Закон і веды ўзяць на ўзбраенне
Алімпіяда прававых ведаў, якая традыцыйна праводзіцца ў Цэнтры пазашкольнай работы, штогод збірае шмат удзельнікаў. Сёлетняя – не выключэнне: удзел у ёй прынялі каманды з 11 сярэдніх і 4 базавых школ раёна.
Алімпіяда складалася з блокаў-заданняў: «Закон РБ «Аб правах дзіцяці» – гэта твой закон», «Твая бяспека паводзін надарозе», «Закон. Падлетак. Адказнасць», «Няхай жыве этыкет!». Усе пытанні былі цікавымі, актуальнымі, многааспектнымі, бо падрыхтавалі іх спецыялісты: сацыяльны педагог цэнтра З. І. Вікторчык, начальнік аддзялення ДАІ РАУС А. В. Юркавец, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Р. А. Анішчанка. А ў цэлым алімпіяда накіравана на ўдасканаленне маральна-прававога выхавання дзяцей, фарміраванне іх прававой культуры, прафілактыку правапарушэнняў сярод школьнікаў. Лепшыя каманды-удзельнікі алімпіяды вызначыліся па выніках усіх яе тураў. Перамогу заваявала каманда Пярэкальскай СШ у складзе Анастасіі Сілінай (9 кл.), Наталлі Худавец (8 кл.), Аляксандра Дубеня (7 кл.), Алены Долбік (6 кл.). Другі рэзультат – у юных прававедаў з Дзмітраўскага комплексу дзіцячы сад – СШ Марыі Астроўскай (9 кл.), Сяргея Міхалапа (8 кл.), Мікіты Анісімава (7 кл.), Мікіты Барадзіна (6 кл.). Трэцяе месца ў алімпіядзе занялі адразу дзве каманды: са Слабодскай базавай школы і Запольскай СШ. У камандзе Слабодскай БШ выступілі Крысціна Русакевіч (9 кл.), Аліна Ачыновіч (8 кл.), Канстанцін Мастовіч (7 кл.), Алеся Гулева (6 кл.).
Вызначыліся і запольскія школьнікі Уладзімір Казлоўскі (9 кл.), Ірына Лось (8 кл.), Юлія Багамолава (7 кл.), Міхаіл Фабішэўскі (6 кл.). Каманды_пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі Цэнтра пазашкольнай работы. Дзецям было прапанавана анкетаванне па праблеме ўдасканалення прафілактыкі правапарушэнняў сярод вучняў школ. Яны аднесліся да справы з усёй адказнасцю і ўнеслі свае прапановы, у тым ліку арганізоўваць такія цікавыя сустрэчы. А яшчэ дзеці хацелі б часцей бачыць супрацоўнікаў міліцыі ў школах на прафілактычных гутарках і кансультацыях.
Зоя ВІКТОРЧЫК,
сацыяльны педагог Цэнтра
пазашкольнай работы.