Вечар школьных сяброў

Па добрай традыцыі ў першую суботу лютага школы збіраюць выпускнікоў. І ў кожнага з нас, для каго развітальны школьны званок празвінеў мо толькі год, пяць, дзесяць таму, і ў тых, чые скроні даўно пасерабрыла сівізна, ёсць шанс вярнуцца ў пару дзяцінства і юнацтва. «А памятаеце…?», – гэтыя словы гучаць і гучаць у гэты вечар паміж школьнымі сябрамі.
Вось і Нясяцкая СШ, якая вядзе свой адлік з 1897 года як царкоўна-прыхадская, з 1916 – як 1-класнае народнае вучылішча, да 1954 года – сямігодка, з той пары – як сярэдняя агульнаадукацыйная школа, гасцінна сустракала сваіх былых вучняў розных пакаленняў, якія прыйшлі, каб сустрэцца з аднакласнікамі, настаўнікамі, расказаць аб сваіх поспехах і няўдачах. Што адразу кідалася ў вочы, дык гэта цеплыня і шчырасць узаемаадносін, якія могуць быць толькі ў сельскай школе. У вёсцы ж усе блізкія, адно аднаго ведаюць ледзь не з нараджэння, сябруюць сем’ямі, тут жывуць і працуюць, кожны як на далоні. І няхай многіх цяпер лёс развёў па гарадах і сёлах Беларусі, а то і замежжа, а сваіх вясковых каранёў не цураюцца.
Сюды, у Нясяцкую школу, як на малую радзіму, прыязджаюць штогод і тыя яе выпускнікі, якія выхоўваліся некалі ў Нясяцкім дзіцячым доме, а функцыянаваў ён з 1945 па 1969 год. Тут іх вучылі, выхоўвалі, шкадавалі, любілі, прымалі як родных у многіх сем’ях вяскоўцаў, і зараз памятаюць, рады сустрэчы.
Здавалася, што школа ў гэты вечар памаладзела. У фае на фотавыставе многія пазнавалі на даўніх здымках сябе, нават сваіх бацькоў, родных, сяброў. Былі прыемныя падарункі школе. Напрыклад, былы вучань Уладзімір Багрыцэвіч, цяпер капітан міліцыі, супрацоўнік абласной дзяржаўтаінспекцыі, падарыў у школьны музей калектыўны фотапартрэт першага выпуску Нясяцкай сярэдняй школы. Да сёння гэты рарытэт зберагалі ў сям’і, бо застаўся ён ад дзядулі Пятра Васільевіча Багрыцэвіча, колішняга дырэктара гэтай навучальнай установы.
Школа па праву ганарыцца сваімі выпускнікамі, якія выйшлі ў свет годнымі людзьмі. Вёску і школу праславілі ўраджэнцы Нясяты: актрыса Дзяржаўнага музычнага тэатра Людміла Іванаўна Станевіч, мастак Аляксандр Уладзіміравіч Дубінін, журналіст «Сцяга Саветаў», пазней – рэдактар раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны» Іван Сцяпанавіч Балтушка, механізатар Іосіф Іосіфавіч Тарэлка, узнагароджаны за добрасумленную працу ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, бронзавым медалём ВДНГ, ураджэнцы вёскі Буднеў: кандыдат навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій і Міжнароднай акадэміі геранталогіі Уладзімір Якаўлевіч Белазор, юрыст па адукацыі, журналіст раённай кіраўскай газеты, з 1968 года – намеснік рэдактара «Сцяга Саветаў» Уладзімір Міхайлавіч Назараў, палкоўнік ў адстаўцы Іван Васільевіч Белазор , ваенны лётчык 1 класа, выкладчык Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя М.Е. Жукоўскага ў Маскве, узнагароджаны сямю высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, у тым ліку медалём «За баявыя заслугі».
Гэты ж вечар сустрэч сённяшнія вучні і настаўнікі пастараліся зрабіць такім, каб кожны выпускнік адчуў, што ён у родных сценах свайго другога дома. Прывітальнае шчырае слова да ўсіх прысутных у школьнай актавай зале браў дырэктар школы Уладзімір Міхайлавіч Каплярчук. У традыцыйнай канцэртнай праграме былі жартоўная інсцэніроўка, песні ў выкананні дзіцячага вакальнага ансамбля «Расінка», асобных юных вакалістаў, былых выпускнікоў школы – сённяшніх выкладчыкаў Нясяцкай ДШМ Аляксандра Каўшыркі і Вольгі Мацюшонак. Чуллівую лірычную нотку ў хвалі памяці ўнеслі сваімі музычнымі і песеннымі падарункамі колішнія выпускнікі Аляксандр Красько і Аляксандр Баразна, былы выхаванец Нясяцкага дзетдома. Узняла настрой і яшчэ больш расквеціла свята конкурсная праграма.
Тут былі рады кожнаму, асабліва юбілярам. У іх радах прысутнічалі і тыя, хто скончыў школу 50 гадоў таму: Марыя Міхайлаўна Тарасава, пасля яна працавала тут настаўніцай гісторыі і геаграфіі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце; Галіна Іванаўна Бруева (Буяк), настаўніца групы падоўжанага дня СШ № 2 Клічава, Аляксандр Аляксандравіч Красько, колішні выкладчык музыкі па класе баяна і акардэона Клічаўскай ДМШ. А ўзгадаць, расказаць ім, выпускнікам 1962 года, было што. Як пачаткоўцамі з-за адсутнасці будынка школы вучыліся па хатах вяскоўцаў, чыталі пры газавых лямпах, бо электрычнасць у школу далі ад спіртзавода толькі дзесьці ў 1956 годзе; пагалоўна захапляліся спортам: лыжамі, валейболам, хакеем, футболам. Як у аднакласнікаў-дзетдомаўцаў зімой не хапала на ўсіх валёнак, і яны, пакоўзаўшыся, нагуляўшыся на льду, сядзелі на ўроках басанож, бо сушылі абутак каля печы для таварышаў, якія вучыліся ў школе ў другую змену. Як іх дзявяты клас (вытворчая брыгада) вырасціў на ўчастку цукровыя буракі кожны памерам з гарбуз, і тая прадукцыя экспанавалася аж на ВДНГ у Маскве, а іх тады ўзнагародзілі граматамі, звеннявых – раскошнымі падарункамі – наручнымі гадзіннікамі…
Час змяніўся. Для дзяцей у сучаснай двухпавярховай Нясяцкай СШ – камп’ютарны клас, добра абсталяваная спартыўная зала, утульныя прасторныя кабінеты, для іх працуюць гурткі, секцыі, клубы, факультатывы па паглыбленым вывучэнні прадметаў, па суботах – самыя розныя масавыя мерапрыемствы, дыскатэкі. Па захапляльнай краіне ведаў яны падарожнічаюць разам з вопытнымі і маладымі настаўнікамі-наватарамі. Як і многім пакаленням былых вучняў, ім пракладваць у жыцці свой, уласны шлях праз церні да зорак. Галоўнае, не разгубіць у гэтым высокім тое малое, што ўваходзіць у паняцце «родны кут».

Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024