З новымі сіламі і зацікаўленасцю пачынаюць чарговы навучальны год
Па добрай традыцыі штогадовая жнівеньская педагагічная канферэнцыя дала старт новаму навучальнаму году.
Настаўнікі і выхавацелі, школьныя бібліятэкары з самага ранку спяшаліся ў райцэнтр, каб пабачыцца з калегамі і парадавацца за іх поспехі, абмеркаваць найбольш набалелыя пытанні і праблемы, падзяліцца вопытам, абмяняцца думкамі і, безумоўна ж, зарадзіцца на гэты навучальны год станоўчымі эмоцыямі і энергетыкай дабра і агульнага творчага натхнення.
У СШ № 1 гасцям заўсёды рады. У фае разгарнулі выставы рукадзельніцы і майстры народнага аматарскага аб’яднання “Спадчына”, разнастайныя вырабы прадставілі педагогі і гурткоўцы Цэнтра дзіцячай творчасці. Сцэну ўпрыгожылі з густам падабраныя і аформленыя ў букеты кветкі. Мноства асенніх фарбаў, інфармацыйна-медыйныя тэхналогіі, вядучыя Ірына Смалякова і Вольга Піскун, самадзейныя артысты сваім майстэрствам умела падкрэслівалі і надавалі асаблівы каларыт святу мясцовай інтэлігенцыі.
“Развіццё асобы вучня і падрыхтоўка яго да самастойнага жыцця – асноўная задача ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэ-су” – тэма важная і як ніколі актуальная.
Пачалася канферэнцыя з прывітанняў і ўзнагарод. Прадстаўнік упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, загадчык метадычнага кабінета па арганізацыі аздараўлення дзяцей Н. П. Каламіец падкрэсліла важнасць тэмы канферэнцыі, павіншавала прысутных з надыходзячым святам ведаў і ўручыла Ганаровыя граматы абласнога ўпраўлення адукацыі А. М. Радзько, дырэктару Усакінскай базавай школы, Н. І. Кніга, настаўніцы СШ № 2, С. В. Белабародаму, дырэктару ДЮСШ, Г. В. Пагірскай, выхавацелю ўстановы яслі-сад № 1 г. Клічава. Падзякай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адзначаны В. У. Чэрап, настаўнік Пярэкальскай сярэдняй школы. Ад імя раённага выканаўчага камітэта педагагічную грамадскасць вітала Г. В. Ерашэнка, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама. Яна ўручыла Ганаровыя граматы райвыканкама настаў-ніцы Запольскай СШ В. А. Гу- дар’ян, загадчыцы дзіцячага садка № 1 З. М. Карпавай. Падзякай і каштоўным падарункам адзначаны В. Ф. Купцоў, метадыст аддзела адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму, Г. В. Вароніч, намеснік дырэктара ўстановы адукацыі «Дзмітраўскі вучэбна-педагагічны комплекс сад- сярэдняя школа».
Заслужаныя ўзнагароды атры-малі яшчэ 30 чалавек, у тым ліку настаўнікі, выхавацелі, рабочыя і спецыялісты аддзела.
Аналізуючы работу галіны, начальнік аддзела адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму Ірына Барысаўна Хадановіч падкрэсліла важнасць выбранай тэмы, засяродзіла ўвагу на неабходнасці індывідуальнага падыходу да ўсебаковага развіцця асобы кожнага дзіцяці ў працэсе навучання і падрыхтоўкі яго да самастойнага жыцця. Не менш важная стратэгічная задача – фарміраванне ў дзетвары навыкаў бяспекі і здаровага ладу жыцця, дзеля ажыццяўлення чаго трэба больш цесна працаваць з кожнай сям’ёй. У раёне дастаткова вопытных, творча і ўдумліва працуючых педагогаў, якія назапасілі цікавыя метадычныя распрацоўкі, іх вучні маюць трывалыя веды, уменні і навыкі, а пацвярджэнне таму – перамогі на алімпіядах, творчых конкурсах, спартыўных спабор-ніцтвах. Выступоўца ўдзяліла ўвагу дашкольнаму выхаванню, сацыяльнай абароне дзяцей, прыёмным і апякунскім сем’ям. Адзначыла, што комплексны падыход, сістэмнасць у выхаваўчай рабоце дазваляюць школьнікам дабівацца станоўчых вынікаў, у тым ліку і ў патрыятычным выхаванні, фізкультурна-спартыўным і аздараўленчым.
Па прапанаванай тэме на канферэнцыі выступілі: В.В. Альшэўскі, намеснік начальніка ад-дзела адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму, С. Ф. Долбік, дырэктар установы дадатковай адукацыі “Цэнтр дзіцячай творчасці”, Н. І. Кніга, намеснік дырэктара СШ № 2, і настаўнік гісторыі гэтай жа школы, кіраўнік школьнага музея Ю. М. Храпко, А. М. Рудзько, выхавацель дзіцячага сада №2, Н. В. Ісакава, бібліятэкар Запольскай СШ, А. М. Зайцаў, настаўнік фізічнай культуры Усакінскай базавай школы.
Вельмі хваляваліся ўчарашнія студэнты, і выклік на сцэну, напэўна, усе 17 маладых спецыялістаў успрымалі як выклік да дошкі. У строгіх касцюмах юнакі і дзяўчаты ўважліва слухалі прывітальныя словы, з якімі да іх звярнулася Людміла Дзмітрыеўна Сукора, настаўніца СШ № 2. Калега запэўніла моладзь у тым, што ім не варта асабліва хвалявацца, таму што старэйшыя калегі заўсёды будуць поруч і абавязкова дапамогуць нават у самых крытычных сітуацыях. Ад імя маладога папаўнення Дзяніс Мароз, настаўнік гісторыі СШ № 1, запэўніў, што у іх дастаткова ведаў, творчага запалу і імкнення зрабіць вучэбна-выхаваўчы працэс цікавым, захапляльным і пазнавальным.
Не засталіся па-за ўвагай кіраўніцтва і прафсаюзнай арганізацыі настаўнікі–пенсіянеры, хто сёлета будзе святкаваць круглую жыццёвую дату. Увага, падарункі і кветкі, расінкі няпрошаных слёз на вачах яскрава сведчылі аб прыемных хвілінах і радасці ад таго, што ты яшчэ жывы і можаш уласнаручна вітацца з людзьмі, атрымліваць ад іх кампліменты і падзякі.
Аліна Суднік.
На здымку: маладое папаўненне педагагічнай сям,і раёна.