Першыя ў рэспубліцы

Лыжнікі ДЛГУ «Клічаўскі лясгас» на нядаўняй ХІХ абласной зімовай галіновай спартакіядзе прадпрыемстваў лясной гаспадаркі ў чарговы раз пацвердзілі тытул чэмпіёнаў. Сёлета спаборніцтвы праходзілі на базе Чавускага лясгаса ў спартыўным цэнтры «Рудэя». У іх удзельнічалі 13 каманд з лясгасаў Магілёўшчыны.
У першы дзень на лыжнай трасе спартсмены выступалі ў асабістым заліку, на другі – прай-
шла эстафета.
У саставе каманды клічаўскага лясгаса – станочнікі дрэваапрацоўчых станкоў лесапункта Сяргей Акуліч, Іван Сушко і Марыя Гузава, эканаміст Кацярына Ачыновіч, ляснік бёрдаўскага лясніцтва, інструктар па спорце Васіль Шамаль, вальшчык лесу бацэвіцкага лясніцтва Андрэй Каранкевіч, намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Святлана Чарэйчык.
Вялікую колькасць ачкоў камандзе, як і на ўсіх спаборніцтвах, прынеслі нашы прызнаныя лыжнікі Сяргей Акуліч і Кацярына Ачыновіч, якія ў асабістым заліку занялі першыя месцы. Рэзультатыўна выступіла Марына Гузава, хоць і ўпершыню ўдзельнічала ў такіх спаборніцтвах.
У мужчынскай эстафеце нашы спартсмены прадэманстравалі высокае майстэрства, волю да перамогі і сталі лідарамі. У жаночай эстафеце ў нас другое месца. У выніку ўпартай барацьбы клічаўляне заваявалі першае агульнакаманднае месца.
Арганізатары спаборніцтваў – Магілёўскае ДВЛГА і абкам прафсаюза работнікаў лесу – узнагародзілі каманду ДЛГУ «Клічаўскі лясгас» Дыпломам і Кубкам спартакіяды.
ПЕРШЫЯ Ў РЭСПУБЛІЦЫ
У апошнія дні студзеня трое спартсменаў прадпрыемства ў складзе зборнай каманды Магілёўскага ДВЛГА выступілі ў спаборніцтвах рэспубліканскай зімовай спартакіяды работнікаў лясной гаспадаркі, якія прайшлі ў лыжна-біятлонным комплексе «Заячая паляна» пад Лагойскам.
І зноў нашы землякі пакарылі лыжную трасу. У асабістым заліку Сяргей Акуліч у сваёй узроставай катэгорыі абышоў усіх сапернікаў і заняў 1-е месца, у Кацярыны Ачыновіч – 2-е месца. «Вікторыя» заваявана! Каманда Магілёўскага ДВЛГА заняла вышэйшую ступеньку п’едсталу гонару рэспубліканскай зімовай галіновай спартакіяды.

Святлана ЧАРЭЙЧЫК, намеснік дырэктара па
ідэалагічнай рабоце
ДЛГУ «Клічаўскі лясгас».

Последние новости

Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость района

1 мая 2024
Официально

«Работать надо по-военному, день и ночь». Александр Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

1 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024