Аптычныя сеткі доступу

Адной з найважнейшых праблем тэлекамунікацыйных сетак працягвае заставацца праблема абаненцкага доступу да сеткавых паслуг. Актуальнасць гэтай праблемы вызначаецца ў першую чаргу бурным развіццём сеткі Інтэрнэт, доступ да якой патрабуе рэзкага павелічэння прапускной здольнасці сетак абаненцкага доступу.
У  нашым  рэгіёне   асноўным   сродкам   сеткі доступу, нягледзячы   на з’яўленне   новых,  самых сучасных   бесправадных   спосабаў абаненцкага доступу, застаюцца  традыцыйныя  медныя  абаненцкія пары,   але   апошнім  часам  шырокае  распаўсю-джванне   атрымалі  валаконна-аптычныя   лініі     сувязі.   Зараз  ВАЛС  лічацца  самым  дасканалым   фізічным  асяродкам   для  перадачы  інфармацыі,  а  таксама  самым  перспектыўным  асяродкам  для  перадачы  вялікіх  патокаў  інфармацыі  на  значныя  адлегласці.
Пра тое, як адбываецца пераход,  і  пра перавагі   гэтага  віду  сувязі  нам расказаў Аляксандр  Анатольевіч КРАЎЧАНКА, начальнік лінейна-тэхнічнага ўчастка:
– РУП “Белтэлекам” з’яўляецца пастаўшчыком паслуг правадной, або фіксаванай, сувязі. Разам з тэлефоннай сувяззю мы прапануем абанентам доступ  у  інтэрнэт  і  інтэр-актыўнае   тэлебачанне.
Сетка доступу – гэта частка сеткі сувязі, якая забяспечвае пастаўку паслуг паміж   карыстальнікам  і  транспартнай  сеткай.  Ёй належыць  важная  роля ў тэлекамунікацыйных сетках РУП “Белтэлекам”. Выкарыстанне   валаконна-аптычнага  кабелю для пад-ключэння  вузлоў  доступу  дазволіла стварыць аснову  для выкарыстання  пратаколу  IP  пры  перадачы  інфармацыі  (голасу і даных),   што,  у сваю чаргу,   забяспечыла    інтэграцыю    інфраструктуры сеткі   і   яе   мультысэрвіснасць.
У   Клічаве   паступова   ўкараняецца  валаконна-аптычная    кабельная інфраструктура,   у прыватнасці,   стандарты  GPON    падтрым-ліваюць  усе існуючыя    сэрвісы,   што робіць    гэтую   тэхналогію   прывабнай   як для задач   бізнесу,  так  і  для   вырашэння праблем “апошняй мілі”  ў канчатковага  карыстальніка.   Адна з пераваг тэхналогіі GPON – максімальная хуткасць,  на якой  магчыма перадача інфармацыі, шырокі набор  хуткасцяў,   на якіх  можа ажыццяўляцца  перадача як   на ўзыходных, так  і  на  сыходных  патоках.

Я люблю сваю работу

Менавіта    гэтыя  словы  не  раз  чула  ад  нашых  чароўных  работніц  сувязі.
Знайсці  сябе  ў  любімай  справе,  адчуваць,  што  твая  праца  патрэбная  і  запатрабаваная, – вельмі  важныя  складальнікі  паспяховасці  ў  прафесіі.  Праца – вялікая  частка  нашага  жыцця.  Толькі рэалізаваўшыся  ў  прафесіі,  мы  адчуваем  сябе  камфортна  і  ўпэўнена  ў  жыцці.  Для   Марыны  Сцяпанаўны  Болбас  і  Наталіі  Уладзіміраўны     Шамаль  сувязь  штосьці  значна  большае,  чым  проста  любімая  справа,  паколькі  яны – прадаўжальніцы працоўных  дынастый  сувязістаў.  Іх  прафесія  захапляе,  дазваляе  вучыцца  і  развівацца,  працаваць  над  сабой. А  гэта  значыць  не  стаяць  на  месцы  і  пастаянна  рухацца  наперад,  да  новых  вяршынь.
Апошнім  часам  у  вузле  сувязі  адбыліся  значныя  перамены.  Напрыклад,  раней  дзяжурныя  тэхнікі  сувязі  працавалі  кругласутачна,  цяпер  у  іх  звычайны  працоўны  дзень.  У  час  дзяжурства  электрамеханікі  сувязі  станцыйнай  групы  Марына  Болбас  і  Наталія  Шамаль  (на  здымку  злева  направа)  прымаюць  тэлефонныя  званкі,  кантралююць  работу  абсталявання,  забяспечваюць бесперапынную  работу сродкаў сувязі і апаратуры аб’ектыўнага кантролю.

РУП «Белтэлекам» пачаў  маштабную  мадэрнізацыю  сетак  сувязі  ў горадзе Клічаве.  У  першую чаргу пераход на тэхналогію GPON закрануў жыхароў шматкватэрных    дамоў.   Пасля  замены  тэхналогіі  кожнаму  абаненту выдзелены  новы  нумар  тэлефона  і  ўсім  жадаючым  даецца  магчымасць выбару   нумара  з  дапамогай  паслугі  «Элітны нумар».
Сеткі валаконна-аптычнага кабелю валодаюць вялікай прапускной здольнасцю, а гэта значыць, што ў дзясяткі разоў павялічылася хуткасць доступу ў Інтэрнэт  byfly  на тарыфных  планах «Рэкорд»  (да 100 Мбіт/с). Гэта  гарантуе  абанентам  хуткае  скачванне, прагляд фільмаў онлайн, камфортнае  карыстанне  інтэрнэт-тэлебачаннем  SMART ZALA.
Якаснае відэа   ў   лічбавым фармаце,   прагляд HD-каналаў, функцыі «паўза», «перамотка»,  «запіс»,  «архіў»,  «прагляд  па запыце»  маюць усе, хто  падключыўся на  IPTV  ZALA.
Таксама абанентам прадастаўляецца шырокі спектр дадатковых тэлефонных сэрвісаў:  музычны марафон,  вызначальнік нумара,  выбар нумара  і  іншыя.
– Што новага прапануе «Белтэлекам» сваім абанентам?
На гэта пытанне адказвае   маркетолаг   участка  сувязі  Алена  Уладзіміраўна    РАМАНОВІЧ:
– Спецыяльна для абанентаў GPON  укараняецца лінейка пакетаў  «ЯСНА», якая ўключае  тры  асноўныя паслугі: высокахуткасны  Інтэрнэт, інтэрактыўнае  тэлебачанне  ZALA і  неабмежаваную  колькасць  тэлефонных размоў   па   стацыянарным   тэлефоне  (мясцовыя і міжгароднія званкі). Абаненты    тарыфнага   плана  «ЯСНА»   маюць  адзіны   асабовы  дагавор. Гэта азначае,  што ўсе паслугі,  якія   ўваходзяць  у пакет,  аплачваюцца адным  плацяжом.
Для абанентаў   горада  Клічава дзей-нічаюць  спецыяльныя  прапановы  на пакеты  паслуг  «ЯСНА».   Пра тое,   што гэтыя  пакеты прыцягальныя, сведчаць лічбы.   Літаральна   за тыдзень  на новыя  тарыфныя  планы “ЯСНА -10”   і  “ЯСНА -50”  перайшлі   больш   за 70 абанентаў.   Прыемна адзначыць,   што клічаўляне займаюць   3-е месца  ў вобласці   па  ўкараненні новых тарыфных планаў.
А  яшчэ   “Белтэлекам”   прапануе   новую паслугу   «Разумны дом».   Гэтая паслуга   ўяўляе   сабой  простае   і эканамічнае рашэнне,   якое дапамагае забяспечыць   кантроль   і назіранне   ў рэальным   часе за  бяспекай   у памяшканні   абанента.   Базавы камплект уключае ў сябе абаненцкую прыладу (кантралёр)   і тры   прылады: датчык задымленасці,   датчык руху і датчык адкрыцця дзвярэй  / вокнаў/.     Інфармаванне    пра падзею,    што адбываецца ў доме, можа ажыццяўляцца   праз SMS-паведамленне   і адрас электроннай    пошты,   паведамленне.
Неабходнымі ўмовамі для карыстання паслугай «Разумны дом”   з’яўляецца наяўнасць падключэння да сеткі Інтэрнэт (ад любога аператара),    а таксама наяўнасць абаненцкай прылады   з   аперацыйнай   сістэмай Android (версія 4.2.2 або больш позняя)    або IOS.
– Патлумачце,   калі ласка,   як трэба разумець выраз: неабмежаваная колькасць тэлефонных размоў па стацыянарным тэлефоне (мясцовыя і міжгароднія званкі).
– А тое і значыць,     што можна  размаўляць па стацыянарным тэлефоне хоць усе 24 гадзіны ў суткі   па сетцы   “Белтэлекома” абсалютна бясплатна , паколькі   аплата    ўключана   ў   тарыфны   план.
Дзякуй маім суразмоўцам за вычарпальныя адказы на пастаўленыя пытанні, а вам, шаноўныя чытачы, самім выбіраць,   што лепш менавіта для вас.

Аліна Суднік.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024