Каляда прыйшла дварамі з частушкамі ды пірагамі

Фальклор з’яўляецца скарбніцай духоўных каштоўнасцей народа, яго мастацкім летапісам, захавальнікам багацейшых нацыянальных традыцый, здольнасцей. У вуснай народнай творчасці знайшлі грунтоўнае адлюстраванне грамадскае і сямейнае жыццё народа, яго вераванні і памкненні, сацыяльныя і эстэтычныя ідэалы, нормы звычаёвага права, погляды на чалавека і сусвет. Фальклор аднаўляе сувязь часоў, мацуе выпрацаваныя стагоддзямі традыцыі, на лепшых узорах створанага народам мастацтва фарміруе эстэтычныя пачуцці беларусаў.

Вось  чаму  ў  дзіцячым  садку  № 1  надаецца  вялікая  ўвага  абрадавым і народным святам: «Гуканне вясны», «Дзяды», «Каляды». Матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца, даюць не толькі звесткі па гісторыі ўзнікнення святаў, але і асаблівасці іх правядзення ў розных раёнах Беларусі.  Яны  прывіваюць  дзецям  любоў  і  павагу  да  роднага  слова,  да  нашых  нацыянальных  каштоўнасцей.
У  нас  ужо  стала  добрай традыцыяй  праводзіць Калядны  тыдзень,  на  працягу  якога  на занятках выхавальнікі расказваюць дзеткам  пра Нараджэнне Хрыстова, разглядаюць малюнкі,   рыхтуюць  і  паказваюць міні-спектаклі. З салёнага цеста лепяць святочныя  вяночкі, упрыгожваюць калядныя зоркі, якія потым дораць татам  і  мамам. Уся гэта работа праводзіцца ў цесным узаемадзеянні выхавальнікаў і  бацькоў. Яны разам рыхтуюць неабходны матэрыял, касцюмы  да  святаў.
Самы прыемны момант для дзяцей – гэта фальклорнае свята “Каляда прыйшла”.  Чакаюць  яго  заўсёды  з вялікім нецярпеннем:  дома  разам з матулямі  рыхтуюць прысмакі, каб пачаставаць калядоўшчыкаў, завучваюць вершы.   Разам з выхавацелямі і музычным кіраўніком развучваюць карагоды, песні, танцы, гульні.
Вельмі цікава  весяліліся  на  Каляды. Свята, падрыхтаванае  дарослымі  і  выхаванцамі  старэйшай групы,  атрымалася  яркім  і  насычаным.
Шмат  фантазіі  праявілі,  каб  упрыгожыць  музычную  залу  ў выглядзе беларускай хаты: там  на  самаробнай  печы  грэў  бакі  кот; старадаўнія  рэчы: пралка, маслабойка, прас –  выклікалі  інтарэс  у  малышоў. Завяршаў  інтэр’ер ложак, за-сланы вышыванай  посцілкай, стол, пакрыты прыгожым абрусам. Дзеці і дарослыя апрануты ў беларускую  нацыянальную  вопратку,  якую  старанна  аздобілі  матулі  і  выхавацелі,  не  менш  прыгожа  апрануліся  самі  калядоўшчыкі.
Цікавыя гульні, вясёлыя  танцы, вершы  на  роднай  мове – усе гэта дало магчымасць зацікавіць дзяцей, замацаваць іх веды аб  самабытнай беларускай культуры і нашых  нацыянальных  традыцыях. Усе  дзеці  сталі  непасрэднымі  ўдзельнікамі  калядных  прыгод,  што  адбываліся  з казой, мядзведзем, цыганамі,  якія  потым  ахвотна гулялі разам  з  малечай  і вадзілі карагоды.
Хочацца адзначыць удзельнікаў  свята – дарослых, якія сваім талентам, натхненнем, артыстызмам змаглі зацікавіць не толькі  дзяцей, але і іх бацькоў, дапамагчы ім акунуцца ў цуд і чараўніцтва, яшчэ раз дакрануцца да родных каранёў, нацыянальнай культуры Беларусі. Гэта нашы артысты Людміла Міхайлаўна Рыжанкова, Галіна Вікенцьеўна  Пагірская, Святлана Валянцінаўна  Ганчарова, Марыя Міхайлаўна Ляхава, Аляксандр Іванавіч  Гаджула, Надзея Мікалаеўна Пірожнікава, Зінаіда Уладзіміраўна Русецкая, Таццяна Генадзьеўна Заяц, якія пад кіраўніцтвам нашага нязменнага музычнага кіраўніка Людмілы Мікалаеўны Жураўлёвай робяць кожнае свята незабыўным і непаўторным, чым радуюць дзяцей і ўсіх  нас.

Таццяна  Савасціёнак,
намеснік  загадчыка
сада-ясляў № 1.

Последние новости

РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
ВНС-2024

Олег Дьяченко об участии в ВНС

30 апреля 2024
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Безопасность

Памятка по безопасной эксплуатации электрооборудования и электропроводок в быту

29 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение Виктора Ребковца о ВНС

28 апреля 2024
Спорт

Турнир, ставший традицией

27 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024