На лесапункце Клічаўскага лясгаса працуюць 26 жанчын

ДЛГУ “Клічаўскі лясгас” – адна з лепшых у вобласці і не горшая ў Беларусі. У апошнія гады праведзена тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства, устаноўлены лінія прадольнага зрошчвання і склейвання драўніны, лінія лесапілення, лінія брыкетавання. З іх канвеерных лентаў сходзіць дошка любога прызначэння: абразная, тарная, для падлогі (у тым ліку і зрошчаная), вагонка, а таксама плінтус, налічнікі і іншая прадукцыя. Большасць яе экспартуецца, такім чынам зарабляецца валюта. Атрымліваюць яе на прадпрыемстве нават… з пілавіння. Бо менавіта са здробленых адходаў перапрацоўкі драўніны і выпускаюцца паліўныя брыкеты, рынкі збыту якіх – краіны Еўропы.
Прамысловая перапрацоўка драўніны ў лясгасе сканцэнтравана на лесапункце, у калектыве якога каля 130 чалавек. Тут патрэбна працаваць фізічна і думаць галавой. З гэтай задачай належным чынам спраўляюцца і 26 жанчын, якія заняты на розных участках вытворчасці. Яны даказваюць: мы – прыгожы, але не слабы пол! Ужо больш чым па 10 гадоў станочніцамі дрэваапрацоўчых станкоў працуюць Алена Паўлаўна Лагойка, Наталля Іванаўна Тапунова, Іна Іванаўна Грыбанкова.
Яшчэ ў 2005 годзе сюды, пасля закрыцця колішняга “Хастэ – Клічаў”, перайшлі станочніцы Наталля Віктараўна Еўстрацік, Аксана Анатольеўна Лугіна, Ганна Цітаўна Ляцкая, Ірына Пятроўна Масюціна. А ўсяго на лесапункце ў цэхах занята 11 жанчын-станочніц, якія паспяхова выконваюць і перавыконваюць планавыя заданні.
Справа патрабуе высокай кваліфікацыі, пастаяннай уважлівасці. Бо станочнік на лініях дрэваапрацоўкі візуальна ацэньвае якасць усёй драўніны, што праходзіць праз яго рукі за змену. Выяўляе, адтарцоўвае тую частку, дзе ёсць нават дробны брак: сучкі, гніль, трэшчыны і іншыя, а якасны матэрыял адпраўляе далей для склейвання, стругання. Трэба адзначыць, што на лесапункце наладжана безадходная вытворчасць, таму літаральна любая драўніна знаходзіць тут сваё прымяненне: ад паліва для насельніцтва, абрэзак да экспартуемых відаў прадукцыі.
Сёння напружаны рытм дзейнасці лесапункта нельга ўявіць без майстра Ірыны Уладзіміраўны Галаўнёвай. Гэта яна на станцыі Нясята кіруе загрузкай круглых лесаматэрыялаў у чыгуначныя вагоны для адпраўкі спажыўцам. А Ларыса Сяргееўна Вайткевіч ужо 19 гадоў працуе на лесапункце дыспетчарам, менавіта да яе паступае ўся інфармацыя аб дзейнасці яго транспартнага звяна. Заслужаным аўтарытэтам і даверам карыстаец ца і загадчыца склада Наталля Міхайлаўна Казачонак, якая на гэтай матэрыяльна адказнай пасадзе з 1997 года. Не займаць прафесіяналізму, вопыту бухгалтарам Таццяне Мікалаеўне Стральцовай, Ірыне Іванаўне Стаяноўскай. Яны і з лічбамі на “ты”, і з кожным заказчыкам, спажыўцом знаходзяць узаемаразуменне. У вартавой службе задзейнічана таксама трое жанчын.
І няхай змены выпадаюць то ўдзень, то ноччу, можна быць упэўненым, што чужы чалавек на тэрыторыю не пройдзе.
У чым сіла жанчыны? Думаю, вы пагадзіцеся, што ў яе жаноцкасці, пяшчоце, мудрасці. Мудрасць жа прыходзіць не з галавы, яна ідзе з сэрца. Мудрая жанчына – тая, што любіць. Сваіх дзяцей, мужа, родных. Так і жанчыны, аб якіх распавядаю. Быць добрай маці – сапраўдны дар. Менавіта такія для сваіх дзяцей, (а іх у кожнай – па трое), аператар аўтаматычных і паўаўтаматычных ліній Ірына Віктараўна Батава, прыбіральшчыца службовых памяшканняў Галіна Міхайлаўна Долгая, укладчык Наталля Віктараўна Загароўская, Наталля Міхайлаўна Казачонак, Алена Паўлаўна Лагойка, Аксана Анатольеўна Лугіна. На вытворчасці пазменны графік (тыя ж станочніцы працуюць два дні па 12 гадзін, затым два выхадных), а для сыноў і дачок – увесь іх вольны час. І кулінары ўсе матулі адменныя, і гаспадыні здатныя. Спытайцеся ў любога малыша аб тым, хто самы прыгожы і найлепшы ў свеце? Міла запярэчыць: “Гэта мая мама!” Вось такі надзейны тыл у захавальніц сямейнага ачага.

Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024