. Калі я фатаграфавала навабранцаў, на памяць прыйшлі словы: «Солдатами не рождаются, солдатами становятся». Сапраўды, становяцца, назапашваючы веды і навыкі, умацоўваючы волю, пераадольваючы цяжкасці і выпрабаванні. Глядзела на гэтых юных абаронцаў Айчыны, а ўнутры нешта падказвала, што стануць яны сапраўднымі салдатамі.

Алена ГАНЧАРОВА.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024