ПАТРЫЁТАМІ НЕ НАРАДЖАЮЦЦА – ІМІ СТАНОВЯЦЦА

У  гэтым  упэўнены  вучні  і  настаўнікі  Нясяцкай  СШ.  Адзін  са  сродкаў  выхавання   любові  да  Радзімы,  павагі  да  яе  гісторыі,  по-дзвігу  і  працоўнай  славы  беларускага  народа –  турыстычная  дзейнасць.
Толькі  сёлета  мясцовая  дзятва    ў  святочны  дзень  Перамогі  пабывала на  экскурсіі  на мемарыяльным  комплексе  “Брэсцкая  крэпасць-герой”,  на  мемарыяле  “Усакіна”,  ля  помніка  ахвярам  спаленых  вёсак  Вязень  і  Сялец,  у  клічаўскім  краязнаўчым  музеі,  раённым  аддзеле  па  надзвычайных  сітуацыях  і  іншых.  Адна  з  апошніх  вандровак   нясяцкіх  школьнікаў,  у  тым  ліку  ўдзельнікаў  гуртка  “Юны  турыст-краявед”, –  у пасёлак  Чырвоны  Бераг  Жлобінскага  раёна.
Асноўная  мэта  падарож-жа – наведванне  мемарыяльнага  комплексу  “Дзецям – ахвярам  Вялікай  Айчыннай  вайны”, які  размешчаны  ў гэтым пасёлку.  Цяжка  перадаць  словамі  тыя  пачуцці,  якія апаноўваюць  лю-дзей  на  гэтым  месцы.  Думаецца,  гэта  адчуванне  чужога,  далёкага   гора.  Нездарма  гэты  мемарыял  яшчэ  называюць  “дзіцячай  Хатынню”.  Ён  пры-свечаны  дзецям  на  вайне,  самым  безабаронным  істотам.
Вядома,  што  на  тэрыторыі  Беларусі  было  14  канцлагераў,  у  якіх  у  дзяцей  выкачвалі  кроў  для  параненых  салдат  вермахта.  Адзін  з такіх  канцлагераў  быў  у  Чырвоным  Беразе.  Вайна  ўкрала  ў  гэтых  дзяцей  усё:   бацькоў,  дзяцінства,  школу,  неба,  будучае…  і  жыццё.  Мемарыял  расказвае  аб   жудаснай  трагедыі  маленькіх  вязняў.  І  вучыць   наведвальнікаў  ненавідзець  вайну, фашызм  і  неафашызм,  цаніць  мір,  згоду  і   незалежнасць  Радзімы.
У  Чырвоным  Беразе  дзеці   пазнаёміліся   і  са  славутасцю  Гомельшчыны  –  палаца-паркавым  комплексам,  сядзібай  Гатоўскага,  пабудаванай у  ХІХ  стагоддзі,  якая   спалучае  ў  сабе  раманскі  і  неагатычны  архітэктурныя  стылі.  Адметны  тут  і  шыкоўны  англійскі  сад  наўкол  сядзібы  з  асаблівым  багаццем   фарбаў  гэтай  восеньскай  парой.
А  завяршылася  падарожжа   нясяцкіх  школьнікаў  на  вясёлай  ноце.  На  зваротнай  дарозе   яны  ўдосталь  нафатаграфаваліся  каля  забаўных   маляўнічых  саламяных  скульптур,  што  былі   падрыхтаваны  да  абласных  “Дажынак”   і  ўпрыгожвалі   аўтатрасу.

Ірына  ГАЛАЦЭВІЧ,
кіраўнік  гуртка
«Юны  турыст-краявед»  Нясяцкай  СШ.

Последние новости

Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Безопасность

Памятка по безопасной эксплуатации электрооборудования и электропроводок в быту

29 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение Виктора Ребковца о ВНС

28 апреля 2024
Спорт

Турнир, ставший традицией

27 апреля 2024
Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024