Наша святая спадчына

Клічаўскі край…Воку мілы і сэрцу любы. Багаце тваё ў шчодрасці лясоў і чысціні вады крынічнай. На зямлі тваёй жывуць людзі, якія змаглі захаваць народныя традыцыі, святы, абрады, звычаі, песні, казкі, нарэшце, родную мову, а гэта найвялікшая чалавечая скарбонка. Народ перадае гэту скарбніцу з пакалення ў пакаленне. Шмат чаго страчана, зышло ў небыццё. Але ж людзі прыходзяць у свет для доўгага і шчаслівага жыцця і часу маюць дастаткова, каб праявіць сваю чалавечую сутнасць на зямлі.
Для гэтага трэба толькі “не пагарджаць святым мінулым, а заслужыць, яшчэ і вартым быць яго” (Ул. Караткевіч). Бо без мінулага няма будучага. А памяць патрабуе клопату. Любыя веды аб мінулым узбагачаюць нашы пачуцці, тым больш што мы ўнаследавалі такое вялікае духоўнае багацце!
З сівой даўніны дайшлі да нас народныя традыцыі, і нездарма сёння шырыцца рух па збору фальклору: легенд, казак, песень. У іх само жыццё, радасці і пакуты, надзеі і мары людзей. У фальклоры адлюстравана наша гісторыя: казацтва, чумацтва, рэкруцтва, барацьба з ворагамі, уклад жыцця.
Шырокае пазнанне культуры і быту мінулага дае праца на фальклорнай ніве. Супрацоўнікі раённага Дома культуры і аўтаклуба аддзела культуры пачалі экспедыцыі па вёсках раёна і апынуліся ў палоне сваёй працы. Адначасова арганізавалі і лінгвістычную работу. Дыялектныя словы — гэта моўная скарбонка нашага краю, а іншае слова— загадка. У звычайных дыялектных словах, зваротах таксама шмат каштоўнага, асабліва калі ўнікнуць у іх гістарычныя карані. У час экспедыцый мы заўважылі, што насельніцтва вёсак мае свае адметныя назвы на адны і тыя ж травы, зёлкі, кветкі, грыбы, птушкі. Не менш цікавага знойдзена ў тапанімічных даследаваннях. Назвы мясцін нашага краю маюць шмат своеасаблівага, адметнага, іншы раз таемнага. У кожнай вёскі, урочышчы, былога хутара – свая гісторыя, іншы раз і даволі цікавая.
Радзіма пачынаецца з песень нашых матуль. Жанчыны спявалі заўсёды. Іх рэпертуар быў вельмі вялікі: ад калыханак да памінальна-абрадавых. Зацікавіліся мы валачобнымі творамі – гэтай унікальнай з’явай беларускага фальклору. Існуюць у раёне і юраўскія песні – гімны прыроднаму абуджэнню, калядныя, масленічныя, якія адлюстроўваюць ідэю паляпшэння дабрабыту, гарманічнага суіснавання з прыродай. Асаблівую ўвагу у час экспедыцый удзяляем траецкім і купальскім абрадавым песням, жніўным, у якіх распавядаецца пра цяжкую жаночую працу на палетках.
У вёсцы Іванаўка на той час, калі мы туды завіталі, амаль не засталося жыхароў, але тыя, хто нас сустрэў, – Софія Маісееўна Кунцэвіч і Софія Іванаўна Шамаль аказаліся сапраўднымі фалькларысткамі. Яны з ахвотай падзяліліся сваёй творчасцю. Памяць жанчын захавала дзве песні “Вясельная” і “Ляцелі гусачкі з-пад раю”. А пры раскладзе тэкстаў песень “Сірата”, “Як пайду ў лес па дровы”, “Кукавала зязюля”, “Каліна-маліна” і “Развівайся, зялёны дубочак” мы знайшлі выяўленчыя сродкі вуснай мовы, вызначылі іх ролю ў стварэнні вобразаў, раскрылі тэмы твораў. Рабіць гэта складана , і без ведання фальклорных асаблівасцей даволі цяжка аналізаваць твор з пункту гледжання яго аўтэнтычнасці, прыналежнасці да таго ці іншага абраду, пэўнай сістэмы жанраў ці відаў мастацтва. Таму 16 лютага да нас у раён запрошана адна з вядомых фалькларыстаў Беларусі, этнограф, культуролаг, выконваючая абавязкі начальніка аддзела традыцыйнай культуры і аматарскай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вольга Іванаўна Басько. Мы спадзяёмся, што яе размова на семінары, які адбудзецца ў РДК з зацікаўленымі творчымі асобамі і людзьмі, якія не абыякавыя да сваёй спадчыны, дасць плённыя вынікі.
Нядаўна наша экспедыцыя наведала Марыю Канстанцінаўну Валовік (на здымку з Ж. Ачыновіч), якая пражывае ў Коўбчы, і ведае шмат народных песень і між тым валодае голасам рэдкай прыгажосці. Спявачка выканала казацкую песню “Ой да ты, калинушка”. Яна праспявала яе на рускай мове. Чаму на рускай? Бо ёсць верагоднасць таго, што на тэрыторыі нашага раёна некалі жылі і казакі, а яны, вядома ж, мелі сваю культуру і свае песні. Але, на жаль, тэксты некаторых песень Марыя Канстанцінаўна не памятае. Не змагла яна да канца праспяваць цікавую беларускую песню “Жаніцьба камара”. Безумоўна, нам было крышачку сумна ад таго, што мы спазніліся, не прыехалі да яе раней, каб у поўнай меры ахапіць і пераняць самабытнае багацце гэтай жанчыны, яе песні, словы, прыказкі. Але мы ўсё ж захавалі надзею аднавіць і ўзрадзіць страчаную песню, бо, напэўна, такая ж песня існавала і ў іншых раёнах Беларусі. Няхай яна будзе і не з мясцовым каларытам, і з іншай дыялектнай асаблівасцю, але ж ў поўным аб’ёме. Мы будзем вельмі ўдзячны ўсім, хто нам дапаможа ў гэтым.

Жана АЧЫНОВІЧ, загадчык аўтаклуба аддзела культуры райвыканкама
На здымку: спявачка М. Валовік

Последние новости

РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
ВНС-2024

Олег Дьяченко об участии в ВНС

30 апреля 2024
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Безопасность

Памятка по безопасной эксплуатации электрооборудования и электропроводок в быту

29 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение Виктора Ребковца о ВНС

28 апреля 2024
Спорт

Турнир, ставший традицией

27 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024