НОВАЕ Ў КРЫМІНАЛЬНА- ПРАЦЭСУАЛЬНЫМ КОДЭКСЕ

Мы  працягваем  знаёміць  нашых  чытачоў  з  законам  Рэспублікі  Беларусь  ад  5  студзеня  2016  года  “Аб  унясенні  змяненняў  і  дапаўненняў  у  некаторыя  кодэксы  Рэспублікі  Беларусь”.  Якія  змяненні  крымінальна-працэсуальнага  кодэкса  найбольш  важныя,    патлумачыла    суддзя  Ларыса  Васільеўна  КАРЗО:
—Да  найбольш  значных  адносіцца  далейшае  развіццё  ў  КПК  найгалоўнейшага прынцыпу  спаборнасці  бакоў абвінавачвання і абароны.  Заканадаўца  практычна  поўнасцю  вызваліў  суд  ад  абавязкаў  збіраць  доказы  на  карысць  абвінавачвання.  Гэта  патрабуе  ад  нашых  калег  з  пракуратуры  сур’ёзнага  паляпшэння  падрыхтоўкі  і  арганізацыі  працы  дзяржаўных  абвінаваль-нікаў.  Цяпер  на  дзяржаўнага  абвінавальніка  ўскладаюцца  дадатковыя  працэсуальныя  абавязкі  і  паўнамоцтвы  па  забеспячэнні  яўкі  на  судовае  пася-джэнне  пацярпелых  і  сведак  абвінавачвання,  у  тым  ліку  і  тых,  у  адносінах  да  якіх  прыняты  меры  па  забеспячэнні  іх  бяспекі (арт. 34,  арт.302  КПК).
У  той  жа  час  застаецца  нязменнай  стратэгічная  задача,  якая  пастаўлена  перад  судом  самім  крымінальна-працэсуальным  законам,– недапушчальнасць  прыцягнення  да  кры-мінальнай  адказнасці  і  асуджэнне  невінаватага.
З  прыняццем  Закона  некалькі  мяняецца  змест  працэсуальных  выдаткаў  (арт 162, арт. 163 КПК) .  Гэта  датычыцца  расходаў,  панесеных  на  правя-дзенне  экспертыз  у  дзяржаўных  экспертных  установах. У  прыватнасці,  размова  ідзе  аб  сумах,  якія  затрачаны  дзяржаўнай  судова-экспертнай  установай  на  набыццё  расходных  матэрыялаў,  якія  былі  выкарыстаны  на  правядзенне  экспертызы  і  бягучы  рамонт  экспертнага  (спецыяльнага)  абсталявання.  У  выпадку,  калі    абвінавачваемы  прызнаны  вінаватым,  такога  кшталту  выдаткі  падлягаюць  спагнанню  непасрэдна  на  карысць  экспертнай  установы.
Новая  рэдакцыя  ч.1 арт. 164 КПК  цяпер  дазваляе  з’яднаць  у  адну  вытворчасць  узаемазвязаныя  па  прадмеце  злачынствы  крымінальнай  справы.  Напрыклад,  стала  магчымым,  умоўна  кажучы,  “сабраць”  у  адну  вытворчасць  крымінальную  справу  аб  наркагандляры  і  яго  “кліентах”.  Такое  рашэнне  можа  быць  прынята  не  толькі  следчым  ці  пракурорам  пры  правядзенні  папярэдняга  расследавання,  але  і  на  стадыі  судовага  разбіральніцтва.  Гэта  дазволіць  забяспечыць  усебаковае  і  аб’ектыўнае  даследаванне  абставін  такога  роду  спраў.  Даволі  істотную  працэсуальную  эканомію  атрымлівае  суд:  замест  двух  ці  трох  судовых  разбіральніцтваў,  часам  у  розных  судах,  неабходна  на  належным  узроўні  арганізаваць  і  правесці  толькі  адно.
У  сувязі  з  развіццём  сучасных  тэхналогій,  у  судзе  з’явіўся  абсалютна  новы  для  крымінальнай  судавытворчасці  арт.224  штрых  КПК,  які  дазваляе  праводзіць  дапрос  на  папярэднім  этапе  следства  з  прымяненнем  сістэм  відэаканферэнцсувязі,  і  адпаведна  арт.  343  штрых  КПК,  які  дае  магчымасць  дапытваць  і  апазнаваць  з  прымяненнем  указанага  сродку  сувязі  на  стадыі  судовага  разбіральніцтва.
Яшчэ  на  адну  даволі  істотную  навацыю  хачу  звярнуць  увагу  нашых  чытачоў.  Змест  часткі  5  арт.301  КПК  вызначае  аб’ём  і  паўнамоцтвы  суда  па  змяненні  фармуліровак  абвінавачвання,  калі  ў  выніку  судовага  разбіральніцтва  суд  прыйдзе  да  такой  неабходнасці.   Напрыклад,  калі  асобе  прад’яўлена  абвінавачванне  ў  здзяйсненні  злачынства  па  неасцярожнасці,  то  без  прад’яўлення  ва  ўстаноўленым  парадку  новага  абвінавачвання  яго  нельга  прызнаць  вінаватым  у  наўмысным  злачынстве,  хоць  за  яго законам  прадугледжана  менш  строгае  пакаранне.
Арт. 308  КПК  у  абноўленай  рэдакцыі  ўстанаўлівае  тэрмін  для  заяўлення  бакамі  хадайніцтва  аб  азнаямленні  з  пратаколам  судовага  пасяджэння.  Пропуск  гэтага  тэрміну  азначае  адказ  у  азнаямленні.
Каментарый  юрыста  запісала

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024