З кожным годам усё радзей бываюць Каліннікавы на малой радзіме

Апошнім часам Марыю Васільеўну адольвае бяссонніца. З вечара засынае, а сярод ночы нібы хто штурхае ў бок – прачынаецца. Вочы ўглядаюцца ў цемнату, сэрца пачынае часцей біцца. Яна моцна жмурыцца, нібы хоча перахітрыць няпрошаную начную госцю, нібы не заўважае, а калі не заўважае…
Каб не разбудзіць мужа, Марыя Васільеўна перабіраецца ў другі пакой на ляжанку: «Спаць, заўтра з раніцы на працу». Але бяссонніца ўпарта і настойліва не адступае. Думкі рояцца, разбягаюцца, зноў збіраюцца. Калі пад раніцу ўсё ж засынае, часцей за ўсё сніцца адзін і той жа сон: залітая сонцам вясковая вуліца, дамы, прысады. Быццам аблітыя малаком, акруглыя кроны яблынь, груш, сліў. Лёгкая смуга ўздымаецца над бела-ружовай квеценню, што ўтварае дзіўную мазаіку. Яна ўглядаецца ў надзеі ўбачыць кагосьці, пачуць знаёмыя галасы, хоча зрабіць крок, а замест гэтага – цішыня. Нават і не здагадвалася, што цішыня можа быць такой нясцерпна балючай, а паветра такім густым, што нельга зрабіць некалькі крокаў…
На гэтым месцы яна звычайна прачынаецца, хуценька ўскоквае і пачынае збірацца на працу. Дойка на ферме пачынаецца рана. Невялікага росту, хударлявага целаскладу, яна садзіцца на веласіпед і вырульвае на вясковую вуліцу. Ужо больш за дваццаць гадоў жыве ў Максімавічах. І гэтая вёска, і людзі сталі для яе другой радзімай. Але сэрца ўсё ж там, на Слаўгарадчыне. Вось і сёння зноў прыснілася родная старонка, і пакуль ехала да фермы, усё думала пра радзіму, успамінала суседзяў, родных, якіх, як і яе сям’ю, перасялілі ў іншыя, больш чыстыя ад радыяцыі раёны.
З кожным годам усё радзей бываюць Каліннікавы на малой радзіме. На Радаўніцу не ездзяць. Вясной Сож разліваецца, а ў палаводдзе там ні праехаць, ні прайсці.
Усе пабудовы даўно знесены, засталіся толькі сады. Па іх людзі і пазнаюц ь месцы былых сядзіб.
– Калі прапанавалі перасяліцца, – расказвае Марыя Васільеўна, – для нас былі арганізаваны паездкі па вобласці. Мы мелі магчымасць выбіраць. Нам спадабаліся Максімавічы. Школа блізка, мы з мужам уладкаваліся на працу ў калгас і пачалі, як кажуць, жыццё па-новаму.
Каліннікавы ўжо даўно тут сталі сваімі. Іх паважаюць за сціпласць, працавітасць, дабрыню. Віктар Іванавіч, былы калгасны механізатар, ужо на пенсіі, а Марыя Васільеўна яшчэ працуе даяркай, прычым, яна адна з лепшых жывёлаводаў гаспадаркі. Іх падворак – узорны, такая ж чысціня і ў кватэры, а гэта – яскравае сведчанне таго, што людзі яны гаспадарлівыя і на гэтай зямлі не выпадковыя.
Парадніліся з мясцовымі. Падрастаюць унукі. А гэта значыць, што іх сямейнае дрэва, вырванае з каранямі чарнобыльскай трагедыяй і перасаджанае ў максімавіцкую зямлю, прыжылося і пусціла новыя парасткі.

Аліна СУДНІК.

Последние новости

РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
ВНС-2024

Олег Дьяченко об участии в ВНС

30 апреля 2024
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Безопасность

Памятка по безопасной эксплуатации электрооборудования и электропроводок в быту

29 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение Виктора Ребковца о ВНС

28 апреля 2024
Спорт

Турнир, ставший традицией

27 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024