На пенсіі не бядую – спяваю і танцую

Кажуць, у старасці дзве радасці: добрае здароў’е і ўнукі. Удзельніцы ансамбля «Крыніца» ламаюць усе стэрэатыпы. Глядзіш, учора яны выступалі на палетках перад хлебаробамі, сёння – на вуліцы неперспектыўнай аддаленай вёсачкі або кружаць у польцы, падэспані на танцавальнай вечарыне ў клубе, а заўтра – пакараюць сцэну конкурсаў, фестываляў.

Народны вакальны ансамбль «Крыніца» раённага Дома культуры не мае патрэбы ў прадстаўленні. У яго скла дзе – каля дзясятка жанчын, якія ў свой час працавалі ў розных арганізацыях Клічава, а выйшаўшы на заслужаны адпачынак, па-ранейшаму актывісткі, аптымісткі, ні дня без зносін, песні пражыць не могуць. А падчас сваіх канцэртаў дораць гледачам радасць і цудоўны настрой.
Візітоўкай калектыву можна на зваць песню «Клічаўскі край», аўтар слоў якой – Людміла Шчаглова з а/г. Бацэвічы, музыка – Веры Кушнер, мастацкага кіраўніка ансамбля. Гэтай прыгожай песняй самадзейныя артысткі віталі ўдзельнікаў сёлетняга раённага злёту перадавікоў народнай гаспадаркі.
Была яна і ў конкурснай праграмме ансам бля на занальным туры (г. Бабруйск) XV рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны». Дарэчы, таленты нашага раёна на ім былі прадстаўлены шырока і атрымалі добрую ацэнку журы. Так, метадыст РДК Тамара Астроўская (старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама) за мастацкае выкананне верша «Попел» Эдуардаса Межалайціса ўзнагароджана дыпломам I ступені ў намінацыі «Тэатральнае мастацтва», дыпломамі ўдзельнікаў заахвочаны сама дзейная спявачка Святлана Перуноўская (намінацыя «Сольныя спевы») і ансамбль «Крыніца» (намінацыя «Харавыя спевы»).
Цяпер з-за пагрозы каронавіруса бурлівае жыццё творчага ветэранскага калектыву крышку запаволілася. Але маладыя душой жанчыны не сумуюць. Пакуль дома развучваюць тэксты новых песень для будучых выступленняў. На пытанне аб зносінах ўсміхаюцца: «А гаджэты для чаго? Мы ж пенсіянеры веку новых тэхналогій. Да таго ж зараз будзем дарыць больш увагі дзецям, унукам, бо калі працавалі, на гэта часу не хапала. Ды і хатніх спраў безліч, дачы без нас засумавалі. Будзем жыць! Вясна ж на двары!»

Тэкст і фота
Ніны Ізох