На баксёрскім рынгу
Паспяховымі выдаліся выступленні нашых юных баксёраў у абласным адкрытым першынстве, якое праходзіла днямі ў Магілёве. У складзе каманды вучні СШ № 1 г. Клічава Ігнат Паддубскі, Кірыл Калейчык, Андрэй Дзянісаў і Дзмітрый Белакураў. У асабістым заліку ў сваіх вагавых катэгорыях і ўзроставых групах не было роўных Кірылу Калейчыку, Андрэю Дзянісаву і Дзмітрыю Белакураву. Рабяты выступілі лепш, чым сапернікі, і сталі пераможцамі. Вельмі дастойна вёў паядынак і Ігнат Паддубскі і заняў ІІ прызавое месца.
Юныя спартсмены Кірыл Калейчык, Андрэй Дзянісаў і Дзмітрый Белакураў займаюцца ў секцыі бокса другі год, неаднаразова ўдзельнічалі ў многіх спаборніцтвах.
Перамога ў абласным першынстве – ужо трэцяя сярод іх дасягненняў. Не менш перспектыўны спартсмен Ігнат Паддубскі. Займацца боксам ён пачаў з кастрычніка мінулага года. За гэты кароткі тэрмін юнак дасягнуў значных рэзультатаў, нягледзячы на тое, што яго сапернікі больш вопытныя юныя спартсмены.
Сяргей ЭРТМАН, трэнер ДЮСШ.