ПРАЦАВАЦЬ ТАК, КАБ ДУША СПЯВАЛА
Раённыя “Дажынкі” вадзіцель КСВК “Калгас імя Тэльмана” Сяргей Леанідавіч П’ЯНСКІ сустракае ў прыўзнятым настроі.
Падставы для таго самыя што ні на ёсць важкія – асабістае 1-е месца ў раёне на адвозцы збожжа! На аўтамабілі МАЗ ён перавёз 2573 тоны збожжа новага ўраджаю. Абышоў усіх вадзіцеляў, не толькі сваіх таварышаў па працы, а і тых, хто быў заняты на такіх жа работах у раёне! У чым сакрэт поспеху? Яго адказ па-мужчынску лаканічны: “На рабоце працую, а не проста выходжу на рабо-ту”.
За жыццё рознымі працоўнымі дарогамі прайшоў. Вадзіцелем жа ў гаспадарцы Сяргей Леанідавіч толькі апошнія пяць гадоў. Гэта нямала, бо сялянскія клопаты – бясконцыя. З вясны – падвозка мінеральных угнаенняў, затым перавоз сенажу, у жніво – збожжа, кукурузы як на зерне, так і на зялёную масу – на сілас, вывазка арганікі на палеткі, зімою – рамонт тэхнікі, падрыхтоўка да пасяўной. І так зноўку па адвечным крузе.
Моцна стаіць чалавек на зямлі, бо сям’я, двое дарослых сыноў, ёсць надзея, мары, значыць, усё лепшае яшчэ наперадзе: і новае шчасце, і новыя поспехі. А працуе Сяргей Ленідавіч так, што душа спявае!
Ніны ІЗОХ.