На школьным базары

Крыху больш месяца да пачатку заняткаў у школе, а бацькі ўжо “акунуліся” ў школьныя базары. Для многіх сямей гэта выпрабаванне для кашалька, бо цэны “кусаюцца”.
Магазіны райпа прапануюць тавары розных айчынных вытворцаў, таму кожны падбірае
пакупку на свой густ і па кішэні.
Тыдзень на вуліцы, каля ўваходу ў магазін “Дзіцячы свет” у Клічаве, разгорнуты школьны базар. Тавары завозяцца амаль штодня, таму і пакупнікі тут тоўпяцца.
Шырокі асартымент абутку (не толькі школьнага) у аддзеле “Абутак” універмага, дзе прадстаўлена прадукцыя беларускіх фабрык ААТ “Сівельга”, «Нёман”, “Марка” і іншых.
У “Дзіцячым свеце” і на школьным базары сёння ў продажы ў асартыменце школьна- пісьмовыя прыналежнасці, ранцы, сарочкі, школьныя касцюмы для хлапчукоў і дзяўчынак, а яшчэ для школьніц спаднічкі, блузкі, сарафаны. Ёсць бялізнавы трыкатаж, спартыўная форма і многае іншае.
Школьная форма пастаўлена таксама ў сельскія магазіны прамысловых тавараў, а школьна-пісьмовыя прыналежнасці (сшыткі, альбомы, алоўкі, дзённікі і г. д.) – ва ўсе магазіны паўсядзённага попыту сістэмы раённай спажывецкай кааперацыі.
Рэкламы не патрэбна, бо людзі выбіраюць якаснае – значыць, беларускае.

Юлія Лашко (Ясева) разам са сваёй сям’ёй прыехала ў Клічаў у госці да бацькоў з Амерыкі. Міма школьнага базару з дочкамі не прайшлі. Мо прыглядзяць што на памяць старэйшай, Палінцы, сёлета ж яна пойдзе ў першы клас, а меньшай, непаседзе Валерыі, усё цікава.
На школьным базары ў гэты дзень працавала паводле графіка ўнівермага прадавец магазіна “Мэбля” Таццяна Мурач.


Надзея Уладзіміраўна Дубень з Віркава, маці траіх дзяцей, пакупкамі для свайго малодшага
сына Аляксандра – ён сёлета ўжо васьмікласнік – задаволена: купіла ўсё, што планавала, і не занадта дорага.

Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость района

1 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024